|
|||
ПАЛАЖЭННЕ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. ЭТАПЫ І МЕСЦА СПАБОРНІЦТВАЎСтр 1 из 5Следующая ⇒
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
ПАЛАЖЭННЕ Аб рэалізацыі спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” ў горадзе Жодзіна
РАЗДЗЕЛ 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ “Беларусіяда” – спартыўна-адукацыйны праект факультэта фізічнага выхавання (далей – ФФВ) установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” (далей – БДПУ), што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных гульнях. У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці: “Лапта” – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; “Дзень-ноч” – спаборніцтва на хуткасць; “Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; “Перацяжкі” – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі. Мэта праекта: развіццё масавага фізкультурна-спартыўнага руху, накіраванага на агульную фізкультурную адукацыю, аздараўленне, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Задачы: распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры, папулярызацыя беларускіх народных гульняў, масавае ўцягванне дзяцей і моладзі ў рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, арганізацыя іх вольнага часу, павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання.
РАЗДЗЕЛ 2 ЭТАПЫ І МЕСЦА СПАБОРНІЦТВАЎ Падрыхтоўчы этап (15 верасня 2017 года) уключае семінар для стараст і куратараў груп 1-га курса ФФВ (на базе ФФВ БДПУ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37), а таксама трэніроўкі ўдзельнікаў спаборніцтваў па беларускіх народных гульнях (самастойна базе ФФВ БДПУ г. Мінск, вул. Магілёўская, 37). Фінальны этап (28 верасня 2017 года) уключае правядзенне спаборніцтваў, а таксама цырымоній адкрыцця і закрыцця “Беларусіяды” (на стадыёне БДПУ г. Мінск, вул. Сенніцкая, 55).
РАЗДЗЕЛ 3
|
|||
|