Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§15. ДЗЕЯСЛОЎ І ГІСТОРЫЯ НЕКАТОРЫХ ЯГО ФОРМАЎ



§15. ДЗЕЯСЛОЎ І ГІСТОРЫЯ НЕКАТОРЫХ ЯГО ФОРМАЎ

 

“Дзеяслоў – гэта знамянальная часціна мовы, якая абазначае працэсуальную прымету і выражае гэта значэнне ў катэгорыях асобы, ліку, часу, ладу, а таксама роду (у формах прошлага часу і умоўнага ладу), трывання (віду) і стану”[1].

Агульнае граматычнае значэнне працэсуальнай прыметы дзеяслова перадаецца вялікай колькасцю сродкаў і выражаецца ўласна граматычнымі катэгорыямі асобы, ліку і часу, а таксама лексіка-граматычнымі катэгорыямі роду, трывання і стану.

Дзеяслову сучаснай беларускай мовы ўласціва складаная сістэма катэгарыяльных значэнняў. Адны з іх з’яўляюцца агульнымі, іншыя ж уласцівы толькі частцы дзеяслоўных формаў. Так, значэнне трывання і стану ўласцівы ўсім дзеяслоўным формам (выражаюць агульныя катэгарыяльныя значэнні), а, напрыклад, значэнне ладу маюць толькі спрагальныя формы, значэнне часу – толькі фомы абвеснага ладу, значэнне роду – толькі формы прошлага часу, умоўнага ладу і дзеепрыметнік, значэнне ліку – усе формы, апроч інфінітыва і дзеепрыслоўя.

Адрозніваюць прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя граматычныя катэгорыі дзеяслова. Першыя выражаюцца дзеясловамі-выказнікамі, другія – дзеяслоўнымі формамі ў іншых сінтаксічных функцыях. Прэдыкатыўнымі з’яўляюцца катэгорыі ладу, часу, асобы, усе астатнія – непрэдыкатыўныя.

 

Катэгорыя часу

 

“Катэгорыя часу – гэта словазменная дзеяслоўная катэгорыя, якая абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі шляхам супрацьпастаўлення радоў словаформ цяперашняга, будучага і прошлага часу”[2]. Катэгорыя часу дзеяслова – прэдыкатыўная і намінатыўная катэгорыя (уласціва дзеяслову-выказніку і не залежыць ад сінтаксічнай сувязі слоў).

У сучаснай беларускай мове супрацьпастаўляюцца формы прошлага часу і няпрошлых часоў (цяперашняга і будучага). Формы прошлага часу – маркіраваныя, цяперашняга і будучага – немаркіраваныя, г. зн., што яны не маюць спецыяльнага граматычнага сродка выражэння (у адрозненне ад формаў прошлага часу, дзе маркёрам з’яўляецца суфікс -л- (-ў), ці ø, акрамя гэтага дзеясловы ў форме прошлага часу выступаюць у адным з трох родаў.

Катэгорыя часу дзеяслова ў сваім гістарычным развіцці перажыла значныя змены, пра некаторыя з якіх і пойдзе гаворка далей.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.