Ацэнка
ў балах
| Паказчыкі ацэнкі
|
1 (адзін)
| Распазнаванне асобных аб’ектаў вывучэння з вучэбнага матэрыялу, прад’яўленых у гатовым выглядзе: фактаў, тэрмінаў, псіхолага-педагагічных з’яў і г. д.
|
2 (два)
| Адрозненне аб’ектаў вывучэння, прад’яўленых у гатовым выглядзе; разуменне адрозненняў паміж асобнымі з’явамі, працэсамі, уласцівасцямі.
|
3 (тры)
| Узнаўленне часткі праграмнага матэрыялу: фрагментарны пераказ і пералік аб’ектаў вывучэння без разумення сутнасці з’яў.
|
4 (чатыры)
| Недастаткова асэнсаванае прыпамінанне большай часткі праграмнага матэрыялу: апісанне аб’ектаў вывучэння з элементамі тлумачэння, што раскрываюць структурныя сувязі і адносіны паміж псіхалагічнымі ці педагагічнымі з’явамі (паасобку). Наяўнасць адзінкавых істотных памылак.
|
5 (пяць)
| Асэнсаванае прыпамінанне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу: апісанне аб’ектаў вывучэння з тлумачэннем структурных сувязей і зносін паміж псіхалагічнымі ці педагагічнымі з’явамі (паасобку). Наяўнасць нязначных памылак.
|
6 (шэсць)
| Поўнае веданне і асэнсаваны пераказ усяго праграмнага матэрыялу. Валоданне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі: прывядзенне прыкладаў з практыкі, выкананне практыкаванняў, задач і заданняў па ўзору.
|
7 (сем)
| Поўнае, трывалае, грунтоўнае веданне і пераказ праграмнага матэрыялу. Разгорнутае апісанне і тлумачэнне псіхалагічных ці педагагічных з’яў, працэсаў і ўласцівасцей паасобку і ў простых выпадках узаемасувязей; раскрыццё іх сутнасці, абгрунтаванне і доказ без выкарыстання прыкладаў з творчай практыкі, фармуляванне высноў. Недастаткова самастойнае выкананне заданняў для самастойнай работы студэнтаў. Наяўнасць адзінкавых нязначных памылак.
|
8 (восем)
| Поўнае, трывалае, грунтоўнае веданне і пераказ праграмнага матэрыялу. Асэнсаванае карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам у знаёмай сітуацыі. Разгорнутае апісанне і тлумачэнне аб’ектаў вывучэння, раскрыццё іх псіхолага-педагагічнай і метадычнай сутнасці, абгрунтаванне і доказ, падтрыманыя аргументамі і фактамі; фармуляванне высноў. Няўпэўненае вызначэнне сувязей паміж псіхолага-педагагічнымі навукамі і творчай практыкай. Самастойнае і сваечасовае выкананне заданняў. Наяўнасць адзінкавых нязначных памылак.
|
9 (дзевяць)
| Поўнае, трывалае, грунтоўнае, сістэмнае веданне праграмнага вучэбнага матэрыялу і пераканальны яго пераказ. Карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам у часткова змененай сітуацыі: прымяненне вучэбнага матэрыялу як на аснове вядомых правілаў, прадпісанняў, так і пошук новых ведаў, спосабаў вырашэння пастаўленых задач; вылучэнне навуковых меркаванняў і гіпотэз, вылучэнне задач навуковага пазнання, наяўнасць дзеянняў і аперацый творчага характару для выканання заданняў. Доказнае вызначэнне сувязей паміж псіхолага-педагагічнымі навукамі і мастацка-творчай практыкай.
|
10 (дзесяць)
| Свабоднае карыстанне праграмным вучэбным матэрыялам. Прымяненне ведаў і ўменняў у незнаёмай сітуацыі: самастойнае апісанне, тлумачэнне псіхолага-педагагічных з’яў (паасобку і ва ўзаемасувязі). Фармуляванне правілаў, падыходаў, кірункаў сучасных псіхолага-педагагічных навук; пастраенне алгарытмаў для выканання заданняў, абгрунтаванне магчымых спосабаў вырашэння прафесійных псіхолага-педагагічных праблем. Выкананне творчых і даследчых работ і заданняў.
|