|
|||
3. Хвілінка чыстапісання. 4. Актуалізацыя ведаў і ўменняў па вывучаным матэрыяле. 5. Знаёмства з тэмай урока3. Хвілінка чыстапісання -Запісывайце дату класная работа. Хвілінка чыстапісання.
Яркі яма вясёлы -Якое слова лішняе? (яма - назоўнік)
4. Актуалізацыя ведаў і ўменняў па вывучаным матэрыяле -Зараз я вам раздам карткі, на якіх будзе 5 заданняў, якія вам патрэбна выканаць. За іх вы атрымаеце адзнакі. (раздаю карткі)
1. Уставіць патрэбныя канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў Д. склоне: -аму, -яму або -ому. Былі рады дараг ому госцю; прысвячаецца беларуск аму народу; напісаў родн аму брату; даручылі старанн аму вучню; дапамог стар ому дзеду; радаваўся летн яму дню; падзякаваў добр аму чалавеку.
2. Уставіць патрэбныя канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў Р. склоне: -ога, -ага або -яга. Выйшаў з густ ога лесу; сустрэў дараг ога госця; паехаў да сін яга мора; падрыхтаваліся да навагодн яга свята; падышоў да высок ага дрэва. 3. Уставіць канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду, вызначце склон: Ноччу прайшоў ціх і летн і дожджык (Н. с. ). Дзеці патрапілі пад ціх і летн і дожджык (В. с. ) 4. Уставіць канчаткі прыметнікаў ніякага роду ў Н. і В. склонах, вызначце склон над прыметнікамі: -ое або -ае, -яе. Узышло ясн ае сонейка (Н. с. ). Цёмная хмарка закрыла ясн ае сонейка (В. с. ). 5. Уставіць канчаткі прыметнікаў, вызначце склон прыметнікаў: У хаце запахла свеж ым хлебам (Т. с. ). Людзі жывуць у нов ым доме (М. с. )
5. Знаёмства з тэмай урока -Адкрыйце старонку 19, давайце паглядзім практыкаванне 32. Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду? (разглядаем кожны склон і называем канчаткі) -У якіх склонах прыметнікі жаночага роду адказваюць на адны і тыя ж пытанні і маюць аднолькавыя канчаткі? (у Р. скл, Д. скл., Т. скл. і М. скл. ой, ай, яй) -Як мы будзем адрозніваць гэтыя склоны прыметнікаў у сказе? (глядзець на канчатак назоўніка, да якога дапасуецца прыметнік) -Зараз выконваем практыкаванне 33. (хтосьці чытае) -Давайце знойдзем сказы, у якіх ёсць прыметнікі жаночага роду ў назоўным склоне. Бабуля з Дашай ідуць па лясн ой (М. скл) сцяжынцы. Дзяўчынка адчувае сябе сапраўдн ай (Т. скл) падарожніцай. Маленькая (Н. скл) сцежка пятляе між дрэў і кустоў. Бабуля расказвае пра іх любім ай (Д. скл) унучцы. Раптам Даша заўважае сонечн ую (В. скл) палянку і спыняецца ад вялік ай (Р. скл) нечаканасці. Увагу дзяўчынкі прыцягвае сіняя (Н. скл) кветка. Бабуля пазнае ў вяснов ай (М. скл) кветцы пралеску. -Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага роду ў назоўным склоне? (ая, яя) -Калі мы будзем пісаць канчатак ая? (пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных) -Калі будзем пісаць канчатак яя? (пасля мяккіх зычных) -Давайце праверым, ці правільна мы сказалі, прачытаем Завяжы вузялок. (выклікаю вучня) -Ці правільна мы сказалі? (да) -Зараз выконваем практыкаванне 36. Паглядзіце на ўзор. Вам трэба запісаць спалучэнні слоў, ад назоўніка паставіць пытанне да прыметніка, вызначыць канчатак і род. (разбіраем узор) -Зараз Каця і Цімафей пішуць 3 спалучэнні пачынаючы з вялікая радасць. Вадзім і Варвара наступныя тры спалучэнні. Вялік ая (якая? ) радасць (ж. р. Н. скл), сін яе (якое? ) паліто (н. р. ), сін яя (якая? ) кветка (ж. р. Н. скл), апошн яя (якая? ) кніга (ж. р. Н. скл), вялік ае (якое? ) дрэва(н. р. ), цёпл ае (якое? ) малако (н. р. )
|
|||
|