|
|||
Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»Стр 1 из 2Следующая ⇒ Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя» Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне. І больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%. Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэйусе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.
У фінал конкурсу прайшлі: • Алексін Самуіл, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»); • Ананіч Павел, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»); • Грынюк Лізавета, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»); • Кундзір Настасся, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»); • Муліца Канстанцін, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»); • Рабчук Дзяніс, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»); • Себік Ангеліна, вучаніца ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»); • Сідарэнка Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М. А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Экалогія»); • Федчанка Соф’я, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»); • Янголь Кацярына, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»). Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці – гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі. Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.
У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі: • Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1; • Ірына Дубовік, CEO, ProjectMarketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON; • Марына Штрахава, сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»; • Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі; • Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў; • Павел Ліс, генеральны дырэктар IT-кампаніі Авекціс / ASBISGroup; • Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч канферэнцыі TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы; • Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk; • Віктар Пазнякоў, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1; • Кацярына Севасцьянчук, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1.
|
|||
|