Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





1 асоба адзіночнага ліку



Калі ў сучаснай беларускай мове для абазначэння 1-й асобы функцыянуе адзіны займеннік – я, то ў старажытнасці выкарыстоўваліся некалькі варыянтаў: азъ, " зъ, " (#, > ). Ужыванне гэтых займеннікаў было абумоўлена жанрам твора і змянялася ў часе.

Форма азъ сустракаецца ў асноўным ў помніках рэлігійнага зместу і ў летапісах, часам ужываецца ў традыцыйных зачынах грамат.

У дзелавых і больш позніх царкоўна-славянскіх тэкстах ужывалася і форма " зъ, адносна паходжання якой існуюць розныя погляды. Найбольш прымальным, як нам уяўляецца, з’яўляецца меркаванне рускага гісторыка мовы Г. А. Хабургаева, які прапануе “считать вариант язъ особенностью церковно-славянского языка русской редакции, развившийся в результате контоминации старо-славянского азъ и древнерусского (восточнославянского) я”[1].

Форма " (#, > ) (у розных графічных вырыянтах) узнікла ва ўсходнеславянскіх дыялектах, відаць, не пазней 11-12 стст. [2] і паступова стала адзінай нормай ва ўсіх жанрах літаратурна-пісьмовай мовы. Адносна паходжання гэтага займенніка існуе таксама некалькі меркаванняў. Па словах Г. А. Хабургаева, “Сам же вариант я следует рассматривать как очень древнюю, видимо, праславянскую диалектную черту, объединявшую восточнославянские языки с западнославянскими”[3].

У старажытным пісьменстве ўжыванне кожнага з трох варыянтаў: азъ, " зъ, " (#, > ) – дэтэрмінавана жанрам і храналагічна. Разам з тым магчымым было ўжыванне ў адным і тым жа помніку ўсіх трох варыянтаў. Так, у грамаце вялікага князя Мсціслава і яго сына Усевалада 1130 г. упершыню ў агульнаўсходнеславянскім пісьменстве адзначана форма я:

Аднак у гэтай жа грамаце выкарыстаны і два другія варыянты:



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.