Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





НАВУКОВЫ ВАНДРОЎНІК –  ГЭТА НЯ БАМЖ! 5 страница



Менавіта гэтым – зносінамі зь людзьмі – і вылучаюцца вольныя падарожжы.

Як правіла, такія вандроўкі абыходзяцца значна таньней, чымся паездкі “арганізаваных турыстаў”. Аднак, рэкордная эканомія грошай не зьяўляецца нашай мэтай. Проста час і грошы ўзаемазаменныя, і чалавек, які пакутуе ад дэфіцыту часу, траціць на сваё падарожжа больш грошай, і наадварот.

У далёкіх гарадох і краінах мы стараемся не карыстацца цяплічнымі месцамі ды ўмовамі, створанымі там наўмысна для прыежджых. Наадварот, начуючы ў мясцовых жыхароў, харчуючыся мясцоваю ежай, праяжджаючы ў тых самых машынах і цягнікох, дзе ездзе мясцовы просты люд, размаўляючы зь імі безь перакладніка й камэнтатара, мы спазнаём жыцьцё такім, якім яно ёсьць насамрэч, а не такім, якім яго хочуць падаць нам пужлівыя журналісты (або, наадварот, укладальнікі глянцавых буклетаў-даведнікаў).

Для замежных падарожжаў карысна мець загранпашпарт. У яго трэба атрымліваць візы тых краін, куды вы кіруецеся. Візы каштуюць, як правіла, па 20-50 даляраў за краіну і робяцца ў амбасадах гэтых краін (а ў рэдкіх выпадках – на мяжы ў пункце ўезду). Гэтыя выдаткі зьяўляюцца абавязковымі. У астатнім ваша вандроўка па краінах Эўразіі ды Афрыкі, напрыклад, на паўгады, абыдзецца вам прыкладна ў гэтулькі ж, як і ваша звычайнае жыцьцё ў сябе на радзіме за такі самы час. Пераходзіць межы паміж краінамі можна ня ўсюды, а праз спэцыяльна абсталяваныя міжнародныя пагранпераходы (пункты пропуску).

Нелегальнае перасячэньне межаў не зьяўляецца нашай мэтай. Пранікаць у іншыя краіны бяз пашпарту і бязь візаў – шкодна і небясьпечна. Не стварайце праблемаў сабе і не ганьбуйце званьня Вольнага Падарожніка!

Як і ў Расеі, у іншых краінах можна перасоўвацца аўтаспынам; амаль усюды можна начаваць у манастырох і цэрквах, у намёце і ў мясцовых жыхароў, можна знаходзціь сяброў праз сайт www.hospitalityclub.org або іншыя падобныя сайты. Амаль ува ўсіх гарадох сьвету ёсьць Інтэрнэт, і з кожнага гораду вам давзоляць даслаць e-mail ці SMS-ку дамоў, каб паведаміць бацькам, што ў вас усё добра. У многіх краінах сьвету вам дапаможа Дарожная грамата на ангельскай, расейскай або мясцовай мове, якая будзе паведамляць усім і кожнаму, што вы – навуковы падарожнік; садавіна й гародніна на базарах будзе танная, а кіпень у страўнях – дармовы.

У краінах Эўразіі ды Афрыкі будуць і адрозьнеьні ад расейскай сыстэмы рэчаў: вы ня знойдзеце там зімнікаў, амаль нідзе не сустрэнеце аблівахі ды сьнегу, і аўтаспын узімку будзе ня моцна адрозьнівацца ад аўтаспыну ўлетку. Праезд у кабіне лякаматыва будзе там, напэўна, цяжкаваты, і ўвогуле чыгунка будзе ня ўсюды. Грузавыя судны, што вязуць грузы на крайнюю поўнач, вам таксама не прыдадуцца. Будуць адрозьнеьні ды асаблівасьці – у кожнай краіне свае. Загадзя даведайцеся іх у дасьведчаных людзей, парыйцеся ў Сеціве (гл., напрыклад, сайты www.avp.travel.ru, www.free-travels.ru) або набудзьце нашыя даведнікі “Вольная Африка”, “Вольная Азия”, “Ближнее Зарубежье” (укладальнік А. Кротаў).

