Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Таму менавіта на аснове сьвятых пісаньняў вызначы, што можна рабіць і чаго нельга. Вывучыўшы ўсе ўказаньні і правілы, дзейнічай так, каб паступова дасягнуць духоўных вышынь.



ВЕРШ 21

 

трі-відхам наракасйедам дварам нашанам атманах
камах кродхас татха лобхас тасмад этат трайам тйаджет

 

трі-відхам — якія ўключаюць тры віды; наракасйа - пекла; ідам - гэтыя; дварам - брама; нашанам - згуба; атманах - душы; камах - пажадлівасьць; кродхах - гнеў; татха - а таксама; лобхах - прагнасьць; тасмат - таму; этат - гэтыя; трайам - тры; тйаджет - хай пакіне.

У гэтае пекла вядуць тры брамы: пажадлівасьць, гнеў і прагнасьць. І кожны разважлівы чалавек павінен зрачыся гэтых заганаў, бо яны губяць душу.

КАМЭНТАР: Тут апісаны вытокі дэманічнага жыцьця. Чалавек спрабуе задаволіць сваю пажадлівасьць, а калі ў яго гэта не атрымліваецца, то ў сэрцы ўзьнікаюць гнеў і прагнасьць. Разважлівы чалавек, які ня хоча трапіць у дэманічныя формы жыцьця, павінен паспрабаваць пазбавіцца ад гэтых трох ворагаў, здольных так загубіць ягоную душу, што ён ужо ня зможа вызваліцца з матэрыяльнага палону.

 

 

ВЕРШ 22

 

этаір вімуктах каунтейа тамо-двараіс трібхір нарах
ачаратй атманах шрейас тато йаті парам гатім

 

этаіх - гэтымі; вімуктах - вызвалены; каунтейа - о сын Куньці; тамах-двараіх - брамай невуцтва; трібхіх - траістымі; нарах - чалавек; ачараті - зьдзяйсьняе; атманах - душы; шрейах - багаславеньне; татах - потым; йаті - ідзе; парам - да вышэйшай; гаті - мэты.

Той, каму атрымалася абмінуць трое брамаў пекла, о сын Куньці, прысьвячае сябе справам, якія дапамагаюць спасьцігнуць душу, і так з часам дасягае вышэйшае мэты.

КАМЭНТАР: Чалавек павінен быць вельмі асьцярожным і заўсёды сьцерагчыся трох ворагаў: пажадлівасьці, гневу й прагнасьці. Чым менш ён схільны да пажадлівасьці, гневу і прагнасьці, тым чысьцей ягоная сьвядомасьць. A чыстая сьвядомасьць дае яму магчымасьць выконваць правілы і прадпісаньні Ведаў. Кіруючыся прынцыпамі, якія рэгулююць чалавечае жыцьцё, ён паступова ўсьведамляе сваю духоўную прыроду. Калі яму пашчасьціць, то, ідучы гэтым шляхам, ён зможа знайсьці сьвядомасьць Крышны і тады бавязкова дасягне мэты жыцьця. У Ведах гаворыцца, як трэба дзейнічаць, каб ачысьціцца ад матэрыяльнае гнюсі. У аснове гэтага мэтаду ляжыць вызваленьне ад пажадлівасьці, прагнасьці і гневу. Дзякуючы гэтаму чалавек можа ўстаць на вышэйшую ступень самаўсьведамленьня, кульмінацыяй якога зьяўляецца адданае служэньне Госпаду. A таму, хто займаецца адданым служэньнем, забясьпечана вызваленьне ад матэрыяльнай абумоўленасьці. Таму ў ведычным грамадзтве існуюць чатыры саслоўі (касты) і чатыры ступені духоўнага разьвіцьця (уклады жыцьця). Жыцьцё кожнага саслоўя і кожнага духоўнага ўкладу рэглямэнтавана пэўнымі правіламі, і той, хто выконвае іх, абавязкова дасягне вышэйшай ступені духоўнага разьвіцьця. Такому чалавеку вызваленьне гарантавана.

