Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





што робяць?



 

33. Даволі распаўсюджаным відам сачыненняў малодшых школьнікаў з*яўляюцца сачыненні па асабістых назіраннях. Экскурсіі і назіранні ўзбагачаюць жыццёвы вопыт вучняў, знаёмяць з рознымі прадметамі і з'явамі прыроды, выклікаюць цікавасць і выхоўваюць любоў да роднага краю. Назіранні ў прыродзе і ў акаляючым жыцці В. А. Сухамлінскі звязваў з развіццсм мыслення і мовы. У пільным, уважлівым поглядзе на з'явы прыроды, пісаў ён, зліваюцца ў арганічным адзінстве вобраз, эмоцыя, слова. Асноўныя тэмы сачыненняў па назіраннях: 1) сезонныя з'явы прыроды («Першыя кветкі», «Залатая восень», «Зімой у лесс», «Веснавыя работы на школьным агародзе», «Па ягады»); 2) школьнае жыццё («Першы дзень у школе», «Мой любімы прадмет»; 3) рэвалюцыйныя святы і іншыя памятныя даты («Як мы рыхтаваліся да свяга Вялікага Кастрычніка»); 4) грамадска-карысныя справы вучняў («Як мы азелянялі школьны двор», «Ахоўваем птушак»). Падрыхтоукай да сачынення па назіраннях з'яўляецца арганізацыя саміх назіранняў. Настаўнік звяртае ўвагу на тое, што назіраць і дзеля чаго, з якой мэтай (пабудаваць вусны расказ або напісаць сачыненне), а таксама дае план назіранняў і збору матэрыялу. Для развіцця назіральнасці і мовы маюць значэнне выказванні дзяцей аб з'явах прыроды або падзсях, якія выклікалі ў іх пэўныя пачуцці. Напрыклад: Выпаў першы сняжок. Усё ўбралася ў белае адзенне. Дзеці на перапынкц гулялі ў снежкі. Колькі было радасці! На ўроку настаўііік прапа-пуе падзяліцца сваімі ўражаннямі, дапамагае дзсцям выказаць думкі. Як правіла, на надрыхтоўку да сачынення адводзіцца пяць-шэсць, а то і больш дзён. Вучні робяць «загатоўкі» для сачынення па меры назірання за тымі ці іншымі з'явамі. Карысна весці так званыя рабочыя сшыткі, у якіх запісваюцца асобныя сказы, выразы на тэму сачынення. Для больш глыбокага пазнання слова, акрамя арганізацыі непасрэднага ўспрымання апісваемых з'яў, у час назіранняў мэтазгодна звяртацца да мастацкіх твораў (зачытваць урыўкі, сугучныя той ці іпшай з'яве, якія будуць садзейнічаць адпачасова ўспрыманню вобраза і слова). Н.: у час экскурсіі на тэму «Залатая восень» настаўнік арганізуе назіранні вучняў за небам, полем, дрэвамі, птушкамі і г. д. Прапануецца ўспомніць вершы пра восень, якія вучылі на памяць. Напрыклад, «Адшумела лета» С. Грахоўскага: Адшемела лета роснымі лугамі, Апусцела поле, нівы адцвілі... Настаўнік сам чытас ўрыўкі з мастацкага апісання восені: «... Звоніць сугалоссе. Наступае восень, залатая восень» (А. Дзеружынскі). На ўроку сачыненпя па назіраннях настаўнік дапа-магас вучням правільна зразумець і асэнсаваць убачанае, надабраць матэрыял для апісання, пабудаваць сказы і ў лагічнай паслядоўнасці расказаць аб пэўным прадмеце ці з'яве. Напрыклад, у працэсе назіранняў за прыметамі ранняй вясны вучні складаюць тэматычны слоўнік вясна—ранняя, цёплая: зямля — ажыла сонца — яркае, светлае. ласкавае; неба - яснае, чыстае, блакітнае: трава — мяккая, маладая. Першыя сачыненні вучні пішуць на агульную для ўсіх тэму, напрыклад: «На навагодняй ёлцы», «Наш жывы куток». Затым даюцца індывідуальныя тэмы: «Мой рэжым дня», «Як я дапамагаю маме», «Мая мама». Настаўнік паказвае ўзор, гаворыць, пра што можна пісаць у даным сачыненні. Затым вучні самастойна пішуць на аснове ўласнага вопыту. Такія сачыненні арыгінальныя, свежыя і цікавыя.