Калі ўва ўсе краіны Эўразіі ды Афрыкі можна дабрацца практычна па паверхні Зямлі (ня ўлічваючы магчымых дробных паромных перапраў), дык у Аўстралію, Амэрыку і на розныя астравы вольнаму падарожніку трапіць значна цяжэй. Пасажырскіх міжнародных суднаў на сьвеце амаль не засталося, а ўпісацца на грузавое судна – вельмі рэдкая і непрагназоўная ўдача. Паромаў і зімнікаў праз Бэрынгаў праліў не існуе, і рэдкае яго перасячэньне авіяспынам удалося пакуль што (у розныя гады) толькі шасьцярым людзям, і ўсе яны зь Піцеру (першым быў у 1992 годзе А. Вораў зь сябрамі ў сваёй кругасьветцы, апошнім у часе – В. Шарлаеў). Пералёт у Аўстралію з Усходняга Тымору ўдаўся таксама толькі некалькім людзям (адным зь іх быў масквіч В. Шанін, другім – піцерац Г. Кубацьян).

Зрэшты, гэтая кніга – толькі пачатковы дапаможнік, а ня зборнік падказак на ўсе выпадкі жыцьця. Усіх маршрутаў і спосабаў у адной кнізе не апішаш, дый у сьвеце ўвесь час сёе-тое мяняецца. Дрэйф матэрыкоў, зьмена ўрадаў, палітычныя звадкі і новыя віды транспарту ды сувязі зьмяняюць сьвет. Усё зьмяняецца.

Таму – думайце галавою! Прачытайце гэту кнігу і ўсе астатнія кнігі з аўтаспыну і падарожжаў, аде й думаць не пераставайце. Рыйцеся ў Сеціве, пытайцеся ў знаёмых, апытвайце кіроўцаў, мясцовых жыхароў і іншых падарожнікаў, што едуць вам насустрач, стаяць на пагранпераходах або ў чэргах у амбасаду. Прымайце гасьцей зь іншых краін, даведвайцеся ў іх інфармацыю пра сьвет. Слухаючы людзей, не адразу верце кожнаму іхнаму слову – правярайце іхныя веды, апытваючы іншых!

Майце цярпеньне. Не нэрвуйцеся. Экспэрымэнтуйце. Усьміхайцеся. Не п’янствуйце. Выконвайце свае абяцаньні. Памятайце, што ўсялякая пасьлядоўнасьць падзей заўжды правільная.

 

Працяглыя вандроўкі

Сьвет вялікі, але кожны ягоны куточак, пры пэўнай настойлівасьці, адкрыты і дасягальны для вас, дарагі чытачу.

Калі вы хочаце вандраваць – ня трэба адкладаць. Ня трэба чакаць, калі вы заробіце шмат грошай, атрымаеце добрую пасаду або выйдзеце на пэнсію і ў вас зьявіцца лішні вольны час. Празь дзесяць гадоў у вас ня будзе столькі вольнага часу, колькі ёсьць цяпер, а праз дваццаць гадоў яго будзе яшчэ меней. Грошай у вас будзе, напэўна, болей, чым цяпер, але вы будзеце больш цаніць свой рабочы час, і паехаць вандраваць па сьвеце на паўгады будзе для вас ужо неразумна дорага (зыходзячы з кошту аднае рабочае гадзіны). Апроч таго, у вас утворацца дзеці, унукі або праўнукі, якія будуць патрабаваць догляду.

Таму, калі вы хочаце зьдзейсьніць Вялікае Падарожжа, – вам лепей стартаваць на працягу найбліжэйшага году, пакуль пабытовыя клопаты і набытыя з часам упадабаньні не адбілі ў вас жаданьня. 

Вялікае падарожжа – гэта цэлае жыцьцё, якое пражываецца за некалькі месяцаў або гадоў, гледзячы колькі яно ў вас прадоўжыцца. Вялікае падарожжа бывае, як правіла, аднойчы. Бо асноўная частка людзей зусім не зьбіраецца вандраваць заўсёды. У далейшым жыцьці вы знойдзеце сваю Справу, а вашае Падарожжа дарогамі сьвету будзе адным з этапаў вашага жыцьцёвага Шляху. 

