|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Імперфект ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3
Большасць гісторыкаў мовы лічыць імперфект уласна славянскім набыткам, што ў індаеўрапейскай мове-аснове ён не існаваў. Агульнаўсходнеславянскі імперфект генетычна звязаны са стараславянскім і адрозніваецца ад апошняга сцяжэннем галосных у суфіксе. Імперфект захаваўся у асобных славянскіх мовах: балгарскай, македонскай, лужыцкай, сербскахарвацкай (? ). Мяркуюць, што ў мове ўсходніх славянаў імперфект выйшаў з ужытку прыкладна ў канцы 12 – пачатку 13 стст. Пазней гэтага часу формы імперфекта па традыцыі працягваюць ужывацца ў некаторых жанрах старажытнага пісьменства (у асноўным у творах рэлігійнага зместу і ў летапісах). Напрыклад, формы імперфекта адзначаюцца ў Скарынаўскіх выданнях Бібліі: Давыдъ же самъ ид#ше за марами (Скар., ДЦ, 72б); они же сто#хu напротивu (Скар., КВ, 12б). Паступова формы імперфекта ва ўсходнеславянскіх мовах былі заменены формамі перфекта і не пакінулі пасля сябе ніякіх праяў.
Плюсквамперфект
Інакш яго называюць перадмінулы, або даўномінулы час. Плюсквамперфект – адна з дзвюх старажытных аналітычных формаў прошлага часу. У агульнаўсходнеславянскай мове ўжываліся два тыпы плюсквамперфекта:
Формы 2-га тыпу пераважаюць у старажытных помніках усходнеславянскага пісьменства, у асноўным у летапісах.
Пачынаючы з 13 ст. [8], у пісьмовай мове ўсходніх славянаў адзначаецца новы (умоўна 3-і) тып плюсквамперфекта:
Плюсквамперфект менавіта такога тыпу з’яўляўся пануючым у старабеларускай мове, асабліва ў дзелавым пісьменстве. У формах 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку, асабліва пры наяўным дзейніку, дзеяслоў-звязка звычайна апускаўся.
Паступова формы плюсквамперфекта выцясняюцца формамі перфекта, аднак поўнай страты гэтай формы прошлага часу ўсё ж такі не адбылося, пра што сведчыць як існаванне дыялектных формаў плюсквамперфекта, так і ўжыванне іх у мове літаратурнай. Большасці беларускіх гаворак вядомы формы тыпу быў напісаў, быў прынёс, была пайшла, была прыехала і інш. Такія формы з дыялектнай трапляюць і ў літаратурную мову. На захадзе Віцебшчыны, у паўночна-заходніх раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей адзначаюцца трансфармаваныя формы старажытнага плюсквамперфекта тыпу быў напісаўшы, быў прынёсшы, была пайшоўшы, была прыехаўшы і інш. А вось канструкцыі тыпу было напісаў, было прынёс, было пайшла, было прыехала і інш., у якіх дапаможны дзеяслоў для ўсіх трох родаў ужываецца ў адзінай форме было, з’яўляюцца ненарматыўнымі новаўтварэннямі пад уплывам рускай мовы і выкарыстоўвацца не павінны. (У рускай літаратурнай мове на базе формаў плюсквамперфекта склаліся своеасаблівыя спалучэнні прошлага часу з нязменнай часціцай бы́ ло: дал бы́ ло, сказала бы́ ло, покатилось бы́ ло, пошли бы́ ло і інш. )
У якасці заключэння можна прывесці цытату з “Гістарычнай марфалогіі беларускай мовы”, з раздзела “Дзеяслоў”, напісанага А. І. Жураўскім: “Такім чынам, вывучэнне гісторыі плюсквамперфекта ў беларускай мове дае падставу канстатаваць, што ў сучаснай беларускай літаратурнай мове побач з перфектам існуе і другая форма прошлага часу – плюсквамперфект. На самастойнасць формы плюсквамперфекта ўказвае, па-першае, яго адметнае марфалагічнае выражэнне і, па-другое, спецыфічнае граматычнае значэнне. Адносна рэдкае выкарыстанне яго ў параўнанні з перфектам тлумачыцца кантэкставымі ўмовамі, ступенню сувязі мовы пісьменнікаў з народнымі гаворкамі і наогул індывідуальнымі асаблівасцямі стылю паасобных аўтараў. У беларускіх жа гаворках плюсквамперфект захоўваецца больш поўна як па значэнню, так і па марфалагічнаму выражэнню”[9].
Перфект Старажытны перфект індаеўрапейскага паходжання яшчэ ў праславянскай мове быў выцеснены новымі формамі:
Дзеепрыметнік на -л- змяняўся па родах, ліках і склонах, меў поўную і кароткую формы. Поўныя формы такога кшталту з цягам часу перайшлі ў клас прыметнікаў; дзеяслоўныя катэгорыі ў іх маюць аслабленае значэнне: смелы, умелы, спелы, былы, кіслы і інш. Кароткія ж формы – наадварот – паступова страчваюць свае атрыбутыўныя ўласцівасці, узмацняючы прэдыкатыўныя. У сувязі з гэтым дзеепрыметнік страчвае склонавыя формы, захоўвае толькі формы трох родаў у адзіночным ліку. Дзеяслоў-звязка ў 3-й асобе адзіночнага і множнага лікаў звычайна не ўжываўся. Адсутнасць яго можна разглядаць як своеасаблівы граматычны паказчык (як, напрыклад, нулявы канчатак у назоўнікаў дзень, радасць і інш. ). У формах 1-й і 2-й асобаў дзеяслоў-звязка якраз і паказваў на асобу, паколькі асабовыя займеннікі ў старажытнасці былі малаўжывальнымі. Роля дзеяслова-звязкі зніжаецца ў сувязі з пашырэннем ужывання асабовых займеннікаў. І паступова формы дзеяслова быти ў складзе перфекта наогул страчваюцца, а дзеепрыметнік на -л- набывае значэнне дзеяслоўнай формы прошлага часу. якая ўступае ў сістэмныя адносіны з формамі цяперашняга і прошлага часу. У такім выглядзе формы былога перфекта, аднак ужо не аналітычныя, а сінтэтычныя, функцыянуюць у сучаснай беларускай мове. [1] Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – С. 151. [2] Тамсама. – С. 188. [3] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 205. [4] Тамсама. – С. 215. [5] Тамсама. – С. 219. [6] Тамсама. – С. 226. [7] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 207. [8] Булыка А. М., Жураўскі А. І., Крамко І. І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – С. 221. [9] Тамсама. – С. 226.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|