 

 

ВЕРШ 23

 

йах шастра-відхім утсріджйа вартате кама-каратах
на са сіддхім авапноті на сукхам на парам гатім

 

йах - які; шастра-відхім - указаньні шастраў; утсріджйа - адпрэчыўшы; вартате - існуе; кама-каратах – той, хто дзейнічае па ўласным меркаваньні, падахвочаны пажадлівасьцю; на - не; сах - той; сіддхім - дасканаласьць; авапноті - дасягае; на - не; сукхам - шчасьце; на - не; парам - вышэйшую; гатім - ступень дасканаласьці.

Той жа, хто грэбуе ўказаньнямі сьвятых пісаньняў і дзейнічае па ўласнай прыхамаці, не дасягне ні дасканаласьці, ні шчасьця, ні вышэйшае мэты.

КАМЭНТАР: Як ужо гаварылася, шастра-відхі, прадпісаньні шастраў, рэглямэнтуюць жыцьцё ўсіх саслоўяў і ўкладаў грамадзтва. Кіравацца імі павінен кожны. Той, хто грэбуе імі і дзейнічае па ўласнай прыхамаці, падахвочаны пажадліваьсцю, прагнасьцю і жаданьнямі, ніколі не дасягне дасканаласьці жыцьця. Іншымі словамі, той, хто ведае пра гэтыя настаўленьні тэарэтычна, але не кіруецца імі на справе, зьяўляецца ніжэйшым зь людзей. Душа, якая атрымала магчымасьць нарадзіцца чалавекам, павінна дзейнічаць разумна і кіравацца настаўленьнямі шастраў, якія закліканы дапамагчы ёй дасягнуць вышэйшай ступені дасканаласьці; у адваротным выпадку яна дэградуе. Аднак калі, кіруючыся ўсімі правіламі і законамі маральнасьці, чалавек усё ж не прыходзіць да разуменьня Вярхоўнага Госпада, то ўсё яго веданьне зьняцэньваецца. І нават калі ён прызнае існаваньне Госпада, але не служыць Яму, ён толькі марнуе час. Таму чалавек паступова павінен разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны і ўстаць на ўзровень адданага служэньня; толькі так, і ніяк іначай, ён зможа дасягнуць вышэйшай ступені дасканаласьці.

 

Асаблівай увагі заслугоўвае ўжытае тут слова кама-каратах. Чалавек, які сьвядома парушае правілы і настаўленьні, кіруецца пажадлівасьцю. Ведаючы пра забароны, ён тым не менш парушае іх. Вось што значыць дзейнічаць па ўласнай прыхамаці. Вярхоўны Госпад неўнікнёна пакарае такіх людзей. Яны пазбаўлены магчымасьці дасягнуць дасканаласьці, даступнай чалавеку. Чалавечае жыцьцё прызначана перадусім для ачышчэньня, але той, хто не выконвае настаўленьняў шастраў, ніколі не зможа ачысьціцца ад матэрыяльнае гнюсі і знайсьці сапраўднае шчасьце.

 

 

ВЕРШ 24

 

тасмач чхастрам праманам те карйакарйа-вйавастхітау
джнатва шастра-відханоктам
карма картум іхархасі

 

тасмат - таму; шастрам - сьвятыя пісаньні; праманам - сьведчаньне; те - тваіх; карйа - абавязку; акарйа - і забароненых дзеяньняў; вйавастхітау - у вызначэньні; джнатва - спасьцігнуўшы; шастра - пісаньняў; відхана - адпаведную правілам; уктам - апісаную; карма - дзейнасьць; картум - выконваць; іха - тут (у гэтым сьвеце); архасі - заслугоўваеш.

Таму менавіта на аснове сьвятых пісаньняў вызначы, што можна рабіць і чаго нельга. Вывучыўшы ўсе ўказаньні і правілы, дзейнічай так, каб паступова дасягнуць духоўных вышынь.

