|
|||||||||||||
1. Прошлы часДзеясловы прошлага часу паказваюць на дзеянне, якое адбывалася ў мінулым: чытаў, наведваў, утварала, фарбавала, знаходзілася, асвятляла, жылі, адчувалі. Гэтае дзеянне можа насіць як закончаны, так і незакончаны характар: прачытаў – чытаў, пафарбавала – фарбавала, асвятліла – асвятляла і інш. Сучасная сістэма формаў прошлага часу складаецца з формаў адзіночнага ліку, прадстаўленых, у сваю чаргу, формамі мужчынскага, жаночага і ніякага родаў, і формаў множнага ліку, агульных для ўсіх трох лікаў. Сучасныя формы прошлага часу ўтвараюцца ад асновы прошлага часу (або інфінітыва) пры дапамозе суфіксаў -л- (-ў), ці ø: насіла, насіў, нёс.
У папярэднія перыяды існавання мовы формы прошлага часу былі прадстаўлены інакш, паколькі і афармлялі іншыя ўяўленні аб часе наогул і аб прошлым часе ў прыватнасці (гл. Схему 1. ). Схема 1.
1. 2.
Уяўленне аб часе ў сучаснай (1) і старажытнай (2) марфалагічнай сістэмах. Сістэма прошлых часоў ў старажытнасці была прадстаўлена наступнымі формамі: · аорыст – “... выкарыстоўваўся для абазначэння адзінкавага прошлага дзеяння, імгненнага або працяглага, але не расчлененага на паасобныя акты і поўнасцю аднесенага ў мінулае”[3]; · імперфект – “... ужываўся для абазначэння неабмежаванага ў часе дзеяння, якое доўга працягвалася або паўтаралася ў мінулым”[4]; · плюсквамперфект – “... служыў для абазначэння такога мінулага дзеяння, якое адбывалася раней за якое-небудзь іншае дзеянне”[5]; · перфект – “служыў для абазначэння дзеяння або стану, вынікі якога захоўваюцца ў момант гутаркі”[6].
Аорыст Гісторыкі мовы лічаць, што ў жывой народнай гаворцы 12-13 стст. аорыст ужо не існаваў[7], хаця ў пачатковы пісьмовы перыяд ужываўся дастаткова актыўна. Формы аорыста былі выцеснены формамі перфекта і не пакінулі ў мове ніякіх слядоў свайго існавання, акрамя формы 2 і 3-й асобы адзіночнага ліку бы (б) (< бh) у складзе дзеяслоўных формаў умоўнага ладу. Аднак бы (б) выступае тут ужо не як дзеяслоўная форма, а як формаўтваральная часціца.
|
|||||||||||||
|