![]()
|
|||||||
Энклітычныя формы. 2. Неасабовыя займеннікі. Указальныя займеннікі ⇐ ПредыдущаяСтр 4 из 4 Энклітычныя формы Акрамя поўных формаў асабовыя і зваротны займеннікі ў давальным і вінавальным склонах мелі кароткія або энклітычныя формы: Д. ми ти ны вы си В. м# т# на вы с# Пытанне аб пашыранасці кароткіх формаў займеннікаў у жывой народнай мове старажытнасці застаецца нераскрытым, аднак у помніках пісьменства яны адзначаюцца дастаткова часта. Паступова энклітычныя формы страціліся, за выключэннем формы вінавальнага склону зваротнага займенніка с#. Праўда, гэта форма са склонавай формы займенніка ператварылася ў формаўтваральны постфікс зваротных дзеясловаў і дзеепрыслоўяў і атрымала пастаяннае месца – постпазіцыю. У старажытнасці ж форма с# мела свабоднае размяшчэнне і магла знаходзіцца ў любым месце выказвання: 2. Неасабовыя займеннікі Як і ў сучаснасці, усе неасабовыя займеннікі змяняліся па родах, ліках і склонах. Пры гэтым яны маглі выступаць у форме ўсіх трох родаў у адзіночным, парным і множным ліках (чаго няма ў сучасным марфалагічным ладзе). Акрамя гэтага, у неасабовых займеннікаў адрознівалі цвёрдую і мяккую асновы, ад чаго залежаў камплект іх склонавых канчаткаў. Разгледзім толькі тыя неасабовыя займеннікі (іх формы), якія складаюць фанетыка-марфалагічную адметнасць сучаснай беларускай мовы. Указальныя займеннікі Як ужо гаварылася вышэй, у гісторыі беларускай мовы на пэўным этапе ўжываўся ўказальны займеннік тъ, та, то (у адзіночным ліку) і ти, ты, та (ва множным), які з-за сваёй невыразнасці ў форме назоўнага склону змяніўся: да яго далучыліся адпаведныя формы другога ўказальнага займенніка è, ", ~ – у адзіночным ліку, è, h, " – у множным. У форме тои> тъи адбываецца рэдукцыя канцавога галоснага і такім чынам утварылася форма той, якая выступае і ў сучаснасці. З трох формаў назоўнага склону множнага ліку паступова замацавалася адна – ты – былога жаночага роду, да якой далучаліся напачатку дзве формы è (мужчынскага роду) і h (жаночага роду): тыи і тые. У фанетычна змененым выглядзе (з улікам акання) апошняя форма паступова замацавалася ў беларускай літаратурнай мове. Адным з характэрных беларускіх займеннікаў з’яўляецца займеннік гэты, гэтая, гэтае, гэтыя. Цікавае паходжанне гэтых спецыфічна беларускіх формаў. Яны ўзніклі ў выніку складання формаў тои (тотъ), тая тое з указальнай часціцай ге< *he: Н. скл. адз. лік.: ге + тъ + и > гетои > гэты. Напачатку гэтая ўказальная часціца ўсведамлялася як нешта асобнае ад уласна займенніка, але паступова яны зліліся і такім чынам узнік новы ўказальны займеннік – гэты, гэтая, гэтае, гэтыя. Верагодна, у жывой народнай гаворцы формы такога кшталту былі дастакова пашыраны, аднак у літаратурна-пісьмовай мове ўжыванне яго абмяжоўвалася традыцыйнай арфаграфіяй. Таму прыклады адлюстравання формаў за пачатковым ге- ў старабеларускім пісьменстве з’яўляюцца вельмі рэдкімі: земли гетое (Трыст., 35); на гетои стороне (Барк., 138).
* * * У гісторыі беларускай мовы са склонавымі формамі неасабовых займеннікаў адбыліся ў асноўным фанетычныя змяненні, якія – разам з адметнасцямі марфаналагічнымі – падрабязна разглядаліся ў курсе гістарычнай граматыкі (фанетыкі і марфалогіі), а таму не складаюць прадмет вывучэння дадзенага курса.
[1] Хабургаев Г. А. Очерки исторической морфологии русского языка. Имена. – М., 1990. – С. 218. [2] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 96. [3] Хабургаев Г. А. Очерки исторической морфологии русского языка. Имена. – М., 1990. – С. 218. [4] Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 137.
|
|||||||
|