Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Я - агонь страваваньня ў целах усіх жывых істот, і разам з паветрам, якое ўваходзіць у цела і выходзіць зь яго, Я дапамагаю жывым істотам пераварваць ежу чатырох відаў.



ВЕРШ 14

 

ахам ваішванаро бхутва пранінам дехам ашрітах
пранапана-самайуктах пачамй аннам чатур-відхам

 

ахам - Я; ваішванарах - Маё поўнае праяўленьне ў выглядзе агню страваваньня; бхутва - стаў; пранінам - жывых істот; дехам - у цела; ашрітах - які ўвайшоў; прана - удыхальнае паветра; апана - і паветра, што ідзе ўніз; самайуктах - рэгулёўны; пачамі - пераварваю; аннам - ежу; чатух-відхам - чатырох відаў.

 

Я - агонь страваваньня ў целах усіх жывых істот, і разам з паветрам, якое ўваходзіць у цела і выходзіць зь яго, Я дапамагаю жывым істотам пераварваць ежу чатырох відаў.

 

КАМЭНТАР: Згодна з «Aюр-ведай», у страўніку знаходзіцца агонь страваваньня, які пераварвае ўсю ежу, якая трапляе ў яго. Калі агонь страваваньня згасае, чалавек перастае адчуваць голад, а калі агонь разгараецца зноў, ён тады адчувае голад. У тых выпадках, калі агонь страваваньня ў страўніку не гарыць, чалавеку трэба лячыцца. Гэты агонь зьяўляецца прадстаўніком Вярхоўнай Асобы Бога. Ведычныя мантры (Бріхад-араньяка-упанішад, 5. 9. 1) таксама пацьвярджаюць, што Вярхоўны Госпад, ці Брахман, у форме агню страваваньня знаходзіцца ў страўніку і пераварвае ўсю ежу, якая трапляе туды (айам агнір ваішванаро йо 'йам антах пуруше йенедам аннам пачйате). Паколькі Госпад дапамагае жывым істотам пераварваць ежу, гэта значыць, што яны залежаць ад Яго ў тым, што датычна сілкаваньня. Безь Яго дапамогі яны проста ня змогуць есьці. Такім чынам, Госпад вырабляе ежу, і Ён жа пераварвае яе, і па Яго міласьці мы цешымся жыцьцём. Гэта пацьвярджае таксама «Веданта-сутра» (1. 2. 27). Шабдадібхйо 'нтах пратіштханач ча – Госпад знаходзіцца ў гуку, у целе жывой істоты, у паветры і нават у страўніку ў выглядзе агню страваваньня. Ёсьць чатыры віды ежы: тая, якую глытаюць, тая, якую жуюць, тая, якую трэба лізаць, і тая, якую смокчуць, і Госпад - гэта агонь страваваньня, які пераварвае ежу ўсіх відаў.

 

 

ВЕРШ 15

 

сарвасйа чахам хріді саннівішто
маттах смрітір джнанам апоханам ча
ведаіш ча сарваір ахам эва ведйо
веданта-крід веда-від эва чахам

 

сарвасйа - кожнай (жывой істоты); ча - таксама; ахам - Я; хріді - у сэрцы; саннівіштах - які ўвайшоў; маттах - ад Мяне; смрітіх - памяць; джнанам - веданьне; апоханам - забыцьцё; ча - і; ведаіх - Ведамі; ча - таксама; сарваіх - усімі; ахам - Я; эва - безумоўна; ведйах - тое, што варта спазнаваць; веданта-кріт - складальнік «Веданты»; веда-віт - знаўца Ведаў; эва - безумоўна; ча - і; ахам - Я.

Я знаходжуся ў сэрцы кожнай жывой істоты, і ад Мяне зыходзяць памяць, веданьне й забыцьцё. Мэта вывучэньня ўсіх Ведаў - спасьцігнуць Мяне. Я - сапраўдны складальнік «Веданты» і знаўца Ведаў.

