|
|||||||||||||||||||
Прыкладны тэматычны план
Змест дысцыпліны Уводзіны. Мэта і задачы прадмета “Методыка выкладання спецдысцыплін” Сувязь прадмета “Методыка выкладання спецдысцыплін” з сацыяльнымі і псіхолага-педагагічнымі дысцыплінамі – гісторыяй, філасофіяй, сацыялогіяй, этыкай, эстэтыкай, псіхалогіяй. Месца дысцыпліны ў прафесійным станаўленні рэжысёра. Дысцыпліна ў кантэксце вывучэння абрадава-святочнай культуры беларусаў. Скіраванасць падрыхтоўкі па дысцыпліне на праходжанне педагагічнай практыкі і – на далейшым – на практычнае ўвасабленне атрыманых ведаў і навыкаў.
Тэма 1. Спецыфіка свята (абрада). Асаблівасці прафесійных патрабаванняў да стваральнікаў у гэтым відзе творчасці Паліфанізм, сінтэтычны характар масавага святочна-абрадавага відовішча. Прафесійныя патрабаванні да стваральнікаў свята; шляхі фарміравання неабходных для прафесіянала якасцяў. Псіхолага-педагагічныя аспекты ўзаемадзеяння прафесійных і непрафесійных выканаўцаў у працэсе стварэння і правядзення свята. Тыпалогія абрадаў і свят, уласцівая сучаснай сацыякультурнай сітуацыі і характар прафесійных патрабаванняў да стваральнікаў масавага дзеяння. Віды гульнявай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе святаў, іх псіхолага-педагагічны сэнс. Умовы стварэння творчай групы. Методыка брэйнстормінга як мадэль прадуктыўнай арганізацыі творчай групы і магчымасці яе выкарыстання пры падрыхтоўцы свята.
Тэма 2. Дзеячы тэатральна-відовішчных мастацтваў як аб’ект псіхолага-педагагічнага аналізу і ўздзеяння.
Асаблівасці тэатральна-відовішчных мастацтваў як віда мастацкай творчасці: сінтэтычны, калектыўны характар творчага працэса; псіхафізічны апарат акцёра – асноўны “будаўнічы матэрыял” для стварэння вобразу; публічнасць творчага працэсу – мастацтва, што існуе “тут і зараз”. Амбівалентнасць уплыву гэтых фактараў на асобу дзеяча тэатральнага /тэатральна-відовішчнага/ мастацтва. Выхаваўчыя і развіваючыя магчымасці заняткаў тэатральна-відовішчнымі відамі мастацкай творчасці. “Імідж” такіх заняткаў у сучасным сацыякультурным кантэксце.
Тэма 3. Узнікненне і развіццё тэорыі і практыкі навучання тэатральнаму мастацтву ў гісторыі замежнага і айчыннага тэатра. Нацыянальныя традыцыі падрыхтоўкі і правядзення абрадаў, свят, тэатралізаваных відовішч
Гітарычная дынаміка дыферэнцыяцыі тэатральных прафесій. Падставы для ўзнікнення спецыяльнага навучання неабходным для сцэнічных выступленняў уменням. Паняцце прафесіяналізму на розных этапах развіцця тэатральна-відовішчных мастацтваў. Станаўленне і развіццё тэатральнай педагогікі за мяжой: дасягненні і праблемы ў навучанні розным тэатральным прафесіям. Асаблівасці заходніх і ўсходніх тэатральных школ і выкарыстанне іх вопыту ў сучасным тэатральным працэсе. Разнастайнасць форм тэатральных вучэбных заняткаў на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай. Уплыў еўрапейскіх традыцый тэатральнай адукацыі XVII – XVIII стст. на стварэнне расійскай тэатральнай школы. Змест і методыка навучання асновам тэатральнага мастацтва ў сістэмах арыстакратычнай і прафесійнай адукацыі. Савецкая тэатральная школа: дасягненні і праблемы. Станаўленне сістэмы тэатральнай адукацыі на Беларусі. Нацыянальныя традыцыі падрыхтоўкі і правядзення абрадаў, свят, тэатралізаваных відовішч. Уключэнне падрыхтоўкі рэжысёраў абрадаў і свят у сістэму прафесійнай мастацкай адукацыі.