 

КАМЭНТАР: Як было сказана ў пятнаццатай частцы, усе прадпісаньні Ведаў прызначаны для таго, каб дапамагчы чалавеку спасьцігнуць Крышну. Калі чалавек, вывучыўшы «Бхагавад-гіту» і знойдучы сьвядомасьць Крышны, пачынае займацца адданым служэньнем, гэта значыць, што ён здабыў самае дасканалае веданьне, якое можна атрымаць зь Ведаў. Госпад Чайтанья Махапрабху значна палегчыў для нас гэты шлях. Ён заклікаў людзей проста паўтараць Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна Крышна, Харэ Харэ / Харэ Рама, Харэ Рама, Рама Рама, Харэ Харэ, служыць Госпаду і ўжываць рэшткі ежы, якая была прапанавана Боствам. Гаворыцца, што той, хто робіць гэта, ужо вывучыў усе ведычныя пісаньні і зразумеў іх сэнс. Вядома, звычайнаму чалавеку, які не валодае сьвядомасьцю Крышны і не займаецца адданым служэньнем, трэба кіравацца ўказаньнямі Ведаў, каб зразумець, што можна рабіць, а чаго рабіць нельга. І выконваць гэтыя прадпісаньні трэба безадгаворачна. Кіравацца ўказаньнямі шастраў, сьвятых пісаньняў - значыць не спрабаваць аспрэчваць іх. Шастры вольныя ад чатырох недахопаў, уласьцівых абумоўленым душам, якія валодаюць недасканалымі пачуцьцямі, схільныя да зману, непазьбежна робяць памылкі і знаходзяцца пад уладай ілюзіі. Гэтыя чатыры галоўныя недахопы пазбаўляюць абумоўленую душу магчымасьці самой усталёўваць правілы жыцьця. Таму ўсе вялікія мудрацы, ачар'і і вялікія душы няўхільна выконваюць прадпісаньні шастраў, якія вольныя ад гэтых чатырох недахопаў.

У Індыі ёсьць шмат школ духоўнай філязофіі, якія можна падзяліць на дзьве вялікія групы: пасьлядоўнікаў імпэрсаналізму і пэрсаналізму. Аднак і тыя, і другія будуюць сваю дзейнасьць на прынцыпах Ведаў. Не кіруючыся прадпісаньнямі шастраў, немагчыма дасягнуць дасканаласьці. Таму толькі таго, хто змог спасьцігнуць сапраўдны сэнс сьвятых пісаньняў, можна лічыць удачлівым чалавекам.

 

Непрыманьне прынцыпаў, якія ляжаць у аснове зразуменьня Вярхоўнай Асобы Бога, зьяўляецца адзінай прычынай дэградацыі чалавека. Гэта найцяжкі грэх, на які здольны чалавек. Таму майа, матэрыяльная энэргія, увесь час прычыняе нам пакуты трох відаў. Матэрыяльная энэргія складаецца з трох гун. І чалавек павінен устаць прынамсі на ўзровень гуны даброці, перш як перад ім адкрыецца шлях да зразуменьня Вярхоўнага Госпада. Інакш ён застанецца пад уладай жарсьці і невуцтва, якія складаюць аснову дэманічнага ладу жыцьця. Людзі, якія знаходзяцца пад уплывам гун жарсьці і невуцтва, сьмяюцца над сьвятымі пісаньнямі, сьвятымі людзьмі і філязофскімі ўяўленьнямі пра Вярхоўную Асобу Бога. Яны парушаюць указаньні духоўнага настаўніка і не зважаюць на прадпісаньні шастраў. Нават пачуўшы пра веліч адданага служэньня, яны не адчуваюць да яго ніякай цікавасьці. Таму яны вынаходзяць уласныя шляхі духоўнага разьвіцьця. Такія некаторыя заганы людзей, што прыводзяць да ўзмацненьня ў чалавеку дэманічнага пачатку. Аднак той, хто зможа дзейнічаць пад кіраўніцтвам сапраўднага духоўнага настаўніка, здольнага паказаць шлях да духоўнага ўзвышэньня, урэшце дасягае вышэйшай мэты чалавечага жыцьця.

Так заканчваецца камэнтар Бхакціведанты да шаснаццатае часткі «Шрымад Бхагавад-гіты», якая называецца «Боскія і дэманічныя натуры».

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.