Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§14. ЗАЙМЕННІК І ЯГО ГІСТОРЫЯ. 1. Асабовыя займеннікі



§14. ЗАЙМЕННІК І ЯГО ГІСТОРЫЯ

 

Асаблівасцю займенніка як часціны мовы ў старажытнасці, як і ў сучаснасці з’яўлялася тое, што гэты лексіка-граматычны клас слоў не называе канкрэтныя прадметы, якасць ці прымету, а ўказвае на іх. Адсутнасць уласнага прадметна-лексічнага зместу, дакладна акрэсленага дэнатата забяспечылі займенніку адносную ўстойлівасць да зменаў у часе – большасць трансфармацый, што адбыліся з займеннікам, датычацца фанетычнага і арфаграфічнага выражэння.

У старажытнасці вылучаюцца тыя ж 9 разрадаў займеннікаў, што і ў сучаснай беларускай мове: асабовыя, зваротны, указальныя, азначальныя, прыналежныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, няпэўныя. Тое ж можна сказаць і аб іх граматычных значэннях, а вось сродкі выражэння граматычнага значэння перацярпелі пэўныя змяненні (у асноўным фанетычныя, а таму ў дадзеным курсе ўвага на іх канцэнтравацца не будзе – яны вывучаліся ў курсе гістарычнай граматыкі беларускай мовы (гістарычнай фанетыкі)).

Пры дыяхранічным вывучэнні марфалагічнага ладу традыцыйна вядуць асобную гаворку пра асабовыя і неасабовыя займеннікі. Пры гэтым да асабовых адносяць займеннікі 1 і 2-й асобы, а таксама зваротны, да другой – указальныя (у тым ліку займеннік 3-й асобы), азначальныя, прыналежныя, пытальна-адносныя, няпэўныя, адмоўныя.

1. Асабовыя займеннікі

У сучаснай беларускай мове да асабовых займеннікаў адносяцца наступныя:

1 асоба      я                 мы

2 асоба      ты           вы

3 асоба      ён, яна, яно     яны

Займеннікі я, ты, не валодаюць катэгорыяй роду, а займеннікі ён, яна, яно здольны выражаць родавую прыналежнасць слова, якое яны замяшчаюць, аб на якое яны ўказваюць.

Названыя займеннікі змяняюцца па ліках і склонах.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.