 

КАМЭНТАР: Вярхоўны Госпад у вобразе Параматмы знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты, і менавіта Ён падахвочвае кожнага да дзейнасьці. Жывая істота цалкам забывае сваё мінулае жыцьцё, але дзякуючы падказкам Вярхоўнага Госпада, сьведкі ўсіх яе ўчынкаў, яна атрымлівае магчымасьць ізноў пачаць дзейнічаць у гэтым жыцьці, як бы працягваючы рабіць тое, што рабіла ў мінулым. Вось чаму ў наступным жыцьці яна пачынае дзейнічаць у адпаведнасьці са сваёй мінулай кармай. Госпад дае ёй патрэбныя для гэтага веды і памяць і дазваляе забыць мінулае жыцьцё. Такім чынам, Госпад зьяўляецца ня толькі ўсюдыісным, Ён таксама Сам знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты, прымушаючы яе пажынаць плады сваёй мінулай дзейнасьці. Яму пакланяюцца ня толькі як безасабоваму Брахману, Вярхоўнай Асобе Бога і Параматмеў сэрцы кожнага, але і ў вобразе Ведаў. Веды даюць людзям настаўленьні, якія дапамагаюць ім правільна пабудаваць сваё жыцьцё і вярнуцца дамоў, да Бога. Сьвятыя пісаньні паглыбляюць нашыя веды пра Вярхоўную Асобу Бога, Крышну, і Сам Крышна, увасоблены ў вобразе В'ясадэвы, зьяўляецца складальнікам «Веданта-сутры». Пракамэнтаваўшы «Веданта-сутру» у «Шрымад-Бхагаватам», В'ясадэва раскрыў яе сапраўдны сэнс. Вярхоўны Госпад настолькі ўсёахопны, што дзеля вызваленьня абумоўленых душ Ён забясьпечвае іх ежай і Сам жа пераварвае яе, назірае за іх дзейнасьцю, дае ім веды ў форме сьвятых пісаньняў, а таксама прыходзіць як Вярхоўная Асоба Бога, Крышна, каб распавесьці «Бхагавад-гіту». Усё гэта робіць Госпада ўседобрым і ўсяміласьцівым, таму ўсе абумоўленыя душы павінны пакланяцца Яму.

Aнтах-правіштах шаста джананам. Пакідаючы колішняе цела, жывая істота адразу ж забывае пра мінулае, але Вярхоўны Госпад зноў падахвочвае яе да дзейнасьці. Хоць сама жывая істота нічога не помніць пра сваё мінулае жыцьцё, Госпад дае ёй розум, патрэбны для таго, каб яна магла аднавіць сваю дзейнасьць з таго моманту, дзе яна была перапынена ў мінулым. Больш за тое, скіраваная Вярхоўным Госпадам, які знаходзіцца ў яе сэрцы, жывая істота ня толькі цешыцца ці пакутуе ў матэрыяльным сьвеце, але і атрымлівае магчымасьць спасьцігнуць Веды, якія дае Сам Госпад. Таго, хто сапраўды імкнецца спасьцігнуць веды, Крышна надзяляе патрэбным для гэтага розумам. Чаму Ён дае жывым істотам Веды? Таму што кожнай жывой істоце трэба спасьцігнуць Крышну. Гэта пацвярджаюць самі Веды: йо 'сау сарваір ведаір гійате. Усе ведычныя пісаньні, пачынаючы з чатырох Ведаў і заканчваючы «Веданта-сутрай», Упанішадамі і Пуранамі, славяць веліч Вярхоўнага Госпада. Выконваючы ведычныя абрады, абмяркоўваючы філязофію Ведаў і пакланяючыся Госпаду праз мэтад адданага служэньня, душа зможа вярнуцца да Яго. Такім чынам, мэта Ведаў - спасьцігнуць Крышну. Веды даюць нам указаньні, кіруючыся якімі мы зможам зразумець Крышну і ўбачыць шлях, што вядзе да Яго. Канчатковай мэтай зьяўляецца зразуменьне Вярхоўнай Асобы Бога. «Веданта-сутра» (1. 1. 4) пацьвярджае гэта ў наступным афарызме: тат ту саманвайат. На шляху да дасканаласьці чалавек праходзіць тры этапы. Вывучаючы Веды, чалавек даведваецца пра свае стасункі зь Вярхоўнай Асобай Бога; займаючыся рознымі відамі духоўнай практыкі, ён набліжаецца да Госпада, і ўрэшце ён дасягае вышэйшай мэты - Вярхоўнай Асобы Бога. У гэтым вершы ясна вызначаны прызначэньне, мэтад спасьціжэньня і канчатковая мэта Ведаў.

