Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Пералік фразеалагізмаў, прызначаных для засваення на адных факультатыўных занятках, можа быць зменшаны настаўнікам з улікам магчымасцей вучняў кожнага канткрэтнага класа.



Пералік фразеалагізмаў, прызначаных для засваення на адных факультатыўных занятках, можа быць зменшаны настаўнікам з улікам магчымасцей вучняў кожнага канткрэтнага класа.


                                                                                                                ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                                                    Дырэктар дзяржаўнай

                                                                                   установы адукацыі

                                                                                             " Паляцкішская сярэдняя

                                                                школа"

                                                                                                  В. І. Кіроль

 “У КРАІНЕ ЗНАЁМЫХ НЕЗНАЁМЦАЎ”

4 клас (34 гадзіны)

Складаем маршрут падарожжа Актуалізацыя ў маўленні засвоеных саматычных фразеалагізмаў, вылучэнне іншых груп устойлівых выразаў, з якімі адбудзецца знаёмства на факультатыўных занятках.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы дзверы, дах, вароты, двор, акно. Хто стукае ва ўсе дзверы, адмыкае адамкнёныя дзверы, жыве пад адным дахам, у каго вароты пірагамі падпёртыя, ёсць дах над галавой¸ няма ні кала ні двара, каму адчыняюць дзверы, паказваюць на дзверы, адчыняюць акно ў свет, даюць ад варот паварот.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы сцяна, парог. Хто як сцяна маўчыць, як за каменнай сцяной жыве, становіцца сцяной, сцяна ў сцяну жыве, пераступае парог, абівае парогі, каго не пускаюць на парог, што падобнае на кітайскую сцяну, пра што гавораць з парога, дзе гэта – на парозе.  
“Будуем дом” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзіць будаўнічая лексіка, звязаная з домам, знаходжанне іх у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы печ, стол, палічка, лаўка. Хто пад стол пяшком ходзіць, знайшоў тапор пад лаўкай, хто жыве з плеч ды ў печ, што пачынаюць рабіць ад печкі, калі стол ломіцца, для чаго патрэбны круглы стол, як раскладаюць па палічках  
“Расстаўляем” мэблю ў пакоі Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы печ, стол, палічка, лаўка, знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы -назвы сваякоў. Хто такі кум каралю, каго называюць мамінай дачушкай, маміным сыночкам, сваім братам, сваёй сястрой, хросным бацькам, што успрымаюць з малаком маці, дзе знайсці брат-сястрыцу, колькі гэта – старой бабе сесці, якое бабіна лета, калі было за дзедам шведам.  
“Робім” фотаздымак сям’і Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы сваякоў; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы іголка, мыла, кручок, шыла, нітка. Хто апрануты з іголачкі, сядзіць нібы на іголках, ідзе як нітка за іголкай, прамок да апошняй ніткі, непрыметны як іголка ў стозе сена, мяняе шыла на мыла, увесь у мыле, трапляе на кручок.  
Чарадзейныя падарункі, зробленыя сваімі рукамі Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы іголка, мыла, кручок, шыла, нітка; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы адзення і яго дэталяў. Хто нарадзіўся ў кашулі, апрануты па ўсёй форме, закасаў рукавы, не лезе па слова ў кішэню, заткне за пояс любога, у каго за каўнер не капае, у кожнай кішэні па жмені, вецер гуляе ў кішэнях, росту аршын з шапкай, што сыплецца як з рукава, ад чаго шапка валіцца.  
“Выбірем адзенне” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы адзення і яго дэталяў; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы посуду. Хто мяняе гаршкі на гліну, таўчэ ваду ў ступе, носіць ваду рэшатам, адчувае сябе не ў сваёй талерцы, каму падносяць на талерачцы, што відаць як на талерцы, што сыплецца як з рэшата, колькі гэта – сем карабоў.  
“Ставім на месца посуд” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы посуду; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы абаранак, мёд, каша, яечка. Хто трымае хвос абаранкам, каму дастаецца на абаранкі, у каго каша ў галаве, яечка з галавы не скоціцца, з кім кашы не зварыш, што бывае як яечка, калі каша заварваецца, жыццё не мёд, дзе мёдам намазана.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы масла, хлеб, кісель, бліны, дрожджы. Хто есць свой хлеб, як сыр у масле купаецца, хто каму дзясятая вада на кісялі, што такое хлеб-соль, што ідзе як па масле, расце як на дражджах, пякуць як бліны, бывае як маслам па душы, як масла.  
