Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§14. ГІСТОРЫЯ СТУПЕНЕЙ ПАРАЎНАННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ



Большасць якасных прыметнікаў беларускай мовы можа ўтвараць формы ступеней параўнання.

“Ступені параўнання – граматычная катэгорыя, якая выражае меру якасці, уласцівай дадзенаму прадмету або дзеянню”[9].

Традыцыйна адрозніваюць тры формы параўнання: звычайную, вышэйшую і найвышэйшую.

· Звычайная ступень параўнання паказвае на наяўнасць у прадмета пэўнай якасці безадносна да ступені параўнання: прыгожы, халодны.

· Вышэйшая ступень параўнання (кампаратыў) паказвае на наяўнасць у прадмета якасці большай, чым ў іншага прадмета: прыгажэйшы, халаднейшы (чым хто-небудзь, што-небудзь).

· Найвышэйшая ступень параўнання (элятыў) паказвае на наяўнасць у дадзенага прадмета якасці большай, чым ва ўсіх іншых прадметаў, якія валодаюць такой жа якасцю: найпрыгажэйшы, найхаладнейшы.

 

Такая трактоўка ступеней параўнання традыцыйна выкарыстоўваецца ў школьным выкладанні. Аднак больш глыбокае вывучэнне марфалогіі, у прыватнасці граматычных сродкаў выражэння катэгорыі прыметнікаў, паказвае, што ў беларускай мове супрацьпастаўляюцца, па сутнасці, толькі формы звычайнай і вышэйшай ступеней параўнання. Формы ж найвышэйшай ступені параўнання валодаюць адметнасцямі, якія дазваляюць выдзяляць іх у асобную групу. Падставамі для гэтага з’яўляюцца наступныя:

· прыметнікі ў форме элятыва выражаюць выключную меру якасці безадносна да іншых прадметаў, што валодаюць такой самай якасцю (найпрыгажэйшы);

· такое ж значэнне можа перадавацца сінтаксічнай канструкцыяй (самы прыгожы, прыгажэй (за) усіх);

· не ўсе якасныя прыметнікі, што выступаюць у звычайнай форме, могуць утвараць формы найвышэйшай ступені (брыдкі, благі, радасны, ганарлівы);

· формы найвышэйшай ступені могуць утварацца не пры дапамозе прэфікса най-, а пры дапамозе іншых словаўтваральных сродкаў (найвышэйшы – высач-эзн-ы, найздаравейшы – здарав-енн-ы).

У старажытнасці, у праславянскай мове, існавалі формы толькі вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў, якія супрацьпастаўляліся звычайным формам. Паколькі генетычна кароткія формы прыметнікаў з’яўляюцца першаснымі, то, натуральна, напачатку функцыянавалі толькі кароткія формы вышэйшай ступені параўнання. Яны ўтвараліся шляхам далучэння да асновы прыметніка спецыяльнага суфікса. Такія формы змяняліся па родах, ліках і склонах. Яны скланяліся ў мужчынскім і ніякім родзе як назоўнікі з асновай на *jŏ, у жаночым – як назоўнікі на *jā. Дастаткова рана кароткія формы вышэйшай ступені пачалі страчваць сваё скланенне, што было звязана з пашырэннем поўных формаў прыметніка і са зменай сінтаксічнай функцыі: кароткія прыметнікі амаль перасталі ўжывацца ў якасці азначэнняў. У выніку формы ўскосных склонаў выйшлі з ужытку. Захаваліся толькі формы назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду тыпу умнее, добрее, краснее, сильнее. Аднак яны сталі нязменнымі і перайшлі ў іншы лексіка-граматычны клас слоў: сталі выступаць як формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў. У старабеларускі перыяд у такіх формах адбываецца рэдукцыя канцавога галоснага [э], і ў выніку ўтвараюцца формы, якія выступаюць і ў сучаснай беларускай мове: дабрэй, вальней, мацней, мужней, дзе яны таксама з’яўляюцца формамі кампаратыва прыслоўяў.

У агульнаўсходнеславянскай мове сфармаваліся і поўныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Яны ўзніклі пры далучэнні да адпаведных кароткіх формаў указальных займеннікаў è (м. род), " (ж. род), ~ (н. род). Поўныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў змяняліся па родах, ліках і склонах таксама, як і іншыя часціны мовы займеннага тыпу скланення.

 

1. Асноўныя адрозненні паміж старабеларускімі і сучаснымі формамі кампаратыва поўных прыметнікаў паказаны ў табліцы 1.

Табліца 1.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.