|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лекцыя 2.17 Мнагатыпнасць скланення назоўнікаўСтр 1 из 3Следующая ⇒ Лекцыя 2.17 Мнагатыпнасць скланення назоўнікаў 1 Асаблівасці падзелу назоўнікаў па тыпах скланення ў старажытнарускай мове. 2 Змены ў скланенні назоўнікаў. 3 Гісторыя клічных формаў. 4 Развіццё катэгорыі адушаўлёнасці.
1 Асаблівасці падзелу назоўнікаў па тыпах скланення ў старажытнарускай мове Багатая сінанімія флексій, выражаўшых асноўныя граматычныя значэнні назоўніка, дазваляе выдзеліць у старажытнарускай мове некалькі серый склонава-лічбавых флексій, якія складаюць сістэму не супадаючых адзін з даным флектыўных парадыгмаў – тыпаў скланення. Кожны з тыпаў скланення перыяду старажытнейшых усходнеславянскіх помнікаў не адлюстроўвае актуальных для гэтага часу граматычных прыкмет супрацьпастаўлення іншым тыпам скланення і аб’ядноўвае словаформы, толькі этымалагічны звязаныя з пэўным тыпам вельмі старажытных, індаеўрапейскіх іменных асноў, перараскладзеных у працэсе развіцця праславянскай мовы. Для пачатковай эпохі развіцця старажытнарускай мовы ў гістарычна-граматычнай традыцыі тыпы скланення прынята характарызаваць па паказчыках індаеўрапейскіх іменных асноў (па тэматычных галосных), якія гістарычна вызначылі асаблівасць кожнай з рэальна існаваўшых у старажытнарускай мове сінанімічных флектыўных парадыгмаў. У старажытнай сістэме скланення назоўнікаў было шэсць тыпаў скланення, якія вызначаліся па канцавым галосным праславянскай асновы. Да скланення з асновай на *ā (*jā) належалі назоўнікі жаночага роду, якія заканчваліся на –а і маглі мець мяккую і цвёрдую асновы, у залежнасці ад зычнага, папярэдняга канцавому -а: сестра, нога, земля, воля, душа. Сюды прымыкалі назоўнікі мужчынскага роду на -а: воевода, слоуга. Па мяккай разнавіднасці скланення на *ā змяняліся назоўнікі мужчынскага і жаночага роду на -ыи, -ии, -и: судии, кънѧгыни, рабыни. У родным склоне адзіночнага ліку назоўнікі мелі канчаткі: -ы (цвёрдая аснова), -ҍ (мяккі варыянт): травы, стрҍхы, землҍ, сажҍ.
Скланенне назоўнікаў на *ŏ (*jŏ) ахоплівала словы мужчынскага (рабъ, конь) і ніякага роду (окъно, поле). У родным склоне адзіночнага ліку быў канчатак -а (цвёрдая аснова), -я (мяккая): стола, коня..
Па тыпу скланення на *ŭ змянялася некалькі назоўнікаў мужчынскага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку мелі канчатак -ъ пасля цвёрдых зычных: сынъ, домъ, вьрхъ, волъ, полъ (палова), ледъ, медъ, низъ, разъ, а таксама, магчыма, рѧдъ, даръ, чинъ, пиръ, солодъ. У родным склоне гэтыя назоўнікі мелі канчатак -у: сыну.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|