57. Вусныя і пісьмовыя сачыненні могуць складацца па серыі малюнкаў (двух — чатырох), аб'яднаных адным сюжэтам. Паслядоўнасць падзей, адлюстраваных на кожным малюнку, — гэта своеасаблівы план сачынення. Разгледзім, напрыклад, серыю малюнкаў на тэму «Сінічка», якая ўключас наступныя чатыры малюнкі: 1. Зіма. Сінічка пад акном. 2. Сінічка ўляцела ў адчыненую фортку. 3. Сінічка ў клетцы. 4. Вясна. Дзеці выпускаюць сінічку па волю. Першы малюнак — уступ, паказвае, калі і дзе адбывасцца дзсянне. На другім і трэцім разгортваецца дзеянпе: сінічка ўляцсла ў пакой, дзсці паклапаціліся аб ёй. Усю зіму яна жыла ў клетцы, дзеці кармілі сінічку. Чацвёрты малюнак — заключэнне: прыйшла вясна, і дзе-ці выпусцілі сінічку на волю. Прапапуецца наступная паслядоўнасць работы над сачыненнем па серыі малюнкаў: 1) азнаямленне з тэмаіі і задачай урока; 2) заданне: разгледзець малюнкі і размясціць іх у такой паслядоўнасці, каб атрымаўся расказ; 3) раскрыццё сюжэта ўсіх малюнкаў; 4) прыдумванне агульнай назвы расказа; 5) кароткі пераказ зместу кожнага малюнка, устанаўленне сувязі паміж часткамі; 6) складанне вуснага расказа. Магчымы і другі варыянт: пасля абдумвання расказа адзін вучань перадае змест першага малюнка, другі наступнага і г. д. Аднак трэба, каб быў і цэласны расказ аднаго вучня. У I класе вучні могуць запісаць толькі сказы. якія з'яўляюцца назвамі да кожнага малюнка (тры-чатыры), у наступных класах сачыненні вучняў па серыі малюнкаў больш падрабязныя. Напрыклад, сачыненне па серыі малюнкаў Н. Паплаўскага «Птушыная сталоўка». Ма-люнкі: 1. Хлопчык прымацоўвае кармушку. 2. Птушкі ў новай сталоўцы. 3. Дзеці любуюцца птушкамі. Надышла халодная зіма. Выпала шмат снегу. Птушкі галадаюць зімой. Школьнікі зрабілі кармушку для птушак. Лёня прымацоўвае кармушку да бярозы. Барыс падае корм. На другі дзень да кармушкі прыляцелі снегіры, вераб'і. сініцы. Яны весела шчабяталі і ласаваліся. Таня і Саша любуюцца птушкамі. Птушак зімой трэба карміць. Летам птушкі знішчаюць жукоў і вусеняў.

