Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх слоў. Параўнайце формы ліку назоўнікаў у абедзвюх мовах.



НАЗОЎНІК

1.Вызначце род назоўнікаў і спалучыце з імі прыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі. Запішыце:

а) (элегантны) фрау, (ружовы) фламінга, (англійскі) аташэ, (прасторны) фае, (дзіцячы) фота, (сучасны) кабарэ, (маленькі) ківі, (спартыўны) рэферы, (саламяны) пано, (навуковы) рэзюмэ, (малады) пратэжэ, (прафесійны) фіяска, (вакальны) трыа, (гастрольны) турнэ, (аўтарытэтны) журы, (оперны) лібрэта, (вясёлы) папуры, (аргенцінскі) танга, (запрошаны) імпрэсарыа;

б) (Прыгожы) Сочы, (глыбокі) Антарыа, (маляўнічы) Хакайда, (высокі) Кіліманджара, (загадкавы) Конга, (доўгі) Ніл, (старажытны) Тбілісі, (вялізны) Гобі, (знакаміты) Дзюма;

в) (першы) ВНУ, (славуты) БДУ, (гарадскі) ДАІ, (змястоўны) ЛіМ, (наш) БелТА, (вядомы) ТБМ;

г) (легендарны) Нарач, (паўнаводны) Нёман, (шырокі) Дзвіна, (старажытны) Гродна, (любімы) Мінск, (намолены) Жыровічы.

 

2. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх слоў. Параўнайце формы ліку назоўнікаў у абедзвюх мовах.

Поведение, крупа, сумерки, хлопоты, синие чернила, земляника, знание, дверь, учебное занятие, пение, обои.

 

3. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных слоў. Параўнайце род у абедзвюх мовах.

Юность, большинство, неудовольствие, печаль, боль, рукопись, средство, медаль, зал, лекарство, отсутствие, жизнь, объявление, уважение, свет, яблоко, подпись, живопись, кисть, роспись, летопись, пыль, насыпь, дробь.

 

4. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага, давальнага і меснага склонаў адзіночнага ліку.

Роля, акадэмія, птушка, просьба, пяцёрка, граматыка, ружа, вясёлка, павага, навука, дапамога, страха, кніга, эканоміка, крама, акцыя, цана, стаўка, асацыяцыя, кар’ера, сфера, фірма, структура, асоба, прапаганда, педагогіка.

 

5. Пастаўце назоўнікі ў родным і месным склонах адзіночнога ліку:

Кліент, поспех, сябар, ураджай, медаль, рукапіс, хлеб, калектыў, гнеў, скарб, настрой, твар, выкладчык, тыдзень, ансамбль, кантэкст, стыль, фальклор, універсітэт, канцэрт, характар, кампраміс, бізнес, банк, імідж, дагавор, бюджэт, спажывец, менеджмент, дырыжор.

 

6. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. Растлумачце падаўжэнне канцавых зычных ці яго адсутнасць у творным склоне.

 

Радасць, Нарач, творчасць, моладзь, медзь, соль, памяць, верф, любоў, шыр, глыб, ноч, танальнасць, віяланчэль.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.