Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Владимир Короткевич и его песенное творчество»



 

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Факультет традиционной белоруской культуры и современного искусства

Кафедра белорусской филологии и мировой литературы

 

 

Реферат на тему:

«Владимир Короткевич и его песенное творчество»

Выполнила:

Студентка 5 курса

519 группы

Факультета заочного обучения

Тишкова Татьяна

Научный руководитель:

Воропаева В. С.

 

Минск 2021

 

Уладзі́мір Сямё́навіч Каратке́віч (26 лістапада 1930, Орша, цяпер Віцебская вобласць — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

 

Творчасць Уладзіміра Караткевіча вызначаецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі»

 

Паходжанне. Сям’я. Маленства

Родныя Уладзіміра Караткевіча: цётка Яўгенія Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, дзед Васіль Юллянавіч Грынкевіч, маці Надзея Васілеўна, сястра Наталля і брат Валерый. 1928 г.

Бацькі Уладзіміра Караткевіча: Надзея Васілеўна і Сямён Цімафеевіч (у чыне калежскага сакратара). 1915 г.

Уладзімір Караткевіч у дзяцінстве з маці і сястрой Наталляй, г. Орша. 1937 г.

Продкі Караткевіча былі шляхецкага саслоўяі паходзілі з беларускага Падняпроўя, з Рагачова, Мсціслава, Магілёва і іншых гарадоў. Адзін са сваякоў пісьменніка па матчынай лініі, паводле сямейнай легенды — Тамаш Грыневіч, браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Паўстанцы пад яго камандаваннем былі разбіты, а яго самога расстралялі ў Рагачове. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілогу рускамоўнай аповесці «Предыстория» (бел.: Перадгісторыя), і ў пралогу рамана «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»).

Дзядулеў дом у Рагачове, куды Караткевіч прыязджаў на летнія вакацыі да сваёй бабулі Людмілы Антонаўны Барысевіч

Нарадзіўся 26 лістапада 1930 годзе ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям’і інтэлігентаў. Бацька — Сямён Цімафеевіч (1887—1959), закончыў гарадское вучылішча ў Оршы, яшчэ падлеткам сам зарабляў сабе на жыццё, працаваў у казначэйстве, служыў у царскай арміі пісарам, пасля працаваў інспектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці — Надзея Васілеўна (1893—1977), з роду Грынкевічаў, пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час працавала настаўніцай у сельскай школе пад Рагачовам, пасля выхаду замуж занялася хатняй гаспадаркай. Маці добра ведала сусветную літаратуру. У сям’і было трое дзяцей — Уладзімір, яго старэйшы брат Валерый (1918 — загінуў у 1941 годзе), старэйшая сястра Наталля (у шлюбе — Кучкоўская; 1922—2003). У дзіцячыя гады сваяцкае асяроддзе шмат у чым уздзейнічала на Уладзіміра. Вялікі ўплыў аказаў дзед па лініі маці Васіль Юллянавіч Грынкевіч (1861—1945), чалавек з багатым жыццёвым вопытам, у свой час даслужыўся да губернскага казначэя. Васіль Грынкевіч быў дасціпным апавядальнікам, ад якога ўнук пачуў шмат казак і народных паданняў, пераняў любоў да прыроды. Пазней дзед стане прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане «Каласы пад сярпом тваім». Ад свайго дзеда Уладзімір пачуў легенду «Маці Ветру» пра падзеі Крычаўскага паўстання 1743—1744 гадоў. Многія расповеды дзеда сталі крыніцай для будучых твораў Уладзіміра.

Уладзімір навучыўся чытаць вельмі рана, у тры з паловай гады. У дзяцінстве не толькі любіў слухаць казкі і розныя гісторыі, якія яму чыталі старэйшыя, але імкнуўся дадумваць развіццё сюжэтаў. З самага ранняга дзяцінства цікавіўся гісторыяй, асабліва гісторыяй Беларусі. У дзіцячыя гады разнастайнасць яго талентаў выявілася і ў схільнасці да малявання, якая захавалася на ўсё жыццё. Таксама ён меў абсалютны слых, некаторы час займаўся ў музычнай школе. Таксама моцна любіў прыроду; у дзяцінстве адной з яго любімых кніг была кніга Альфрэда Брэма «Жыццё жывёл». У доме Караткевічаў было шмат кніг — і дзядулі, і кнігі бацькоў, і яго. У шэсць гадоў ім былі напісаныя першыя вершы. Яшчэ трохі пазней паспрабаваў пісаць апавяданні, якія сам жа і ілюстраваў. Яшчэ ў даваенныя гады адправіў ліст Карнею Чукоўскаму, на які атрымаў адказ.

Малады Караткевіч таксама цікавіўся тэатрам, разумеў мову ідыш, пра што сведчаць успаміны яго старэйшай сястры Наталлі Кучкоўскай: «Зрэдку ў наш горад прыязджаў яўрэйскі тэатр. Паколькі яўрэйская мова гучала на аршанскіх вуліцах штодня, мы без перакладчыка спакойна глядзелі ўвесь рэпертуар, які складаўся паводле вядомых твораў Шолам-Алейхема: „Блукаючыя зоркі“, „Тэўе-малочнік“, „Хлопчык Мотл“, — і атрымоўвалі вялікую асалоду».

У 1938 годзе пайшоў у школу ў Оршы. Да пачатку вайны паспеў скончыць 3 класы.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.