42. Фанетычны разбор, фанетычны, або гукавы, разбор — адзін з важных метадычных прыёмаў, які спрыяе свядомаму засваенню гукавой сістэмы мовы. Дзякуючы гукавому аналізу вучні павінны зразумець некаторыя фанетычныя працэсы і законы змянення гукаў у словах, авалодаць спосабамі і сродкамі абазначэння гукаў і іх спалучэнняў на пісьме. Сутнасць такога разбору заключаецца ў выдзяленні з прапанаваных слоў галосных і зычных гукаў з наступнай іх характарыстыкай. Фанетычны разбор уключае ў сябе вызначэнне націску ў слове, а таксама падзел слоў на склады і для пераносу. Гукавы аналіз часцей за ўсё пераходзіць у гука-літарны, бо амаль заўсёды прадугледжвае параўнанне вымаўлення з напісаннем, г. зн. вызначэнне гука ў слове і яго абазначэнне на пісьме. Фанетычны разбор як метадычны прыём садзейнічае развіццю моўнага слыху вучняў, выпрацоўцы навыкаў правільнага літаратурнага вымаўлення і арфаграфічнай пільнасці. Частковы гука-літарны аналіз практыкуецца з першых урокаў мовы і паступова ўскладняецца па меры атрымання школьнікамі новых звестак з раздзела «Гукі і літары». Спачатку вучні практыкуюцца ў вызначэнні гукавога складу слова. Прычым для гукавога аналізу трэба прапаноўваць словы, у якіх усе гукі вымаўляюцца выразна і ёсць поўная адпаведнасць паміж гукам і літарай. Дзеці «раскладваюць» слова на гукі (ш-а-р, а-к-н-о, з-в-а-н-о-к) і вызначаюць колькасць гукаў у іх і колькасць літар. Пасля азнаямлення з падзелам гукаў на галосныя і зычньія вучні называюць колькасць галосных і зычных у слове: у слове шар адзін галосны гук (а) і два зычныя (ш. р), У слове акно — два галосныя (а, о) і два зычныя-(к. н). Усвядоміўшы, што асновай падзелу слова на склады з'яўляецца галосны гук, першакласнікі вызначаюць колькасць складоў (у слове званок два склады, бо ў ім два галосныя, у слове машына — тры склады і г. д. ). Вывучэнне тэмы «Цвёрдыя і мяккія зычныя» і азна-ямленне з абазначэннем мяккасці зычных на пісьме ўскладніць фанетычны разбор падзелам зычных на цвёрдыя і мяккія (пазней будзе ўведзены тэрмін «зацвярдзе-лыя зычныя»). Параўноўваючы словы тыпу саду-сяду, сом-сёмы, вол-вёў, дзеці вызначаюць, якія зычныя ў іх з'яўляюцца цвёрдымі, а якія -мяккімі, і ўказваюць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. У пачатковых класах словы з мяккімі зычнымі можна даваць толькі для частковага фанетычнага аналізу, бо вучні не ведаюць яшчэ гукавога значэння літар е, ё, ю, я ў сярэдзіне і ў пачатку слова. Пры вывучэнні мяккіх зычных трэба ў першую чаргу звярнуць увагу на гука-літарны аналіз слоў - параў-ноўваць колькасць гукаў і літар у словах з мяккімі зычнымі на канцы і ў сярэдзіне (акунь - чатыры гукі і пяць літар, канькі - пяць гукаў і шэсць літар). Параўнанне колькасці гукаў і літар, г. зн. развіццё далейшага разумення суадноснасці паміж гукам і літарай, карысна і пры выкананні практыкаванняў, у якіх сустрэнуцца словы з гукам дж і дз (саджу - чатыры гукі і пяць літар, дзік - тры гукі і чатыры літары). Пасля знаёмства з падзелам зычных на звонкія і глухія і засваення парных па звонкасці-глухасці характарыстыка зычных пашыраецца. Так, праводзячы фанетычны аналіз слова шапкі, дзеці скажуць, што ў гэтым слове пяць гукаў і пяць літар, галосных гукаў - два (а, і), зычпых - тры (ш, п, к), два склады (ша-пкі), зычны п - цвёрды, ш - зацвярдзелы, к - мяккі, усе зычныя - глухія. Пры вывучэнні тэмы «Звонкія і глухія зычныя» неабходна звярнуць увагу на параўнанне вымаўлення і напісання слоў, у якіх адбываецца аглушэнне звонкіх зычных на канцы і ў сярэдзіне слоў. (Які гук вымаўляецца? Якая літара пішацца? Як праверыць напісанне слова? ) Засваешіе націску ў словах і правапісу галосных о, э-а, е, ё-я звязана з выкананнем такіх заданняў, як выдзяленне націскнога склада, а таксама вызначэнне паціскных і ненаціскных галосных. Такім чынам, у першым класе вучні павінны ўмець рабіць фанетычны аналіз слова ў поўным аб'ёме, прадугледжаным праграмай пачатковай школы: а) вызначыць колькасць гукаў і літар (указаць іх адпаведнасць ці неадпаведнасць); б) назваць галосныя і зычныя гукі; в) вызначыць колькасць складоў і назваць націскны склад; г) ахарактарызаваць зычныя гукі (цвёрды, мяккі, зацвярдзелы; звонкі, глухі). У другім і трэцім класах, дзе асноўнае месца займае граматыка, пытанні фанетыкі і графікі быццам бы адступаюць на задні план. Больш таго, некаторыя настаўнікі выказваюць думку, што займацца гукавым аналізам тут няма патрэбы. Але дастаткова пагартаць вучнёўскія сшыткі, каб пераканацца, што ў іх ёсць пропускі літар і складоў, перастаноўка літар, замена адной літары дру-гою. Адкуль такія памылкі? Як растлумачыць іх паяў-ленне? Прычына адна-недастатковая ўвага гука-лі-тарнаму аналізу. Фанетычны разбор не патрабуе спецыяльных урокаў. На любым уроку можна прааналізаваць гукавы склад таго або іншага слова, устанавіць суадноснасць паміж яго гучаннем і графічным абазначэннем. Нават прагаворванне як прыём папярэджання памылак заключае ў сабе элемент фанетычнага разбору, паколькі дапамагае вучням пачуць гучанне слова. На ўроках граматыкі і правапісу ў другім і трэцім класах нельга абысціся без фанетычнага разбору. Правільнае вымаўленне слова, уменне падзяліць яго на склады і для пераносу, вызначэнне націску, адрозненне га-лосных і зычкых гукаў, характарыстыка зычных па цвёрдасці-мяккасці, а таксама па звонкасці-глухасці - усё гэта ў большай ці меншай ступені мае месца на кожным уроку мовы.

