|
|||
Аvе MаrіаАvе Mаrіа
Звон кафедральны кліча на Аvе. З цесных завулкаў злева і справа Гуртам манашкі ў чорным адзенні Цягнуцца, быццам сумныя цені. Тут і старыя, і маладыя, – Аvе Mаrіа... Я не звярнуў бы і ўвагі можа, Ка не пабачыў між іх прыгожай Стройнай манашкі, якая мае Не больш, хіба, як семнаццаць маяў; Чорныя вочы, бровы густыя, – Аvе Mаrіа! Нат пад жалобнай вопраткай чорнай Ты адгадаеш: стан непакорны, Ножкі, якімі б на карнавалах І захапляла і чаравала, Смуглыя рукі, грудзі тугія, – Аvе Mаrіа! Глядзіць набожна на крыж пятровы, А я малюся на яе бровы: Няўжо, красуня, ты не шкадуеш, Што хараство і жыццё марнуеш? Як танцавалі б ножкі такія, – Аvе Mаrіа! Цябе атрутаю апаілі, Ружанцам рукі табе скруцілі. Смялей парві ты яго, не бойся! У полі недзе шуміць калоссе… О, як бы жалі рукі такія, – Аvе Mаrіа! А потым хутка прыйшло б каханне, Страчала б з мілым свой золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй І калыхала б сваю дзяціну! О, як кармілі б грудзі такія, – Аvе Mаrіа! Не знаю, можа, мая малітва Выйграць бы мне памагла гэту бітву, Але пазвалі яе; манашка Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка, Пад звоны змрочныя і глухія, – Аvе Mаrіа!
|
|||
|