Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Акт другі



Чарнавус не можа зразумець, чаму з выдавецтва вярнулі рукапіс, не дазволілі чытаць лекцыі на геафаку, нават з дачкой пачаліся непаразуменні. Цёця Каця шкадуе Чарнавуса. Вера прапануе дзейнічаць, змагацца за свае добрае імя. Вучонаму шкада на гэта часу. Вера абяцае дапамагчы разабрацца, і першае, што яна зробіць, пагутарыць з Тамарай, дачкой Чарнавуса.

Зёлкін, які, як звычайна, падслухоўвае, робіць вывад, што Вера палюбоўніца Чарнавуса. У вестыбюлі вісіць аб'ява пра выступленне Гарлахвацкага з навуковым дакладам «Новы від выкапня-жывёліны». Аб'яву заўважае Туляга, гаворыць сам сабе: «Назначаны дзень мае ганьбы. Адзін падлец будзе публічна прысвойваць сабе працу другога, а другі падлец, праклінаючы ў душы, будзе яму апладзіраваць». Уваходзіць Гарлахвацкі і пытаецца, як рухаецца праца. Туляга адказвае, што збірае матэрыял, зазначае аднак, што адкрыць новы від выкапня — занадта смелая заяўка. Пра гэта Гарлахвацкі раіць яму не турбавацца.

Чарнавуса Гарлахвацкі падбадзёрвае, заклікае не маўчаць: «Не, так нікуды не варта. Гэта сацыяльнае зло, з якім трэба змагацца. Так жа сёння вас, а заўтра мяне могуць ашальмаваць і вывесці са строю».

Левановіч шукае Веру. Цёця Каця просіць сакратара парткома заступіцца за Чарнавуса. Вера таксама просіць заняцца справай Чарнавуса. Калі заходзіць вучоны, Левановіч вітаецца з ім за руку, просіць даць пачытаць рукапіс, распытвае пра яго адносіны з дырэктарам.

Незнаёмая жанчына хоча зайсці да дырэктара. Гарлахвацкі загадвае ёй пачакаць з паўгадзінкі, а сам запрашае Зіну Зёлкіну. Да дзвярэй кабінета падыходзіць Зёлкін, дзверы замкнутыя. Незнаёмая жанчына гаворыць, што дырэктар зачыніўся з сакратаркай і не скора, відаць, вызваліцца. Зёлкін хоча паглядзець у замочную шчыліну, што робіцца ў кабінеце, жанчына смяецца з яго.

Да дзвярэй кабінета накіроўваецца Анна Паўлаўна. Незнаёмая жанчына і ёй паведамляе, з кім там зачыніўся Гарлахвацкі. Анна Паўлаўна стукае кулакамі ў дзверы, патрабуе ключ.

Пачуўшы жончын лямант, Гарлахвацкі праз акно вылазіць на вуліцу, а Тулягу прымушае залезці ў пакой і быць там.

Адчыняюцца дзверы — усе вельмі здзіўлены. Зёлкін хоча ўдарыць Тулягу. Уваходзіць з партфелем Гарлахвацкі, пытаецца, што здарылася, ушчувае Тулягу.

Калі ўсе пакідаюць кабінет, з'яўляецца Левановіч. Размова ідзе пра Чарнавуса. Гарачае заступніцтва Веры за вучонага Гарлахвацкі тлумачыць тым, што яна жыве з Чарнавусам. Левановіч здзіўлены пачутым («Натыкается на сюрпрызы, дзе іх зусім не чакаеш»). Дырэктар запрашае сакратара прыйсці паслухаць яго даклад. Лічыць, што даклад будзе пробным камнем для Чарнавуса («Магчыма, што ён паспрабуе зганьбіць маю працу і скампраментаваць мяне як вучонага. Тады мы яго і выкрыем»). Левановіч абяцае прыйсці.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.