Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§13. ГІСТОРЫЯ ПРЫМЕТНІКА ЯК ЧАСЦІНЫ МОВЫ. КАРОТКІЯ І ПОЎНЫЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ



§13. ГІСТОРЫЯ ПРЫМЕТНІКА ЯК ЧАСЦІНЫ МОВЫ. КАРОТКІЯ І ПОЎНЫЯ ФОРМЫ ПРЫМЕТНІКАЎ

“Прыметнік – знамянальная часціна мовы, прыметнікі абазначаюць прымету прадмета і выражаюць гэта значэнне ў словазменных катэгорыях роду, ліку і склону, а якасныя прыметнікі – і ступеней параўнання. Якасныя прыметнікі маюць поўную і кароткую формы”[1].

Асноўнае значэнне прыметніка як часціны мовы – абазначаць прымету прадмета, якая можа выражацца або непасрэдна, або праз суадносіны з іншым прадметам ці прыметай. У адпаведнасці з названай уласцівасцю ўсе прыметнікі падзяляюцца на два лексіка-граматычныя разрады: якасныя прыметнікі і адносныя.

Якасныя прыметнікі

а) могуць абазначаць:

· колер, адценні колеру, масць: блакітны, малочна-белы, пярэсты;

· прасторавыя і часавыя прыметы: шырокі, сённяшні;

· прыметы, што ўспрымаюцца органамі пачуццяў: салёны, цвёрды, гучны;

· псіха-фізічныя і разумовыя якасці: стары, хворы, сквапны;

б) могуць утвараць антанімічныя пары: спякотны – сцюдзёны, харошы – благі, жывы – мёртвы;

в) могуць мець формы ступеней параўнання: смачны – смачнейшы – найсмачнейшы;

г) могуць мець поўныя і кароткія формы: здаровы – здароў, глыбокі – глыбок;

д) могуць спалучацца з прыслоўямі меры і ступені: цалкам здаровы, абсалютна нармальны;

е) могуць утвараць прыслоўі на -а: здорава, натуральна, прыгожа, весела;

ж) ад іх можна ўтвараць абстрактныя назоўнікі: здароўе, прыгажосць, сівізна.

Адносныя прыметнікі

а) могуць абазначаць прымету прадмета праз адносіны да:

· прадмета, абстрактнага паняцця: хатні, нарматыўны, таварыскі;

· месца, прасторы: палявы, марскі, азіяцкі;

· часу: леташні, сённяшні;

· матэрыялу, рэчыва: жалезны, шкляны, керамічны, цагляны;

· дзеяння: падрыхтоўчы, здымачны; і інш.

б) прыметнікі, што абазначаюць прымету праз адносіны да асобы ці жывой істоты, вылучаюцца ў асобную падгрупу прыналежных прыметнікаў: гётаў, мефістофельскі, салдацкі, вучнёўскі, беларускі, бацькоўскі; часам адрозніваюць адносна-прыналежныя, а таксама адносна-якасныя прыметнікі.

в) адносныя прыметнікі НЕ МОГУЦЬ утвараць антанімічныя пары, мець формы ступеней параўнання, мець поўныя і кароткія формы, спалучацца з прыслоўямі меры і ступені, утвараць прыслоўі, ад іх нельга ўтвараць абстрактныя назоўнікі.

Прыметнікі валодаюць граматычнымі катэгорыямі роду, ліку і склону. Адметнасцю гэтай часціны мовы з’яўляецца тое, што ўсе названыя граматычныя катэгорыі прыметніка вызначаюцца паводле назоўніка (ці іншага слова), да якога дапасуецца дадзены прыметнік.

 

Увесь сучасны набор характэрных граматычных катэгорый, спосабаў і сродкаў выражэння граматычнага значэння, а таксама адметнасцей прыметніка як часціны мовы склаўся ў выніку яго працяглага папярэдняга развіцця.

Генетычна ўсе прыметнікі – гэта былыя назоўнікі, якія выступалі ў якасці азначэння пры другім назоўніку і з цягам часу аформіліся ў асобны ад назоўнікаў лексіка-граматычны клас слоў. Так утварыліся кароткія якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. У старажытнасці яны валодалі катэгорыямі роду, ліку і склону. Іх генетычнае падабенства з назоўнікамі праяўлялася ў тым, што кароткія прыметнікі мужчынскага і ніякага роду скланяліся як назоўнікі з былой асновай на *ŏ /*jŏ, а кароткія прыметнікі жаночага роду – як назоўнікі з былой асновай на *ā /*jā. Такім чынам, першапачаткова кароткім прыметнікам было ўласціва субстантыўнае (іменнае) скланенне. У сказе такія прыметнікі маглі выконваць функцыю азначэння ці часткі састаўнога іменнага выказніка (Табліца 1).

