Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Гісторыя клічных формаў



3 Гісторыя клічных формаў

 

У агульнаўсходнеславянскай мове ў адзіночным ліку назоўнікі мелі сем склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны. Форму клічнага склону мелі назоўнікі мужчынскага і жаночага роду на *ā, *ŏ, *ŭ, *ĭ. Клічны склон – форма, якая выражала зварот да асобы ці неадушаўлёнага прадмета (у паэтычным стылі):

братие и дружино! Донець рече: княже Игорю! а ты буи Рюриче и Давиде! О Днепре Словоутичю! О вҍтре, вҍтрило! – “Слова пра паход Ігаравы”.

Са старажытнарускай мовы клічны склон перайшоў у старажытную беларускую [Янкоўскі, с. 146]. З цягам часу ўжыванне клічнага склону звузілася. У XIV-XV ст. форма клічнага склону была страчана. У сучасных беларускай і рускай літаратурных мовах у якасці клічнай формы, або зваротка, зараз ужываецца форма назоўнага склону. Клічны склон захаваўся ў сучасных польскай і ўкраінскай літаратурных мовах

У беларускай гаворках з няпоўным аканнем і оканнем (паўднёвы захад, поўдзень Беларусі) клічны склон – жывая з’ява і сёння” [янкоўскі, с. 147]. Прыклад стабільнага выкарыстання клічнай формы фіксуецца І.П. Мележам у знакммітых раманах “Палескай хронікі”:

- Ганно-о! Дзе ты, нячыстая сіла?! [18, с. 17]; Не слухай яго, Васілько [18, с. 132]; - Татотато [18, с. 57]; Цётко Алена! [18, с. 59]; Тато, дай я абгледжу! [18, с. 91]; Не кажы, Міканорко! [18, с. 178]; Матко, маладую час убіраць [18, с. 371]; Дружыно! Ето ж – чужыя якіясьці пад’язджаюць [18, с. 373]; Сцяпанко!.. Дзе ты падзеўся?.. [18, с. 97]

Клічная форма ў мастацкіх творах выступае як сродак стылізацыі: Гуслям, княжа, не пішуць законаў! (Янка Купала); Чего тебе надобно, старче (А.С. Пушкін).

У дыялектнай і размоўнай формах беларускай і рускай моў развіліся новыя клічныя формы – своеасаблівы усечаны назоўны склон: мам!. Кол'!, пап!, Ван'! Узнікненне гэтых формаў звязана з рэдукцыяй ненаціскнога канцавога галоснага, што прывяло да поўнай яго страты. Такія формы ўзніклі ў жывым маўленні адносна позняга гістарычнага часу і не звязаны са старажытнарускай клічнай формай.

 

4 Развіццё катэгорыі адушаўлёнасці

 

Катэгорыя адушаўлёнасці – паслядоўная аманімія (супадзенне) формаў роднага і вінавальнага склонаў абодвух лікаў у назоўнікаў са значэннем ‘жывая істота’ – спецыфічная граматычная асаблівасць усходнеславянскіх моў, якая развіваецца на працягу XV-XVII ст. у сучаснай беларускай мове адушаўлёнасцю не ахоплены імёны жаночага і мужчынскага роду на -а/-я у форме адзіночнага ліку: жонка – жонку, ваявода – ваяводу. Вінавальны склон мае індывідуальны склонава-лічбавы паказчык.

Катэгорыя адушаўлёнасці развілася на базе старажытнарускай катэгорыі асобы, чаму папярэднічала пашырэнне аманіміі формаў вінавальнага-роднага склонаў адзіночнага ліку на ўсе назоўнікі мужчынскага роду са значэннем асобы – незалежна ад яе сацыяльнай прыналежнасці і ад старажытнай асновы адпаведнага назоўніка, што адзначаецца ўжо ў тэкстах XIII-XIV ст.: имьть татя (Смаленская грамата, 1229; И взяша и Стополкъ акы тьстя своего (Лаўрэнцьеўскі летапіс). Да XV ст. гэтае супадзенне пашыраецца, становіцца рэгулярным і паслядоўным: Послали есмы своихъ пословъ; И нам отъслати своих бояр; Привел нооугородцев и новоторжцев к целованью; Своих воевод послати (Граматы Маскоўскіх князёў).

Больш кансерватыўныя ў адносінах формаў вінавальнага-роднага слкону множнага ліку былі назоўнікі дѣти, люди. Супадзенне формаў назіраецца толькі ў помніках XVII ст.: И кошавых людей розгонял (Курская грамата, 16230; Взявъ с собою тутошних и стороних людей (Грамат, 1627); Взяли крестьян и крестьянских жон и детей (Грамата, 1636). Супадзенне формаў вінавальнага-роднага слкону множнага ліку назоўнікаў-назваў асоб жаночага полу таксама звычайным становіцца толькі ў другой палове XVII ст.

Поўнае пераўтварэнне катэгорыі асобы ў катэгорыю адушаўлёнасці адбывалася з таго часу, як аманімія вінавальнага-роднага склонаў пашыраецца з назваў асоб на назвы жывёл. Па дадзеных помнікаў раней гэта адбывалася ў форме адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду, к ў назвах асоб. Адзінкавыя прыклады такіх формаў сустракаюцца ў тэкстах старажытнарускага перыяду: Съвративъ коня приѣха къ нимъ; Въмѣниша мя яко овъна на сънѣдь (Успенскі зборнік). Аднак поўнасцю замацавалася супадзенне склонавых формаў толькі да сярэдзіны ХVІІ ст.

Большасць прыкладаў супадзення вінавальнага-роднага слконаў множнага ліку звязаны з пазіцыяй прамога дапаўнення, а не з прыназоўнікавымі канструкцыямі. Гэта абумоўлена развіццём катэгорыі адушаўлёнасці ў сувязі з неабходнасцю адрознення формаў суб’екта і аб’екта ў граматычнай сістэме са свабодным парадкам слоў. Замацаваўшыся ў функцыі прамога дапаўнення вінавальны-родны з формы выражэння прамога аб’екта становіцца формай выражэння катэгорыі адушаўлёнасці з тэндэнцыяй стаць пастаянным паказчыкам значэнняў вінавальнага склону назоўнікаў, здольных функцыянаваць у якасці суб’екта дзеяння.

Паколькі ў якасці суб’екта дзеяння прыназоўнікавых канструкцый сінтаксічная функцыя словаформы выражана адназначна і аманімія флексій не стварае камунікатыўных перашкод, сінтагматычныя адносіны не патрабуюць парушэнняў традыцыйнай формы: яна можа змяняцца пад уплывам парадыгматычных адносін, па меры таго, як яна асэнсоўваецца ў якасці формы таго склону, які ў асноўнай сваёй функцыі афармляецца інакш. Так, нягледзячы на ранняе замацаванне формы вінавальнага-роднага мужа (Мужа твоего убихомъ – Лаўрэнцьеўскі летапіс), у прыназоўнікавай канструкцыі працягвала ўжывацца з часам адвербіялізаваная форма за мужь (выйсці замуж). З той самай прычыны застылі ў старой форме ў канструкцыях з прыназоўнікам найменні асоб у множным ліку са значэннем саслоўя, прафесіі: выйсці ў людзі, пайсці ў госці, аддаць у салдаты.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.