 

48. Сінтаксічны разбор - адзін з прыёмаў, які часта выкарыстоўваецца ў школьнай практыцы і служыць для выпрацоўкі ў вучняў разумення структуры сказа і наогул граматычнай будовы мовы. У пачатковых класах вывучаецца цяпер толькі просты сказ. Праграмай прадугледжваецца ўменне вызначыць галоўныя члены сказа (дзейнік, выказнік) і даданыя члены сказа (без падзелу на віды). Аднак гэта не азначае, што пры разборы па членах сказа не трэба ставіць пытанняў да кожнага даданага члена, як гэта даводзіцца часам назіраць на ўроках (вучань знаходзіць дзейнік, выказнік і без пастаноўкі пытанняў да іншых слоў дадае: «Астатнія члены сказа даданыя»). Пры такім падыходзе да разбору па членах сказа нельга выпрацаваць разуменнс сэнсавай і граматычнай сувязі, якая існуе паміж дзейнікам і азначэннем, паміж выказнікам і дапаўненнем або акалічнасцю. Для разбору па членах сказа ў пачатковых класах трэба даваць простыя двухсастаўныя сказы з двума-трыма даданымі членамі. Разбор праводзіцца ў наступнай паслядоўнасці: прачытаўшы сказ, вучні называюць у ім галоўныя члены сказа (асобна дзейнік і выказнік), пасля называецца даданы член сказа, які паясняе дзейнік, потым - даданы член сказа, які паясняе выказнік, і, нарэшце, - даданы член сказа, які паясняе іншае слова. Вось паслядоўнасць разбору сказа Яркія зоркі на небе гараць. Пра што гаворыцца ў сказе? (Пра зоркі. ) Зоркі -дзейнік. (Што? ) Зоркі (што робяць? ) гараць. Гараць - выказнік. Зоркі (якія? ) яркія. Яркія — даданы член сказа. Гараць (дзе? ) на небе. На небе — даданы член сказа. Пры пісьмовым разборы галоўныя і даданыя члены сказа можна абазначаць графічна: шляхам падкрэслівання (Яркіязоркі на небегараць) або такім спосабам:

       што робяць?

Яркія зоркі на небе гараць  



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.