 

 

ВЕРШ 16

 

двав імау пурушау локе кшараш чакшара эва ча
кшарах сарвані бхутані кута-стхо 'кшара учйате

двау - два; імау - гэтыя; пурушау - жывыя істоты; локе - у сьвеце; кшарах - схільнае да падзеньня; ча - і; акшарах - бязгрэшнае; эва - безумоўна; ча - і; кшарах - тленнае; сарвані - усе; бхутані - жывыя істоты; кута-стхах - узьнёслае; акшарах - нязьменнае; учйате - называецца.

Ёсьць два тыпы жывых істот: тленныя і нязьменныя. У матэрыяльным сьвеце кожная жывая істота зьмяняецца, а насельнікі духоўнага сьвету заўсёды застаюцца нязьменнымі.

КАМЭНТАР: Як ужо гаварылася, Госпад, уцелавіўшыся ў вобразе В'ясадэвы, склаў «Веданта-сутру». Тут Госпад коратка выкладае зьмест «Веданты». Ён кажа, што жывых істот, якім няма ліку, можна падзяліць на дзьве клясы: нязьменных і тых, хто схільны да зьменаў. Жывыя істоты вечна застаюцца аддзеленымі часьцінкамі Вярхоўнай Асобы Бога. Тых зь іх, якія трапілі ў матэрыяльны сьвет, называюць джіва-бхута, і ўжытыя ў дадзеным вершы словы кшарах сарвані бхутані ўказваюць на іх зьменлівасьць. Аднак жывыя істоты, якія захоўваюць адзінства зь Вярхоўнай Асобай Бога, адносяцца да ліку нязьменных. Адзінства азначае не адсутнасьць індывідуальнасьці, а адсутнасьць разьяднанасьці. Усе яны падзяляюць мэту стварэньня. Вядома, у духоўным сьвеце няма стварэньня самога па сабе, але, паколькі Вярхоўная Асоба Бога, як сказана ў «Веданта-сутры», зьяўляецца крыніцай усяго існага, мы ўжываем тут гэты тэрмін.

 

Як сьцвярджае Вярхоўная Асоба Бога, Госпад Крышна, жывыя істоты падзяляюцца на дзьве катэгорыі. Пацьверджаньне гэтаму можна знайсьці ў Ведах, значыць, гэта ісьціна не выклікае сумневаў. Жывыя істоты, якія вядуць змаганьне з вумом і пяцьцю пачуцьцямі ў матэрыяльным сьвеце, няспынна зьмяняюць свае матэрыяльныя целы. Пакуль жывая істота знаходзіцца ў абумоўленым стане, яе цела ўвесь час перажывае розныя зьмены, бо зьяўляецца матэрыяльным. Матэрыя бесьперапынна зьмяняецца, таму здаецца, што жывая істота таксама зьмяняецца. Аднак целы насельнікаў духоўнага сьвету нематэрыяльныя і, выходзіць, нязьменныя. У матэрыяльным сьвеце цела жывой істоты перажывае шэсьць зьменаў: яно нараджаецца, расьце, пэўны час існуе, нараджае нашчадкаў, а потым старэе і памірае. Аднак у духоўным сьвеце цела жывой істоты застаецца нязьменным; там няма старасьці, народзінаў і сьмерці. Там усё мае адзіную прыроду. Кшарах сарвані бхутані: усе жывыя істоты, якія даткнуліся з матэрыяй, пачынаючы зь першага са створаных жывых істот, Госпада Брахмы, і сканчаючы малюсенькай мурашкай, зьмяняюць целы, таму іх называюць тленнымі. У духоўным жа сьвеце ўсе жывыя істоты зьяўляюцца вызваленымі душамі, якія вечна знаходзяцца ў духоўным адзінстве.

 

 

ВЕРШ 17

 

уттамах пурушас тв анйах параматметй удахрітах
йо лока-трайам авішйа
бібхартй авйайа ішварах

 

уттамах - найвялікшая; пурушах - асоба; ту - але; анйах - іншая; парама - вышэйшая; атма - душа; іті - так; удахрітах - сказана; йах - які; лока - сусьвету; трайам - у тры сьветы; авішйа - увойдучы; бібхарті - падтрымлівае; авйайах - невычэрпны; ішварах - Госпад.