Табліца 1.

Сінтаксічныя функцыі кароткіх і поўных якасна-адносных прыметнікаў [2]

 

Граматычная форма

Сінтаксічная функцыя

Старажытны перыяд (да ХІ ст. ) Старабеларускі перыяд (ХІV-ХVІ стст. ) Сучасны перыяд
Кароткія прыметнікі азначэнне: Се есть человекъ дужь. іменная частка выказніка: Се человекъ есть дужь. ___   іменная частка выказніка: Сей человекъ дужъ. ___   іменная частка выказніка: Чалавек дужы.
Поўныя прыметнікі азначэнне: Идетъ человекъ дужии. ___ азначэнне: Дужии человекъ идетъ. іменная частка выказніка: Сей человекъ дужий. азначэнне: Дужы чалавек ідзе.   іменная частка выказніка: Гэты чалавек дужы.

Прыкладна з 13-14 стст. пачынаецца страта кароткімі прыметнікамі адметнасцей свайго скланення і выцясненне іх поўнымі прыметнікамі[3]. Адносна трывала захоўваліся толькі формы назоўнага склону адзіночнага і множнага ліку:

клад" зь великъ глубокъ (Чэцця, 4);

бысть брак чоуден зhло (Віл., 448);

стала сhча велика зла (Чэцця, 247б);

вода есть солона а чиста (Валх., 47);

" дhние его соухо бысть (Чэцця, 5);

wчи его wдно чорно, дрuгое жолто (Алекс., 4)

 

Ва ўскосных склонах формы кароткіх прыметнікаў паступова былі заменены адпаведнымі формамі поўных.

Такім чынам, генетычна першасныя формы кароткіх прыметнікаў адрозніваюцца ад кароткіх формаў сучаснай беларускай мовы

· па-першае, тым, што ў старажытнасці ў кароткай форме маглі выступаць як якасныя, так і адносныя, і прыналежныя прыметнікі – у сучаснасці ж – толькі якасныя;

· па-другое, тым, што кароткія прыметнікі ў старажытнасці валодалі катэгорыямі роду, ліку і склону, а сучасныя кароткія прыметнікі – толькі роду і ліку, яны не скланяюцца;

· па-трэцяе, тым, што першапачаткова кароткія прыметнікі маглі выконваць сінтаксічную функцыю азначэння ці прэдыката (яго часткі) – у сучаснасці ж – толькі прэдыката, у атрыбутыўнай функцыі кароткія прыметнікі могуць выступаць толькі ў паэтычнай мове і ў мове фальклору;

· па-чацвёртае, тым, што гістарычна поўныя формы прыметнікаў з’яўляюцца вытворнымі, утворанымі ад кароткіх, а ў сучаснай беларускай мове кароткія формы трактуюцца як узнікшыя ў выніку скарачэння поўных.

У сучасных работах па марфалогіі беларускай мовы склалася традыцыя лічыць кароткія формы прыметнікаў другаснымі, утворанымі ад поўных. Такая пазіцыя замацавалася ў школьным выкладанні і часткова ва універсітэцкім. Аднак такі пункт погляду не ўлічвае гістарычных асаблівасцей фармавання поўных прыметнікаў. Калі ў школьным навучальным працэсе ён яшчэ апраўданы, то філолаг з універсітэцкай адукацыяй павінен добра арыентавацца ў перапетыях гісторыі прыметніка як часціны мовы.

Па паходжанні поўныя прыметнікі – гэта складаныя словы. Да формы кароткага прыметніка далучыўся ўказальны займеннік, які ў назоўным склоне адзіночнага ліку меў формы è (м. род), " (ж. род), ~ (н. род). Гэты займеннік таксама змяняўся па ліках і склонах (займеннае скланенне). У выніку фанетычных і марфаналагічных змяненняў на стыку асновы і канчатка паступова складваецца асобная парадыгма поўных прыметнікаў.

Поўная сучасная парадыгма прыметніка павінна была б складацца з 52 словаформаў, сярод якіх поўныя формы, кароткія формы, формы кампаратыва[4]. Калі параўнаць сучасную парадыгму прыметніка і, скажам, агульнаўсходнеславянскай мовы, то высветліцца, што ў апошняй колькасць формаў у поўнай парадыгме была намнога большай і якасна іншай.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.