Далей вам, магчыма, ужо ня прыйдзецца зьдзяйсьняць доўгіх наземных падарожжаў. Магчыма, празь дзесяць гадоў вы паляціцё ў камандыроўку або ў тыднёвую турвандроўку на самалёце ў тую краіну, куды дабіраліся калісьці 3-4 месяцы па зямлі. Але ўражаньні, якія вы атрымаеце пры наземным вольным падарожжы, аніяк не супастаўныя з адчуваньнямі пасажыра самалёта.

Адмыслова для вас прыгатаваны транспарт, абслуга і начлег, экскурсія па адмыслова для вас добраўпарадкаваных мясьцінах дадуць вам зусім ня тое ўражаньне пра краіну, якое атрымаем мы, вольныя падарожнікі. Мы едзем у тых машынах, у якіх едуць мясцовыя жыхары, і разам зь імі выцягваем грузавікі з гразі і пяску; начуем у тых самых дамох і ямо тую самую ежу, прыгатаваную на агні мэтадам, звычайным у гэтай краіне; сёньня нас запрашае ў сваю хаціну бядняк, заўтра – бізнэсовец-мільянэр; размаўляем на мясцовай мове (няхай ведаем усяго некалькі слоў), і стараемся зразумець людзей, якія размаўляюць з намі таксама на іхняй роднай мове; мы адчуваем смак прыроднай, не рэстараннай ежы, пах базараў, храмаў і вуліц; разам зь іншымі жыхарамі гэтай краіны мы жывём блізкім да іх жыцьцём і даведваемся пра іх болей, чым кліенты турыстычных фірмаў, што праяжджаюць міма на джыпах.

Ананасы з градкі ды фінікі з пальмы, ангольскія дарогі і турэцкія аўтабаны, тысяча сапраўдных захадаў сонца і сьвітанкаў на ўсіх берагох, сапраўдныя паўночныя камары ўлетку і палярнае зьзяньне ўзімку, магаданскія бічы ды індыйскія сыкхі, паўночныя разлогі ды трапічныя дажджы… Водар рэальнага жыцьця, пачуцьцё сусьветнага братэрства людзей – гэта тое, чаго ніколі ні за якія грошы ня дасьць вам аніводная турфірма ў сьвеце.

Водар сапраўднага жыцьця!..

Вядома, вандроўка, напрыклад, у Конга або Інданэзію павінна быць добра падрыхтаваная – ехаць туды лепей не спантанна, а загадзя абдумаўшы ўсе асаблівасьці маршруту. Пазнаёмцеся зь іншымі вольнымі вандроўнікамі, прачытайце кнігі, зьбярэце інфармацыю, прызначце дату старту, даведайцеся ўсё пра візы і пра асаблівасьці краін; калі хочаце – падбярэце сабе надзейнага і праверанага спадарожніка. Пытаньне пра грашовыя выдаткі – гэта ня першае, а можна сказаць, апошняе пытаньне. Бярэце па максымуме ўсё, што ў вас ёсьць: грошы, час, – і спакойна трацьце абодва гэтыя рэсурсы. Памятайце, што ў наступныя гады ў вас калі й зьявяцца вялікія грошы, дык часу болей ня стане.

Пад час падарожжаў кожны з нас можа ўвачавідкі пераканацца ў тым, што сьвет добры, што людзі спагадлівыя й гасьцінныя ўва ўсіх куточках нашай краіны ды сьвету і што сьвет адкрыты і належыць кожнаму, хто хоць аднойчы насур’ёз задумваўся пра гэта. Жыцьцё насамрэч прыўкраснае; і, вяртаючыся з далёкіх падарожжаў, мы па-іншаму бачым ужо звычайных людзей вакол нас і стараемся лепей ставіцца да іх і быць годнымі братамі й сёстрамі ў сусьветнай чалавечай сям’і.

 

Акадэмія вольных падарожжаў

Акадэмія Вольных Падарожжаў (АВП) была ўтвораная 2 верасьня 1995 году.

АВП – гэта клюб сяброў, захопленых падарожжамі аўтаспынам і пешкі па дарогах нашай плянэты. Нашыя ўлюбёныя рэгіёны – Расея, СНД, Азія ды Афрыка.

Наша мэта – 1) збор інфармацыі пра навакольны сьвет, краіны ды рэгіёны і іхнія своеасаблівасьці; 2) арганізацыя аўтаспынных экспэдыцый і паходаў у розныя куткі Расеі і плянэты; 3) прасьвятляць людзей ведамі пра навакольны сьвет і магчымасьці самастойных падарожжаў.

