|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Скланенне з асновай на *ĭ ахоплівала назоўнікі жаночага і мужчынскагароду на -ь: дань, ночь, огнь, зять. У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчатак -и: ночи, огни.. Змены ў скланенні назоўнікаўСкланенне з асновай на *ĭ ахоплівала назоўнікі жаночага і мужчынскагароду на -ь: дань, ночь, огнь, зять. У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчатак -и: ночи, огни.
Скланенні назоўнікаў з асновамі на *ā (jā), *ŏ (jŏ), *ŭ, *ĭ
З табліцы відаць цяжкасці распазнавання тыпу скланення слоў мужчынскага роду з канчаткам формы назоўнага склону адзіночнага ліку -ь. Словы тыпу голубь, локъть, рубль па форме належалі або да асноў на *jŏ, або на *ĭ. Гістарычная фанетыка дае магчымасць вызначыць, што словы ножь, рубль мелі аснову на *jŏ: ножь аднаго кораня са словам заноза і паходзіць з *zj, рубль – рубити, спалучэнне [бл’] узнікла з *bj. Слова локъть мае аснову на *ĭ, бо ў адваротным выпадку было б *локъчь (*tj – ч). Пры вызначэннні скланення назоўнікаў тыпу голубь трэба памятаць пра семантычны прынцып размеркавання скланення назоўнікаў. Так, група слоў, што называла дзікіх жывёл і птушак (медвҍдь, рысь, лось, звҍрь, гоусь, голубь, лебѧдь) адносілася да назоўнікаў з асновай на *ĭ.
Скланенне назоўнікаў з асновай на зычны ахоплівала назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, якія ў формах ускосных склонаў узнаўлялі старажытныя канцавыя спалучэнні асновы *-en-, *-er-, *-men, *-es-, *-ent-:
Назоўнікі з устаўкай *en мелі супрацьпастаўленне асноў у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: камы (форма сустракаецца ў помніках) – камен-ь, *ремы – ремен-ь,*ячьмы – ячьмен-ь. Назоўнік дьнь – адзіны, для якога не ўзнаўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку без *n (хутка перайшоў у скланенне на *ĭ). Да назоўнікаў гэтага скланення на *-er- адносіліся два словы: мати, дъчи. Па меркаваннях даследчыкаў, у праславянскі перыяд у гэтае скланенне ўваходзілі словы, што называлі асоб паводле роднасці: суфікс *-ter- лёгка ўзнаўляецца не толькі ў словах англійскай мовы motҍer, daugҍter, але і ў слове сестра (у англійскай мове sister), брат (у лацінскай мове – frater, у стараславянскай – братръ). У назоўнікаў скланення на зычны з устаўкай *es у сучасных словаформах і аднакарэнных словах праяўляецца спалучэнне -ес-: кола – калёсы, неба – нябёсы, слова – словеса (руская мова). У групу назоўнікаў на *men уключаліся назоўнікі, якія ў сучасных беларускай і рускай мовах захавалі канцавое -мя: імя, полымя, стрэмя. Словы з суфіксам асновы *-ent- мелі значэнні ‘назвы маладых істот’:телѧ, козьлѧ, поросѧ, дҍтѧ. Адзіночны лік
Множны лік
Парны лік
Назоўнікі мужчынскага роду з суфіксамі -тел’-ь, -ар’-ь, -‘ан-ин-ъ былі рознаскланяльныя: змяняліся ў адзіночным і парным ліках па тыпу скланення на *ŏ (столъ, конь), а ў множным ліку – як этымалагічныя асновы на зычны:
Парны лік
Да скланення з асновай на *ū належала некалькі назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку -ы: цьркы, любы. У форме роднага склону адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчатак -е. У формах ускосных склонаў назоўнікаў гэтага скланення з’яўляецца ўстаўка -ъв-: любъве (родны склон адзіночны лік). Паводле семантыкі ў скланенні выдзяляюцца назвы пладоў (мъркы, смокы, тыкы) і словы, што абазначаюць роднасць (золы ‘залоўка’, свекры, ятры ‘жонка брата мужа’). Мяркуюць, што да гэтага скланення ў старажытнасці адносілася слова Москы (Масква).
Парны лік
2 Змены ў скланенні назоўнікаў
Супастаўленне сістэмы ранніх старажытнарускіх склонава-лічбавых парадыгмаў (тыпаў скланення) з сучаснай выяўляе асноўныя накірунк гістарычнага развіцця формаў і катэгорый назоўніка: - страта парнага ліку; - скарачэнне і перагрупоўка словазмяняльных класаў (тыпаў скланення) у адзіночным ліку; - адрыў формаў словазмянення ў множным ліку ад формаў адзіночнага ліку і іх уніцікацыя; - страта прыватнай катэгорыі асобы як марфалагічнай з’явы і фарміарванне ўніверсальнай катэгорыі адушаўлёнасці, не абмежаванай тыпамі скланення і лічбавымі адрозненнямі. Гэтыя працэсы звязаны з развіццём абстракцыі граматычных характарыстык назоўнікаў як адзінак моўнай сістэмы і ўпарадкаваннем функцый марфалагічных адзінак як спосабаў выражэння ўласцівых мове граматычных значэнняў. Такое ўпарадкаванне, даступнае непасрэднаму назіранню, бо звязана з матэрыяльным выражэннем моўных адносін, адлюстроўвае ўзаемадзеянне тэндэнцыі да ўніфікацыі сінанімічных марфалагічных сродкаў (паказчыкаў адных і тых самых граматычных значэнняў) і тэндэнцыі да дыферэнцыяцыі аманімічных сродкаў выражэння розных граматычных значэнняў. У моўным развіцці гэтыя супрацьлеглыя накірункі з’яўляюцца спосабамі рэалізацыі агульнай тэндэнцыі да адназначнай суаднесенасці граматычных значэнняў і спосабаў іх выражэння.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|