![]()
|
|||||||
Ход урока. 1. Арганізацыйны момант. 2. Праверка дамашняга заданняСтр 1 из 6Следующая ⇒
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава” Полацкі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава
Распрацоўка ўрока па беларскай мове, праведзенага ў 4 класе ДУА “Барсукоўская базавая школа Докшыцкага раёна” па тэме “Скланенне прыметнікаў жаночага роду. Канчаткі прыметнікаў у назоўным склоне”
Падрыхтавала і правяла Навучэнка групы 31Н Краўчонак В. В. Кансультант: Суднік М. А.
Дата правядзення: 29. 01. 2021 Клас: 4 Прадмет: беларуская мова Тэма ўрока: “Скланенне прыметнікаў жаночага роду. Канчаткі прыметнікаў у назоўным склоне” Мэта ўрока: Ø пазнаёміць з асаблівасцямі скланення прыметнікаў у форме жаночага роду; Ø паназіраць за залежнасцю канчатка ад тыпу асновы і ад націску; Ø вучыць адрозніваць формы назоўнага склону жаночага і ніякага роду прыметнікаў па пытаннях і канчатках; Ø вучыць вызначаць склон прыметнікаў па пытаннях і канчатках; Ø развіваць арфаграфічную пільнасць, граматычны лад маўлення, кемлівасць навучэнцаў; Ø выхоўваць любоў да прыроды. Абсталяванне: картачкі для самастойнай працы. Тып урока: камбінаваны.
Ход урока 1. Арганізацыйны момант - Ляжаць на стале сшыткі, ручкі і кніжкі. Парадак такі не бывае залішні. І толькі тады на ўроку спакой, Калі ўсё, што трэба, у вас пад рукой
2. Праверка дамашняга задання - Дома вы выконвалі практыкаванне 31. Вам трэба было дапоўніць сказы прыметнікам сасновы ў патрэбным склоне. Запісаць, вызначыць род і склон прыметніка сасновы ў сказах, выдзеліць канчаткі. - Давайце чатаць па ланцужку, Пачынаючы з Каці.
Саснов ы (м. р., Н. скл. ) бор зачароўвае сваёй прыгажосю. Дзядуля не адрываў вачэй ад саснов ага (м. р., Р. скл. ) бору. Птушкі спяваюць прыгожыя песні саснов аму (м. р., Д. скл. ) бору. Кожную раніцу хлопчык любуецца саснов ым(м. р., Т. скл. ) борам. Дзеці часта гуляюць у саснов ым (м. р., М. скл. ) бары. Падарожнікі трапілі ў саснов ы (м. р., В. скл. ) бор.
|
|||||||
|