|
|||
3. Сінтэз бялку ў клетцы і рэгуляцыя метабалізму. ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3 Структура і функцыі клеткі (яе адметнасць) вызначаюцца складам яе бялкоў, у прыватнасці бялкоў-ферментаў. Бялкі вызначаюць тое, што называецца спадчыннасццю. Такім чынам, праз сінтэз бялкоў у клетцы рэалізуецца спадчыная інфармацыя, якая запісана на ДНК. Адзінкай генетычнага коду з'яўляецца трыплет, ці кадон. Трыплет – гэта паслядоўнасць трох азоцістых асноў ДНК. Адзін трыплет кадзіруе адну амінакісліну. Усяго ў склад бялкоў уваходзіць 20 амінакіслін. Сукупнасць трыплетаў, якія кадзіруюць усе амінакісліны, якія ўваходзяць у малекулу бялку, называюцца ген. Сінтэз бялкоў уключае наступныя этапы: 1. Транскрыпцыя – гэта перапісванне інфармацыі аб паслядоўнасці АМК у малекуле бялку з ДНК на інфарматыўную РНК (ядро клеткі). 2. Трансляцыя – гэта ўвасабленне інфармацыйнага запісу на і-РНК у канкрэтную малекулу бялку (сінтэз малекулы бялку). Гэты працэс адбываецца ў тых частках клетцы, дзе знаходзяцца рыбасомы, перш за ўсё у цытаплазматычным матрыксе. Агульная схема сінтэзу бялку: транскрыпцыя трансляцыя ДНК і-РНК бялок
Клетка з моманту яе ўзнікнення пры дзялені і да моманту гібелі развіваецца. У працэсе развіцця клеткі, змяняюцца яе функцыі, структура. У аснове змен ляжаць змяненні ў метабалізме клеткі. Клетка на працягу жыцця адэкватна рэагуе на змены знешняга асяродзя і гэтае прыстасаванне таксама звязана са змяненнем метабалізму клеткі. Усе гэтыя змяненні адбываюца не хаатычна, а заканамерна, пад уздзеянем клетачных і больш высокага ўзроўню рэгуляцыйных механізмаў. Адрозніваюць наступныя сістэмы рэгуляцыі метабалізму: 1. Ферментатыўная рэгуляцыя – адбываеца ў выніку рэгуляцыі актыўнасці ферментаў (хуткая рэакцыя). 2. Мембранная рэгуляцыя – гэта ўздзеянне на працэсы жыццядзейнасці праз мембраны (хуткая рэакцыя). 3. Геная рэгуляцыя, сутнасць якой у тым, што рэгуляцыя метабалізму адбываецца праз сінтэз бялкоў ферментаў. Пры уключэнні чарговай генетычнай праграмы развіцця клеткі сінтэзуюцца адпаведныя ферменты. Тыя ферменты, якія на дадзеным этапе не патрэбны клетцы, разбураюцца. Тое ж адбываецца і пры ўздзеянні знешніх фактараў, да якіх клетка мусіць адаптавацца.
|
|||
|