Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





АРГАНІЗАЦЫЯ СПАБОРНІЦТВАЎ



Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем спаборніцтваў ажыццяўляе арганізацыйны камітэт спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” (дадатак 1).

Падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам, зацверджанымі пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 06. 10. 2014 № 61.

Судзейства гульняў спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” ажыццяўляе галоўная судзейская калегія, у склад якой уваходзяць галоўны суддзя, намеснік галоўнага суддзі, галоўны сакратар, суддзі па гульнях, сакратары па гульнях, якія зацвярджаюцца старшынёй арганізацыйнага камітэта.

Колькасць суддзяў па відах спаборніцтваў:

гульня “Лапта” – галоўны суддзя па гульні, тры суддзі на лініях, сакратар (усяго пяць суддзяў);

гульня “Дзень-ноч” – галоўны суддзя па гульні, тры суддзі на лініях, сакратар (усяго пяць суддзяў);

гульня “Пальчатка” – галоўны суддзя па гульні, два суддзі на лініях, сакратар (усяго чатыры суддзі);

гульня “Перацяжкі” – галоўны суддзя па гульні, другі суддзя на лініі, сакратар (усяго тры суддзі).

Сістэму правядзення спаборніцтваў па кожнай гульне вызначае галоўная судзейская калегія з улікам выкарыстання алімпійскай ці кругавой сістэм.

Дзяленне каманд на групы, а таксама склад удзельнікаў першых сустрэч па кожнай гульне вызначаецца на жараб’ёўцы, якая праводзіцца на базе ФФВ БДПУ (15 верасня 2017 года, г. Мінск, вул. Магілёўская, 37).

Пратаколы гульняў падпісваюцца галоўным суддзёй па гульні, сакратаром па гульні і капітанамі каманд, здаюцца ў галоўную судзейскую калегію для вызначэння агульнакаманднага месца.

 

РАЗДЗЕЛ 4



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.