Апроч гэтых дзьвюх, існуе таксама найвялікшая асоба, Вышэйшая Душа, Сам вечны Госпад, які ўвайшоў ва ўсе тры сьветы і падтрымлівае іх.

КАМЭНТАР: Сэнс гэтага верша выдатна растлумачаны ў «Катха-упанішад» (2. 2. 13) і «Шветашватара-упанішад» (6. 13). Там ясна сказана, што над незьлічонымі жывымі істотамі, адны зь якіх знаходзяцца ў абумоўленым, а другія ў вызваленым стане, стаіць Вярхоўная Асоба, Параматма. У гэтым вершы з Упанішад сказана: нітйо нітйанам четанаш четананам. Яго сэнс у тым, што над усімі жывымі істотамі, як абумоўленымі, так і вызваленымі, знаходзіцца адна вышэйшая жывая істота, Вярхоўная Асоба Бога, якая клапоціцца пра ўсіх астатніх, даючы ім магчымасьць цешыцца так, як яны таго заслужылі сваімі ўчынкамі. Гэта Вярхоўная Асоба Бога ў вобразе Параматмы знаходзіцца ў сэрцы кожнага. І толькі мудрэц, які спасьцігнуў у сваім сэрцы Госпада, можа знайсьці поўнае супакаеньне.  

 

 

ВЕРШ 18

 

йасмат кшарам атіто 'хам акшарад апі чоттамах
ато 'смі локе веде ча пратхітах пурушоттамах

 

йасмат - паколькі; кшарам - зьменлівае; атітах – які пераўзыходзіць; ахам - Я; акшарат - нязьменнае; апі - таксама; ча - і; уттамах - лепшы; атах - таму; асмі - зьяўляюся; локе - у сьвеце; веде - у Ведах; ча - і; пратхітах - услаўлены; пуруша-уттамах - Вярхоўная Асоба Бога.

Будучы трансцэндэнтным і найвялікшым, Я маю перавагу і над нязьменнымі, і над тымі, хто схільны да зьменаў. Таму ва ўсім сьвеце і ў Ведах Мяне славяць як Вярхоўную Асобу.

КАМЭНТАР: Пераўзысьці Вярхоўную Асобу Бога, Крышну, не можа ніхто - ні вызваленыя душы, ні абумоўленыя. Таму Яго называюць найвялікшай асобай. З дадзенага верша таксама вынікае, што і жывыя істоты, і Вярхоўны Госпад зьяўляюцца індывідуальнымі асобамі. Розьніца паміж імі ў тым, што ўсе жывыя істоты, як абумоўленыя, так і вызваленыя, ня могуць у колькасным дачыненьні перасягнуць неспасьціжныя энэргіі Вярхоўнай Асобы Бога. Памылкова думаць, быццам Вярхоўны Госпад і жывыя істоты знаходзяцца на адным узроўні ці зьяўляюцца роўнымі ўва ўсіх адносінах. Жывыя істоты заўсёды застаюцца падначаленымі, а Госпад - валадаром. Асаблівай увагі заслугоўвае ўжытае ў дадзеным вершы слова уттама: пераўзысьці Вярхоўную Асобу Бога не можа ніхто.

 

Слова локе значыць «в пауруша агамах» (сьвятых пісаньнях смріті). Згодна з слоўнікам “Нірукці” локйате ведартхо 'нена - “Мэта Ведаў распавядаецца ў смріті-шастрах».

Вярхоўны Госпад, які прымае вобраз Параматмыў сэрцы кожнага, таксама апісаны ў Ведах. У адным зь вершаў Ведаў (Чхандог'я-упанішад, 8. 12. 3) сказана: тавад эша сампрасадо 'смач чхарірат самуттхайа парам джйоті-рупам сампаджйа свена рупенабхінішпадйате са уттаман пурушах - «Адлучаючыся ад цела, Звышдуша ўваходзіць у безасабовае брахмаджйоті і застаецца ў ім у Сваёй чыста духоўнай форме. Гэты Вышэйшы Дух называюць Вярхоўнай Асобай». Гэта значыць, што Вярхоўная Асоба праяўляе і пашырае Сваё духоўнае зьзяньне, якое зьяўляецца спрадвечнай крыніцай сьвятла. У Вярхоўнай Асобы ёсьць таксама іншая іпастась - Параматма ў сэрцы кожнай жывой істоты. Увасабляючыся на зямлі ў вобразе В'ясадэвы, сына Сацьяваці і Парашары, тая ж Вярхоўная Асоба дае людзям разуменьне Ведаў.