“Падносім хлеб-соль” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы ежы (прадуктаў харчавання); знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы раслін. Хто аднаго поля ягада, раскусіў арэшак, заламаў асінку, глядзіць у кусты, таўчэ мак, трымаецца цішэй вады і ніжэй травы, каго абадралі як ліпку, дзе хоць рэпу сей.  
“Састаўляем гербарый” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы раслін; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы муха, камар, рыба, чарвяк, рак. Хто ловіць мух, адчувае сябе як рыба ў вадзе, маўчыць як рыба, да чаго камар носа не падточыць, каго чарвяк грызе, што так патрэбна як рыбе парасон, дзе ракі зімуюць, як замарыць чарвячка, калі рак на гары свісне.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы бабёр, вавёрка, воўк, верабей, заяц, варона. Пакажу вам белую варону, пужаную варону, старога воўка і стрэлянага вераб’я, таго, хто як бабёр плача, як вавёрка ў коле круціцца, гоніцца за двума зайцамі, каму воўк дарогу перабег.  
“Фотапаляванне на жывёл” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы жывёл; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы геаграфічных аб’ектаў. Хто расце на лес гледзячы, варочае горы, зорак з неба не хапае, як скрозь зямлю праваліўся, бывае як у лесе, у каго малочныя рэкі з кісельнымі берагамі, што не за гарамі, здараецца як гром сярод яснага неба, як дастаюць са дна мора, калі бываюць на сёмым небе.  
“Малюем” карту краіны знаёмых незнаёмцаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы геаграфічных аб’ектаў; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы з’яў прыроды. Раскажу вам пасля дожджычку ў чацвер, хто кідае словы на вецер, шукае ветру ў полі, у каго вецер у галаве гуляе, каго як ветрам здзьмула, калі гром грымнуў і хмары згушчаюцца, а калі хмары рассейваюцца, што бывае як снег на галаву.  
“Робім” прагноз надвор’я з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы з’яў прыроды; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы- назвы адзінак вымярэння часу, летазлічэння. Хто бачыцца гады ў рады, не чакае ні хвіліны, прыходзіць хвіліна ў хвіліну, што бывае з веку ў век, на векі вечныя, ад веку да веку, з году ў год, каго чакаюць з гадзіны на гадзіну, калі настае зорная гадзіна.  
“Вызначаем дакладны час” пры дапамозе фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы адзінак вымярэння часу, летазлічэння; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы дзён тыдня. Пакажу вам, як серада з-пад пятніцы вылазіць, як серада на пятніцу крывіцца, што бывае без году тыдзень, не цяпер, дык у чацвер, у каго сем пятніц на тыдні  
“Запаўняем штотыднёвік” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы дзён тыдня; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Устойлівыя выразы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе словы-назвы часу сутак. Пакажу вам, хто расце не па днях, а па гадзінах, едзе на ноч гледзячы, працуе ад ранку да ранку, у каго няма ні дня ні ночы, што бывае і дзень і ноч, дзень пры дні і як божы дзень ясна, для чаго яшчэ не вечар.  
“Састаўляем рэжым дня” з фразеалагізмаў Прыгадванне і называнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць словы-назвы часу сутак; знаходжанне фразеалагізмаў у кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
Асноўныя пункты нашага падарожжа Прыгадванне і называнне вывучаных фразеалагізмаў, знаходжанне ў кантэксце, тлумачэнне іх значэння, практыкаванні ў выкарыстанні засвоеных фразеалагізмаў ва ўласным маўленні.  
“Атрымліваем білеты” пастаянных наведвальнікаў краіны знаёмых незнаёмцаў  

 

Мяркуемыя вынікі:

Навучэнцы пашыраюць уяўленні пра:

- фразеалагізмы як моўную адзінку, адлюстраванне ў іх сістэмы агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

- ролю фразеалагізмаў у стварэнні вобразнасці, ацэначнасці, эмацыянальнасці маўлення.

 

Навучэнцы набываюць уменні:

- вылучаць у маўленні і тлумачыць значэнне фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць розныя лексіка-семантычныя групы назоўнікаў: будаўнічая лексіка, “сваякі”, “мэбля”, “посуд”, “расліны”, “”жывёлы”, “прадукты харчавання”, “расліны”, “жывёлы”, назвы геаграфічных аб’ектаў, з’яў прыроды, адзінак вымярэння часу і летазлічэння, дзён тыдня, часу сутак.

- правільна выкарыстоўваць засвоеныя фразеалагізмы у розных сітуацыях зносін.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.