У сваіх вандроўках мы, як правіла, не карыстаемся паслугамі гасьцініцаў, кемпінгаў, самалётаў і турфірмаў, а таксама не шукаем транспарту, які б ехаў спэцыяльна дзеля нас. Звычайна нашыя падарожжы праходзяць па паверхні зямлі, а не па-над ёю; нашыя транспартныя сродкі – усялякі спадарожны транспарт, які мае вольнае мейсца і магчымасьць нас падвезьці; начуем мы, як правіла, на прыродзе (у намётах або бязь іх) або ў людзей, якія захацелі прытуліць нас на начлег.

Аднак варта памятаць, што АВП – гэта не турфірма, мы ня можам і ня хочам арганізоўваць аўтаспынныя падарожжы ў розных кірунках для ўсіх ахвотных. Мы й цяпер не запрашаем з сабою ў вандроўкі ўсіх, каму заманецца. Ахвотных прыкінуцца “чамаданам бяз ручкі”, каб быць адвезеным у далёкія азіяцка-афрыканскія краіны, мы з асалодаю расчаруем. Зрэшты, вы зможаце ўзяць удзел у самаходным пешым паходзе або малелькай вандроўцы АВП.

А яшчэ лепей – езьдзеце самі. Гэта нескладана. Паспрабуйце, у вас атрымаецца.

 

Карысная літаратура

Нашы карысныя кнігі можна набыць:

 

у Маскве – асабіста ў Антона Кротава (тэлефон у Маскве (+7-495) 457-89-49, сотавы (+7-905)-500-98-50) (гуртавікам і маламаёмным зьніжка);

у маю адсутнасьць – у Тацьцяны Яшнікавай (ratty77@mail.ru). Гуртам пры адсутнасьці А. Кротава – у ягоных бацькоў (тэл. (495) 458-37-71);

у Кніжнай краме Музэю Маякоўскага (цэнтар Масквы, побач з мэтро “Лубянка”, зайсьці ў фае самаго музэю; тэл. .(+7-495)621-76-92; www.hamlet.ru);

у турыстычнай краме “Бивак” (мэтро “Таганская”, вул. Большая Коммунистическая, 17, уваход з падворку, тэл. (+7-495)911-38-71); у бібліятэцы турклюбу (тамсама на другім паверсе);

у рэдакцыі газэты “Вольный Ветер” (тел.(+7-499)199-05-63, мэтро “Октябрьское поле”, адрас даведайцеся праз тэлефон); у “Школе Автостопа” Валеры Шаніна (www.msha-club.ru); у краме “Транспортная книга” (мэтро “Красные Ворота”, выхад да “Инвестсбербанку”).

 

Жыхары расейсікх гарадоў могуць замовіць кнігі праз пошту накладным плацяжом. Напішэце свой індэкс, адрас, прозьвішча, імя, імя па бацьку і назвы кніг на мыла krotov_avp@mail.ru. Або папяровым лістом на адрас 125445, Москва, Ленинградское шоссе, 112-2-547, Кротаву А. В., або праз тэлефон (+7-495)457-89-49. Замоўленыя кнігі прыйдуць да вас каштоўнай бандэроляй (аплата пры атрыманьні на пошце).

Сьпіс кніг увесь час павялічваецца, я выпускаю некалькі кніг на год. Калі хочаце, я дашлю вам (папяровай або электроннай поштай) поўны сьпіс нашых кніг (або шукайце яго на сайце www.avp.travel.ru, разьдзел “Литература”, http://ve.free-travels.ru/books ).

* ВОЛЬНАЯ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ: все регионы России. 700 городов. Сост. А. Кротов. – 2006, 352 стр. 4 издание.

Карысная інфармацыя для тых, хто вандруе сам па нашай краіне аўтаспынам, цягнікамі ды іншымі наземнымі спосабамі. Спосабы дасягненьня гораду (рэгіёну) мэтадамі вольных падарожжаў; выезды з гарадоў на трасу; ваколіцы гарадоў і цікавыя мясьціны; асаблівасьці; тусоўкі й нефармальныя выдатныя мясьціны; нутраны транспарт; магчымасьці начлегу і сувязь, турклюбы, цэнтры дзіцячага турызму, страўні ды клюбы аўтаспыну…

* Ближнее Зарубежье. Монастыри. Вольный календарь. – М., 2007, 224 стр.

