Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§13. ГІСТОРЫЯ СКЛАНЕННЯ ПРЫМЕТНІКАЎ



У сучаснай беларускай мове выдзяляюць тры тыпы скланення прыметнікаў: ад’ектыўнае скланенне, змешанае (прыналежныя прыметнікі) і нулявое (нязменныя прыметнікі: бардо, беж, банту, хіндзі).

 

У старажытнасці скланяцца маглі як кароткія, так і поўныя прыметнікі. Пры гэтым кароткія прыметнікі скланяліся па іменнаму (субстантыўнаму) тыпу, а поўныя – па займеннаму (Табліцы[5]).

Адзначым найбольш выразныя адметнасці і змяненні ў старажытнай тыпалогіі скланення поўных якасных і адносных прыметнікаў.

 

1) поўныя прыметнікі мужчынскага роду адзіночнага ліку ў форме назоўнага склону першапачаткова выступалі з канчаткам -ыи(-ии): добр-ыи, крив-ыи, сильн-ыи, грозн-ыи, дуж-ии, чуж-ии, син-ии і інш. У дыялектах, з якіх развілася беларуская мова, у гэтай граматычнай пазіцыі адбываецца рэдукцыя канцавога [и], у выніку чаго ўтварыліся сучасныя формы: добры, крывы, моцны, дужы, чужы і інш. “Найбольш раннімі прыкладамі ўжывання новага канчатка -ы/-і ў старабеларускіх помніках з’яўляюцца наступныя: владиславъ польски (Гр. 1384); wсподрь полоцки (Гр. 1407); кн" зь великы " каило (Увар., 31)”. [6] Аднак у выніку дастаткова позняга афармлення і замацавання фанетычнага прынцыпу правапісу літаратурнай нормай аналагічныя формы сталі толькі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

 

2) у формах творнага і меснага склонаў поўных прыметнікаў адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду першапачаткова ўжываліся розныя канчаткі: у творным склоне -ымь (-имь); у месным склоне -омь (-емь). Губны [м, ] на канцы такіх формаў зацвярдзеў. Акрамя таго, ва ўсіх словах займеннага тыпу скланення адбываецца уніфікацыя флексій у названай граматычнай пазіцыі, у выніку чаго ў беларускай мове замацаваўся адзіны канчатак -ым (-ім): спраўн ым дзядзькам, аб спраўн ым дзядзьку (параўн. руск. делов ым человеком, о делов ом человеке).

 

3) найбольш старажытным для поўных прыметнікаў жаночага роду ў граматычнай форме адзіночнага ліку роднага склону з’яўляецца канчатак -ое(-ее): великое, злое, лихое, оздобное, правдивое, порожнее, всходнее і інш. Гэтая флексія ў старабеларускай мове выступала ў якасці пануючай, што пацвярджаецца шматлікімі прыкладамі з твораў розных жанраў і стыляў. З цягам часу ў зыходнай двухскладовай флексіі адбываецца рэдукцыя канцавога [э]: [оjэ]> [оj], а [jэjэ]> [jэj]. У выніку пашырыліся формы тыпу великой, злой, лихой, оздобной, правдивой, порожней, всходней і да т. пад. Пачатак адлюстравання гэтай асаблівасці адносіцца да канца 15 ст.: люди злои воли або злостници были (Валх., 66 б); wт церкви римскои в челонцех вhры wтступили (Валх., 76 б). Нягледзячы на тое, што апошнія замацаваліся ў якасці нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, у паэтычнай мове, а таксама ў паўднёва-заходніх беларускіх дыялектах адзначаюцца і старажытныя двухскладовыя формы.

 

4) рэдукцыя канцавога [у] адбылася і ў старажытнай флексіі -ою (-ею) творнага склону адзіночнага ліку поўных прыметнікаў жаночага роду: [оjу]> [оj], а [jэjу]> [jэj]. Па назіраннях гісторыкаў мовы, “Скарочаных форм прыметнікаў на -ой/-ей старабеларуская пісьменнасць не адлюстроўвае, хоць у жывой народнай мове яны, напэўна, існавалі. ”[7] Пісьмова засведчаны, напрыклад, словаформы золотою, непочтивою, долгою, синею, порожнею. У сучаснай беларускай літаратурнай мове і скарочаны варыянт на -ой (-ей) і поўны на -ою (-ею) з’яўляецца нарматыўным.

