Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ стст.



2. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ стст.

У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. а гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знака­мітых радоў) і паны. Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:

1. Шляхта – феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі). Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва. Мужчына не шляхтіч – жаніўся на шляхтенцы – не станавіўся шляхтічам, не набывалі шляхецства і іх дзеці. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Яўрей – перайшоў у хрысціянскую веру – аўтаматычна прызнаваўся шляхтічам. Дробная шляхта: прававое становішча бало абмежаваным, суд ажыцяўлялі над імі іх паны. Становішча малоземельнай і безземельнай шляхты – было горшым чым у сялян. Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством. Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.

2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш. ) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.