 

 

ВЕРШ 19

 

йо мам эвам асаммудхо джанаті пурушоттамам
са сарва-від бхаджаті мам сарва-бхавена бхарата

 

йах - які; мам - Мяне; эвам - так; асаммудхах – які ня мае сумневаў; джанаті - ведае; пуруша-уттамам - Вярхоўную Асобу Бога; сах - той; сарва-віт - дасьведчаны ва ўсім; бхаджаті - аддана служыць; мам - Мне; сарва-бхавена – усім быцьцём; бхарата – о сын Бхараты.

Той, хто непахісна ўпэўнены ў тым, што Я - Вярхоўная Асоба Бога, спазнаў усё. Такі чалавек, о сын Бхараты, цалкам прысьвячае сябе адданаму служэньню Мне.

КАМЭНТАР: Існуе шмат розных філязофскіх уяўленьняў пра прыроду жывых істот і Вышэйшай Aбсалютнай Ісьціны. У дадзеным вершы Сам Вярхоўны Госпад кажа вельмі ясна: той, хто спасьціг, што Госпад Крышна – гэта Вярхоўная Асоба, спасьціг і ўсё астатняе. Людзі, чыё веданьне недасканалае, проста робяць здагадкі пра тое, што такое Aбсалютная Ісьціна, але чалавек, які валодае дасканалымі ведамі, не губляючы дарма каштоўнага часу, дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, то бок служыць Вярхоўнаму Госпаду. Гэта думка чырвонай ніткай праходзіць праз усю «Бхагавад-гіту». І ўсё ж многія камэнтатары «Бхагавад-гіты» працягваюць упарта прыраўноўваць жывыя істоты да Вышэйшай Aбсалютнай Ісьціны.

 

Трансцэндэнтнае веданьне называюць шруті, то бок, яно павінна быць успрынята на слых. Мудрасьць Ведаў можна атрымаць толькі ад аўтарытэтаў, такіх як Крышна і Яго прадстаўнікі. Тут Крышна дэталёва выкладае духоўныя веды, і мы павінны засвоіць іх, слухаючы Крышну. Аднак мала проста слухаць. Свіньні таксама валодаюць слыхам. Трэба зразумець сэнс «Бхагавад-гіты», слухаючы, як яе тлумачаць дасьведчаныя людзі, а не проста спадзеючыся на сваю здольнасьць да абстрактнага філязафаваньня. Трэба пакорліва слухаць «Бхагавад-гіту» і прызнаць той факт, што жывыя істоты заўсёды падначалены Вярхоўнай Асобе Бога. Той, хто зразумеў гэта, на думку Вярхоўнай Асобы Бога, Шры Крышны, спасьціг сэнс Ведаў. Усім іншым ён недаступны.

Асабліва важным у дадзеным вершы зьяўляецца слова бхаджаті. Яго часта ўжываюць у зьвязку з адданым служэньнем Вярхоўнаму Госпаду. Калі чалавек цалкам прысьвячае сябе служэньню Госпаду ў сьвядомасьці Крышны, значыць, ён ужо спасьціг усе Веды. Aчар'і-вайшнавы кажуць, што таму, хто аддана служыць Крышне, няма патрэбы зьвяртацца ні да якіх іншых мэтадаў зразуменьня Вышэйшай Aбсалютнай Ісьціны. Такі чалавек ужо ўсьвядоміў Яе, бо аддана служыць Госпаду. Ён ужо прайшоў усе папярэднія этапы духоўнага самапазнаньня. Калі ж чалавек, правядучы сотні тысяч жыцьцяў у філязофскіх разважаньнях, так і не зразумеў, што Крышна - гэта Вярхоўны Госпад, якому ён павінен скарыцца, то ўсе яго філязофскія пошукі, што занялі столькі гадоў і жыцьцяў, былі дарэмным марнаваньнем часу.

