|
|||
Акт трэці. Карціна першая. Карціна другаяАкт трэці Карціна першая Вера паказвае Чарнавусу артыкул «Об ошибках парторганизаций при исключении коммунистов из партии... », які з' явіўся ў «Правде». Падкрадваецца Зёлкін. Вера заўважае і прапаноўвае пачытаць, што ў газеце напісана пра яго. Зёлкін моршчыцца. Гарлахвацкі віншуе супрацоўнікаў з выдатным дакументам, у якім «проста пальцам паказваюць на ворагаў, двурушнікаў, здраднікаў, усялякіх прахвостаў. Нам астаецца толькі руку працягнуць і за каўнер схапіць». Адвёўшы ўбок Чарнавуса, пытаецца, як настрой, абяцае пасля даклада заняцца яго справай. Чарнавус верыць у шчырасць дырэктара, называе яго цудоўным чалавекам. Вера з нейкага часу пачала сумнявацца ў гэтым. Пытаецца ў Тулягі, што за чалавек дырэктар, які ён вучоны. Туляга з роспаччу гаворыць: «Лепш бы я памёр на той час, калі будзе чытацца гэты даклад». Чарнавус і Вера нічога не разумеюць. Дзяўчына гаворыць, што не паверыла ў сувязь Тулягі з Зіначкай. Туляга расчулены, дзякуе Веры «за чыстыя думкі». Вера збіраецца ехаць у Маскву да прафесара Анікеева. З газетай у руках усхваляваны Туляга шукае Веру. Сутыкаецца з Левановічам. Рашаецца расказаць сакратару парткома пра Гарлахвацкага, пра тое, як дырэктар прымусіў пісаць яму даклад. Левановіч паверыў Тулягу, вырашыў сам праверыць «некаторыя факты». Туляга просіць Нічыпара знайсці якую-небудзь костку, толькі вялікую і не вельмі свежую.
Карціна другая Гарлахвацкі чытае даклад. Нічыпар просіць дазволу паслухаць. Пасля заканчэння дакладу Нічыпар просіць паглядзець костку, на аснове якой дырэктар адкрыў новы від выкапня-жывёліны — мамантаву свінню. Чарнавус пытаецца, да якога перыяду адносіцца знаходка. Гарлахвацкі не ведае нават перыядаў у геалогіі. Чарнавус выкрывае невуцтва Гарлахвацкага. Дырэктар згадвае водзыў аб працы «ўсім вядомага прафесара Анікеева». Левановіч іранізуе над практычным значэннем працы Гарлахвацкага. Зёлкін у захапленні ад даклада. Просіць слова Нічыпар і здзіўляецца вучонасці дырэктара: «Гэта ж узяць тую звычайную костку, што пад нагамі валяецца, паглядзець на яе і ўгадаць, якія свінні былі мільёны год назад! » Гаворыць, што таго дырэктаравага знаёмага, які прынёс костку, і ён ведае, бо гэта. сабака Цюлік. Гарлахвацкі накідваецца на дворніка, што ён п'яны. Просіць выказацца Тулягу. Туляга называе даклад «вельмі, вельмі арыгінальным». Левановіч ставіць пытанне, як называецца адкрыты Гарлахвацкім від па-латыні. Пачуўшы лацінскую назву «свінтус грандыёзус», Чарнавус называе дырэктара прайдзісветам і авантурыстам. Гарлахвацкі характарызуе выступленне Чарнавуса, як варожую дзейнасць. З'яўляецца Вера. Яна выкрывае жульніцтва Гарлахвацкага з пісьмом прафесара з Масквы. Гарлахвацкі хоча пазваніць, каб Чарнавуса і Веру «зараз жа прыбралі». Левановіч не дае яму гэтага зрабіць, выступае з заключным словам: «Няхай жа веДаюць усе свінні — мамантавыя і немамантавыя: калі каторая з іх паспрабуе пакасціць у нашай савецкай навуцы, будзем біць проста па пятачку». Гарлахвацкі раптам пачынае рагатаць і заяўляе, што ён разыграў калег, бо чытаў даклад не свой, а Тулягі. Левановіч кажа, што ён у курсе, хто з'яўляецца аўтарам «адкрыцця». Заяўляе, што ведае пра шкодніцкую дзейнасць Гарлахвацкага на Украіне. Нічыпар кліча Цюліка і выкідае праз фортку костку.
|
|||
|