У гэтай кнізе – карысныя абноўленыя зьвесткі (на пачатак 2007 г.) пра ўсе 19 краін былога СССР: Абхазія (вельмі поўны й падрабязны даведнік), Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Казахстан, Кіргізія, Латвія, Літва, Малдова, Нагорны Карабах, Расея (скарочана), Прыднястроўе, Таджыкістан (улучаючы Горны Памір), Туркмэністан, Узбэкістан, Україна, Эстонія і Паўднёвая Асэтыя. Спосабы пападаньня і праезду, начлег, паліцыя, адміністрацыйныя правапарушэньні і штрафы за іх, аўтаспын, цэны на ежу, дарогі, візавы і пашпартны рэжым, рэгістрацыя і як безь яе абысьціся – усё, што можа стаць у прыгодзе падарожніку на тэрыторыі былога СССР. Адрасы 600 праваслаўных манастыроў у СНД, а таксама – Вольны Каляндар (уклаў Арцём Шадрын): усе фэсты, тусоўкі ды зьлёты.

* ВОЛЬНАЯ АЗИЯ. Сост. А.Кротов. 196 стр, 3 изд.

Карысны даведнік амаль пра ўсе краіны замежнай Азіі.

* ВОЛЬНАЯ АФРИКА. Сост.А.Кротов. 224 стр. 5 изд.

Адзіны ў Расеі практычны даведнік пра Афрыку для самастойных падарожнікаў. Ахапляе 47 краін! З дапамогаю гэтае кнігі ваша падарожжа па Афрыцы стане цікавейшае, бясьпечнейшае і таньнейшае, чым сядзеньне дома.

* А.Кротов. 134 ВОПРОСА и ответа об автостопе и обо всём. – М., 2005, 96с.

Адказы А. Кротава на найбольш пашыраныя пытаньні, якія ўзьнікаюць як у падарожнікаў, так і ў журналістаў, бацькоў, кіроўцаў ды іншых людзей.

* Сергей Зубцов. КАК ЖИТЬ в Западной ЕВРОПЕ. – М., 2006, 128 стр.

Гэта кніга скарысьціцца ўсім, хто хоць раз задумваўся пра эміграцыю на Захад, зрабіць усьвядомлены выбар – ехаць або заставацца тут?

* А.Кротов. От –50° до +50°: автостопом и пешком по России, Азии, Африке. – 2007, 212 с + 16 с.цв.вкл.

Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесьці. 1) аўтарава падарожжа ўлетку 2005 году дарогамі Кіргізіі, Таджыкістану (Памір) і Паўночна-ўсходняга Аўганістану, пад час якога было пройдзена каля 500 км пешкі (улучаючы ўсю Панджшэрскую цясьніну); 2) зімовая масавая вандроўка АВП на пачатку 2002 году ў геаграфічны цэнтар Расеі – эвенкійскае селішча Тура (за 1500 км на паўночны ўсход ад Краснаярску) – па зімніках, маразы сягалі –52°С ; 3) Трэцяя Афрыканская экспэдыцыя: праз Турцыю, Сырыю, Ярданію, Эгіпэт, Судан і Этыёпію аўтаспыньнікі (А. Кроотаў ды Ільля Алігожын) дабіраюцца да мяжы непрызнанай краіны Самалілэнд, а потым трапляюць у этыёпскую турму і вяртаюцца на радзіму.

* А.Кротов. Китай: самая другая страна. 2005, 64 с.

Кніга пра падарожжа А. Кротава і Дзяміда Манышава аўтаспынам і на цягнікох па дарогах Кітаю (10.000 км) улетку 2004 году. А таксама карысныя зьвесткі і рэкамэндацыі для ўсіх, хто паедзе ў Кітай: атрыманьне візы, пагранпераходы, аўтаспын, аўтобусы, цягнікі, начлег, ежа, цэны, Сеціва, зносіны ды іншая карысная інфармацыя.

* А.Кротов. 200 дней на юг. – М., 2002, 206 с.