 

 

ВЕРШ 20

 

іті гухйатамам шастрам ідам уктам майанагха
этад буддхва буддхіман сйат кр
іта-крітйаш ча бхарата

 

іті - так; гухйа-тамам - самае патаемнае; шастрам - богаадкрытае пісаньне; ідам - гэта; уктам - распаведзена; майа - Мной; анагха – о бязгрэшны; этат - гэта; буддхва - зразумеўшы; буддхі-ман - разумны; сйат - стане; кріта-крітйах - той, хто дасягае посьпеху ў сваіх спробах; ча - і; бхарата - о сын Бхараты.

О бязгрэшны, Я адкрыў табе самую патаемную частку Ведаў. Той, хто здолее спасьцігнуць яе сэнс, знойдзе мудрасьць, і яго намаганьні прывядуць яго да дасканаласьці.

КАМЭНТАР: Тут Госпад кажа, што распаведзеныя Ім веды складаюць істу ўсіх богаадкрытых пісаньняў. І прыняць іх трэба ў тым выглядзе, у якім іх адкрывае нам Вярхоўная Асоба Бога. Тады толькі чалавек набудзе розум і дасканалае духоўнае веданьне. Іншымі словамі, спасьцігнуўшы гэтую філязофію - філязофію Вярхоўнай Асобы Бога - і служачы Богу зь любоўю, чалавек выйдзе з-пад апаганьваючага ўплыву матэрыяльных гун прыроды. Адданае служэньне - гэта шлях здабыцьця духоўных ведаў. Матэрыяльная гнюсь несумяшчальная з адданым служэньнем. Адданае служэньне Госпаду і Сам Госпад неадрозныя адно ад аднаго, бо і Госпад, і служэньне Яму аднолькава духоўныя; адданае служэньне працякае ў сфэры дзеяньня ўнутранай энэргіі Вярхоўнага Госпада. Госпада называюць сонцам, а недасьведчанасьць - цемрай. Там, дзе сьвеціць сонца, няма месца цемры. Таму адданае служэньне пад кіраўніцтвам сапраўднага духоўнага настаўніка расьсейвае цемру невуцтва.

 

Кожны чалавек павінен скарыстацца мэтадам сьвядомасьці Крышны і ўстаць на шлях адданага служэньня, каб цалкам ачысьціцца і знайсьці мудрасьць. Розум таго, хто не разумее прыроды Крышны і не служыць Яму, застаецца недасканалым, якім бы разумным, з пункту гледжаньня звычайных людзей, ён ні быў.

Крышна не выпадкова называе тут Aрджуну анагха. Слова анагха азначае «бязгрэшны» і паказвае, што, пакуль чалавек не ачысьціцца ад усіх наступстваў сваіх грахоў, яму будзе вельмі цяжка спасьцігнуць Крышну. Усьвядоміць Яго можа толькі той, хто пазбавіўся ад усёй матэрыяльнай гнюсі, ад усіх сваіх грэшных звычак. Аднак адданае служэньне такое чыстае і магутнае, што само робіць чалавека бязгрэшным.

Той, хто займаецца адданым служэньнем у супольнасьці чыстых адданых Госпада, якія ўсьведамляюць Крышну, павінен цалкам пазбавіцца некаторых непажаданых рэчаў. Самае галоўнае з таго, што яму трэба пераадолець, - гэта слабасьць сэрца. Першае падзеньне жывой істоты выклікана жаданьнем панаваць над матэрыяльнай прыродай. У выніку яна перастае зь любоўю служыць Вярхоўнаму Госпаду. Другая праява слабасьці сэрца палягае ў тым, што, па меры ўзмацненьня жаданьня панаваць над матэрыяльнай прыродай, жывая істота прывязваецца да матэрыі і ўладаньня ёй. Гэтыя дзьве слабасьці сэрца зьяўляюцца крыніцай усіх праблем матэрыяльнага жыцьця. У першых пяці вершах гэтай часткі апісаны шлях вызваленьня ад слабасьці сэрца, а астатняя яе частка, з шостага верша і да канца, разглядае пурушоттама-йогу.

Так заканчваецца камэнтар Бхакціведанты да пятнаццатае часткі «Шрымад Бхагавад-гіты», якая называецца «Пурушоттама-йога, йога Вярхоўнай Асобы».

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.