|
|||||||||||
2. Будучы часСтр 1 из 3Следующая ⇒ Формы будучага часу разам з формамі цяперашняга часу складаюць формы няпрошлых часоў дзеяслова. Яны маюць значэнні асобы і ліку, якія выражаюцца праз сістэму флексій. Сцісла ўтварэнне формаў будучага часу дзеяслова ў сучаснай беларускай мове можна паказаць наступным чынам:
Дыяхранічнае мовазнаўства паказала, што індаеўрапейскія формы будучага часу ў славянскіх мовах не захаваліся.
1. У агульнаўсходнеславянскай мове значэнне будучага часу перадаецца сінтэтычнымі формамі цяперашняга часу дзеясловаў закончанага трывання. Па сутнасці, дзеясловы цяперашняга часу незакончанага трывання і дзеясловы простага будучага часу закончанага трывання ў той перыяд размяжоўваюцца слаба. Ва ўласна беларускія перыяды гісторыі мовы такое супрацьпастаўленне аформілася выразна. замацавалася і працягвае функцыянаваць у сучаснасці.
2. Будучы складаны 1-ы ўтвараўся ад дзеясловаў незакончанага трывання па наступнай формуле: дапаможны дзеяслоў (имамъ, хочю, почьну, начьну, учьну) + інфінітыў: имамъ предати, хочю прияти, почьну баяти, начьнет плавати, учьну пускати і інш. З усіх дапаможных дзеясловаў у гісторыі беларускай мовы да сённяшняга часу захаваўся толькі дзеяслоў пачаць: пачнём спяваць, пачну гаварыць і інш., а таксама відазменены дзеяслоў меці< имати (имамъ, иму... ). Напачатку асабовыя формы дапаможнага дзеяслова имати (имамъ, иму... ) маглі знаходзіцца як перад, так і пасля інфінітыва. У паўднёвых беларускіх гаворках яны замацаваліся ў постпазіцыі, зліліся з інфінітывам, і такім чынам ўтварыліся ўжо сінтэтычныя формы будучага часу дзеясловаў незакончанага трывання: 1) рабіцьму, хадзіцьму; 2) рабіціму, хадзіціму; 3) косіцімо, піцімо (3 ас. мн. л. ) і інш. З дыялектнай мовы формы такога тыпу трапляюць і ў мову літаратурную: Месяц зойдзе ў пакой, – сустракацьмем далёкую госцю (П. Трус); Вясёлы дзень і злую ноч стаяцьме арка на дазоры (П. Глебка) і інш. У паўднёва-заходніх беларускіх гаворках пашыраны і формы складанага будучага часу з дапаможным дзеясловам меці: маю рабіць, маеш насіць, маюць рыхтаваць, маем цярпець і інш. Пашыраны такія формы і ў літаратурнай мове: Што ж ён мае тут рабіць (Я. К-с); Дык куды ты цяпер маеш ісці? (К. Чорны); Гэта ліпы таго самага Мікіты, аб якім успамінаў бацька і які мае пазычыць бульбы (П. Пестрак).
3. Будучы складаны 2-і ўтвараўся ад дзеясловаў пераважна закончанага трывання па наступнай формуле: дапаможны дзеяслоў (буду) + дзеепрыметнік на -л-: будеть принеслъ, боудеть истерялъ, боудеть сталъ … Азначаныя аналітычныя формы абазначалі такое будучае дзеянне, якое будзе папярэднічаць другому будучаму дзеянню. Формы такога тыпу паступова выйшлі з ўжытку, не пакінуўшы пасля сябе ў гісторыі беларускай мовы ніякіх слядоў.
|
|||||||||||
|