 

5) гаворачы пра складванне парадыгмы поўных прыметнікаў множнага ліку, варта спыніцца на формах назоўнага склону.

У залежнасці ад роду поўныя прыметнікі множнага ліку выступалі ў назоўным склоне з трыма канчаткамі: прыметнікі мужчынскага роду з канчаткам -ии: (добрии), жаночага роду – -ыh (добрыh), ніякага роду – -а" (добра" ). Аднак у сувязі з працэсам уніфікацыі канчаткаў у гэтай граматычнай пазіцыі ў займенным тыпе скланення паступова выпрацоўваецца адзіны канчатак -ые (-ие), які ў беларускай мове ў сувязі з развіццём акання (якання) набыў выгляд -ыя(-ія). Такім чынам, па паходжанні сучасныя формы назоўнага склону множнага ліку тыпу сардэчныя, мужныя, гасподскія, свойскія ўзыходзяць да былых формаў жаночага роду на -ыh.

 

6) у вінавальным склоне множнага ліку поўныя прыметнікі першапачаткова выступалі з тымі ж канчаткамі, што і ў назоўным склоне. Гэта значыць, што адрозніваліся формы мужчынскага, жаночага і ніякага родаў. У сувязі з уніфікацыяй канчатка назоўнага склону, адпаведным чынам уніфікуецца і канчатак вінавальнага склону. Разам з тым, пры адушаўлёных назоўніках поўныя прыметнікі ў гэтай граматычнай пазіцыі маглі выступаць і ў форме, аднолькавай з родным склонам: дhточекъ маленкихъ w мuръ розби" но (Тр. гіст., 72); значили нечистых людей (Зб. 259, 529).

Утварэнне астатніх формаў ускосных склонаў множнага ліку поўных прыметнікаў дадатковых каментарыяў не патрабуе. Формы парнага ліку поўных прыметнікаў выйшлі з ужытку, не пакінуўшы ніякіх рэфлексаў у сучаснай беларускай мове і яе гаворках.

 

Разгледзім адметнасці скланення прыналежных прыметнікаў у старажытнасці і ў сучаснасці.

У сучаснасці прыналежныя прыметнікі ўтвараюць асобны тып скланення – так званае змешанае скланенне. У назоўным і вінавальным склонах (калі ён супадае з назоўным) прыналежныя прыметнікі выступаюць у кароткай форме:

М. р.: дзедаў тытунь, Пецеў падручнік,

Ж. р.: маміна работа, баброва хатка,

Н. р.: жончына паліто, братава дзіця.

Ва ўскосных склонах адзіночнага і множнага лікаў формы прыналежных прыметнікаў цалкам супадаюць з формамі іншых прыметнікаў.

У старажытнасці прыналежныя прыметнікі першапачаткова выступалі ў кароткай форме і змяняліся па іменнаму (субстантыўнаму) тыпу скланення. Аднак прыкладна з 13 ст. кароткія формы прыналежных прыметнікаў ва ўскосных склонах пачынаюць выцясняцца поўнымі, якія змяняюцца ўжо, натуральна, па займеннаму тыпу скланення.

Адметнасцю старабеларускай мовы можна лічыць ужыванне поўных формаў назоўнага склону пры абазначэнні “субстантываваных прыналежных прыметнікаў жаночага роду, якія абазначалі жонак або дачок пэўных службовых асоб”[8]. Напрыклад: се " кнгин# wльгкирдова" (Гр. 1377); старостина" роска" (КВЗС, 63 б); воеводина" новгородска" (КВС, 677 б); королева# (Трыст., 1); царева" македонска" (Алекс., 1 б).

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.