Падрабязнае апісаньне прыгодаў аўтара ды ягоных сяброў пад час другога афрыканскага падарожжа аўтаспынам. З Масквы праз Украіну, Румынію, Баўгарыю, Турцыю, Сырыю, Ярданію, Эгіпэт, Судан, Этыёпію, Кенію, Танзанію, Замбію, Батсвану, Намібію ды Анголу (2000 – 2001 гг).

 * А.Кротов. Страна А., или Автостопом по Афганистану. – 112 стр. М., 2007.

 * А.Кротов. Дорожные байки:40 приключений в дороге и дома. – 2005, 80 с

 * А.Кротов. АвтоSTOPом по России. – 416 стр. илл.

 * А.Кротов. АвтоSTOPом в Индию. – 464 стр., илл.

 * А.Кротов. АвтоSTOPом в Судан. – 320 стр., илл.

 * А.Кротов. Полярное сияние. Егор Пагирев. Две северных недели. – 48 с.

Кніга пра зімовую экспэдыцыю АВП (студзень – люты 2000) – вандроўка 18 чалавек у запалярны горад Нар’ян-Мар: туды – чыгункай і зімнікамі, назад – на спадарожным грузавым самалёце. Кніга багата ілюстраваная Міцем Фёдаравым – таксама адным з удзельнікаў гэтай зімовай экспэдыцыі.

* Газета «Вольный Ветер» (для туристов, альпинистов). 16 стр. А3.

Ахвотныя падпісацца – зьвяртайцеся ў рэдакцыю праз тэлефон у Маскве (499) 199-05-63. Тамсама ў рэдакцыі можна набыць кнігі з аўтаспыну, турызму, альпінізму ды аўтарскай песьні, а таксама папярэднія нумары гэтае газэты. Выходзіць раз на два месяцы.

 

 

Карысныя сайты

www.avp.travel.ru  – Академия Вольных Путешествий. Гэта мы!

www.free-travels.ru – «Вольная Энциклопедия» – карысная інфармацыя для падарожнікаў пра ўсе рэгіёны Расеі ды іншыя краіны сьвету.

www.africa.travel.ru – сайт АВП, прысьвечаны паўднёвым краінам (Азия, Афрыка).

www.couchsurfing.com -- клюб гасьціннасьці.

www.otkrytie.ru – маскоўская фірма «Открытие»: візы ў краіны Азіі.

www.travel.ru – усё пра турызм і падарожжы (ня толькі аўтаспынам).

 

http://a-krotov.livejournal.com – Гэта мы!

 

ISBN 978-5-93281-040-5                            © А.Кротов, 2009

Кротов Антон Викторович. Практика вольных путешествий (на белорус.яз.). Перевод: © Игорь Куликов, 2009.

Издательство «Гео-МТ». При участии ТК «Скринти».

Подписано к печати 24.02.2009. Формат 60х84/16. Гарнитура Вердана.

Печать офсетная. Уч.-изд.л.4,0. Физ.печ.л.2,75. Тираж 250 экземпляров.

Отпечатано с готовых оригинал-макетов в типографии «Мультипринт» (г.Москва).

 

 

Антон Кротаў

за 18 гадоў падарожжаў

адолеў 650.000 кілямэтраў

па Расеі, Эўразіі ды Афрыцы,

аўтаспынам і іншымі спосабамі.

 

Антон Кротаў – аўтар трыццаці кніг,

заснавальнік і прэзыдэнт

Акадэміі Вольных Падарожжаў.

 

Пад час падарожжаў кожны з нас

можа ўвачавідкі пераканацца ў тым, што сьвет добры,

што людзі спагадлівыя й гасьцінныя

ўва ўсіх куточках нашай краіны і сьвету
і што сьвет адкрыты і належыць кожнаму,

хто хоць аднойчы насур’ёз задумваўся пра гэта.
Жыцьцё насамрэч прыўкраснае;

і, вяртаючыся з далёкіх падарожжаў,

мы па-іншаму бачым ужо звычайных людзей

вакол нас і стараемся лепей ставіцца да іх

і быць годнымі братамі й сёстрамі

ў сусьветнай чалавечай сям’і.

 

 

Пераклаў з расейскае мовы Ігар Кулікоў (gwlan), 2009.

 

 


 

Зьмест

    



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.