Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Суплетывізм асноў асабовых займеннікаў



Пры скланенні асабовых займеннікаў сучаснай беларускай мовы праяўляецца суплетывізм асноў:

я             ты         мы              ён яна яны

мян-е      цяб-е      н-ас             яго яе іх

мн-е... .    таб-е...   н-ам...              яму... ёй... іх...

Усе названыя займеннікі ў сучаснай беларускай мове адносяцца да асабовых, аднак займеннікі ён, яна, яно, яны па паходжанні не асабовыя, а ўказальныя. Таму і суплетывізм асноў, які праяўляецца пры скланенні займеннікаў я, ты, мы, іншага характару, чым суплетывізм, які праяўляецца пры скланенні займеннікаў ён, яна, яно, яны. Разгледзім гэтую адметнасць іх скланення больш падрабязна.

Несупадзенне асноў назоўнага і ўскосных склонаў займеннікаў 1 і 2-й асобы праяўляецца яшчэ з часоў індаеўрапейскага моўнага адзінства, на што паказвае пашыранасць гэтай адметнасці скланення не толькі ў славянскіх, але і ў іншых неславянскіх індаеўрапейскіх мовах. Параўнайце, напрыклад, беларускія і нямецкія формы:

Н. я            ты                  N. ich          du

Р. мяне       цябе                G. meiner    deiner

Д. мне        табе               D. mir         dir

В. мяне       цябе                A. mich       dich

Т. мной (-ою) табой (-ою)

М. мне        табе

(Нагадаем, што ў беларускай літаратурнай мове ў творным склоне адзіночнага ліку нарматыўнымі з’яўляюцца формы з аднаскладовым канчаткам -ой, але дапушчальнымі лічацца і двухскладовыя формы на -ою. Узніклі формы на -ой у выніку рэдукцыі канцавога [у] ў двухскладовай флексіі [ojу]).

У сучаснай беларускай мове на 3-ю асобу паказваюць займеннікі ён, яна, яно ў адзіночным ліку, яны – ва множным. Пры гэтым формы ўскосных склонаў утвараюцца ад асновы [j]-. “Ва ўскосных склонах у гэтым займенніку вылучаецца аснова [j]-, прычым у словаформах ім, іх, імі [j] асновы фактычна зліваецца ў вымаўленні з пачатковым [і] канчатка; ... параўн. формы адз. ліку, дзе “ёт” асновы вымаўляецца: [j-аγ о] (яго). Аднак на пісьме “ёт” асновы фактычна перадаецца разам з пачатковым галосным гукам канчатка адной літарай, якой канчатак пачынаецца: [j-iм’i], [j-aje]”[4].

Першапачаткова (у праславянскай мове) не існавала спецыяльнага займенніка для ўказання на 3-ю асобу. Яго ролю выконвалі ўказальныя займеннікі:

· на блізкі прадмет паказвалі формы сь, с", с~;

· на аддалены прадмет паказвалі онъ, она, оно;

· для безадноснага ўказання на прадмет ужываліся тъ, та, то.

Такое раздзяленне было звязана з асаблівасцямі старажытнага мыслення, у прытватнасці, з асаблівасцямі ўспрыняцця прасторы.

Паступова для ўказання на 3-ю асобу сталі выкарыстоўвацца формы ўказальнага (! ) займенніка è (м. род), " (ж. род), ~ (н. род) – у адзіночным ліку, è (м. род), h (ж. род), " (н. род) – у множным ліку. Аднак з цягам часу формы назоўнага склону адзіночнага і множнага ліку былі выцеснены формамі другога ўказальнага займенніка: онъ, она, оно (у адзіночным ліку), они, оны, она (ва множным ліку). Пры гэтым формы ўскосных склонаў захавалі аснову [j]-. Паступова ў формах назоўнага склону замацаваўся пратэтычны [j], які ўзнік на ўзор формаў ускосных склонаў. З трох формаў назоўнага склону множнага ліку ў гісторыі беларускай мовы захавалася адна – уніфікаваная форма былога жаночага роду оны. Так з адпаведных агульнаўсходнеславянскіх онъ, она, оно, оны ўтварыліся сучасныя формы ён, яна, яно, яны.

Такім чынам узнік суплетывізм асноў, які праяўляецца і ў сучаных формах займеннікаў 3-й асобы. Адзначым, што суплетывізм гэтага тыпу не такі старажытны, як суплетывізм займеннікаў 1 і 2-й асобы, што ўзнік яшчэ ў індаеўрапейскі перыяд.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.