|
|||
Інфармацыя пра праект «Першыя» ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 Інфармацыя пра праект «Першыя» Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя»праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-хі 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага. Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў. Больш падрабязнай інфармацыі– на сайце www. generation. A1. by. Кантактная асоба: Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARS Communications +375 29 649 52 53 | sp@ars. by
|
|||
|