Тэма 4. Дзейнасць вядомых тэатральных педагогаў як прыклад педагагічнага майстэрства
Гуманістычная скіраванасць педагагічнай дейнасці М. С. Шчэпкіна, Я. Б. Вахтангава, М. О. Кнэбель. Прафесійнае майстэрства і педагагічная рэфлексія К. С. Станіслаўскага, Б. Я. Захавы, І. Э. Коха. Театральна-педагагічныя ідэі і вопыт Л. А. Сулержыцкага, М. А. Чэхава, В. Э. Мейерхольда, У. І. Неміровіча-Данчанкі, А. В. Эфраса, Г. А. Таўстаногава. Уплыў тэатральных эксперыментаў Б. Брэхта і Е. Гратоўскага на айчынную артпедагогіку. Сучасныя дзеячы тэатральнай педагогікі М. А. Саснова, В. Фільшцінскі, якія ўвасабляюць новы погляд на заканамернасці тэатральна-педагагічнага працэсу. Рэжысёрская, педагагічная, арганізацыйная дзейнасць стваральнікаў масавых святаў І. Г. Шароева, І. Туманава, беларускіх майстроў гэтага творчага напрамку – М. І. Цэйцына, Г. В. Майзельса, А. А. Губанава і інш. Метадычныя працы сучасных беларускіх тэатральных педагогаў – А. А. Каляды, А. А. Шагідзевіч і інш. Тэма 5. Дыягностыка і развіццё здольнасцяў да творчасці ў галіне тэатральна-відовішчных мастацтваў
Структура агульных і спецыяльных здольнасцяў чалавека. Прафесійныя патрабаванні да эмацыянальных, валявых, інтэлектуальных, крэатыўных якасцяў тэатральнага дзеяча. Іх дыферэнцыяцыя ў залежнасці ад творчай прафесіі. Узроставая дынаміка праяўлення схільнасцяў і здольнасцяў у сферы тэатральнага мастацтва. Прыёмы дыягностыкі здольнасцяў да творчасці ў галіне тэатральнага мастацтва ў залежнасці ад мэтаў мастацкай адукацыі. Паняцце агульных і спецыяльных здольнасцяў і іх праяўленне у кантэксце тэатральных прафесій. Шляхі развіцця агульных і спецыяльных здольнасцяў у працэсе выкладання спецыяльных дысцыплін.
Тэма 6. Змест і структура заняткаў тэатральным мастацтвам. Планаванне заняткаў
Варыятыўнасць зместу заняткаў тэатральным мастацтвам у залежнасці ад мэтаў мастацкай адукацыі: агульнае развіццё, прафесійная арыентацыя, прафесійнае навучанне. Варыятыўнасць зместу заняткаў тэатральным мастацтвам у залежнасці ад узросту навучэнцаў. Структура і змест заняткаў з улікам узаемасувязі вышэй азначаных варыянтаў. Прыкладнае планаванне вучэбных і творчых заняткаў у тэатральнай студыі.
Тэма 7. Дыдактычныя асаблівасці выкладання асобных тэатральных і абрадава-святочных дысцыплін.
Сістэма дыдактычных метадаў і яе функцыянаванне ў кантэксце выкладання асобных тэатральных дысцыплін. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па асноўным тэатральым дысцыплінам. Выкарыстанне мемуарнай, навукова-папулярнай, мастацтвазнаўчай, справачна-энцыклапедычнай літаратуры і інтэрнэт-рэсурсаў у працэсе выкладання спецдысцыплін. Асаблівасці работы з крыніцамі інфармацыі пры падрыхтоўцы абрада (свята) – дыдактычны аспект. Формы арганізацыі заняткаў тэатральным мастацтвам: акадэмічныя і дасугавыя, традыцыйныя і уласцівыя тэатральнай педагогіцы. Праблема ацэнкі ў сістэме мастацкай адукацыі і шляхі яе вырашэння сродкамі тэатральнай педагогікі.
Тэма 8. Дзейнасць педагога па выхаванню і развіццю асобы ў тэатральным калектыве.
Этапы фарміравання творчага калектыва. Дзейнасць педагога па ставрэнню ў калектыве спрыяльных умоў для творчага роста і самарэалізацыі асобы. Прыёмы стварэння творчага мікраклімата і эмацыянальна камфортнай сітуацыі. Праблемы творчага лідэрства і міжасабовых канфліктаў, непазбежныя ў творчым калектыве. Стылі педагагічнага ўзаемадзеяння і іх рэалізацыя ў тэатральнай педагогіцы. Педагагічныя аспекты паняцця “студыйнасць”. Выхаваўчыя функцыі рэпертуара. Педагагічныя патрабаванні да рэпертуара як сродка выхавання выканаўцаў і гледачоў. Размеркаванне роляў як педагагічная праблема. Выяўленне і развіццё творчай індывідуальнасці вучня – асноўны напрамак дзейнасці тэатральнага педагога. Творчае прагназаванне як праблема артпедагогікі.
Тэма 9. Метады і сродкі фарміравання культуры ўспрыняцця тэатральнага (тэатральна-відовішчнага) мастацтва Публічнасць творчага працэса як унікальная якасць, уласцівая тэатральнаму мастацтву. Праблема культуры ўспрыняцця тэатральнага відовішча публікай, што сфарміравалась у сучаснай прасторы тэхнагеннай эстэтычнай інфармацыі. Успрыняцце як сумесная творчасць. Мэтазгоднасць педагагічнага курыравання асноўных этапаў успрыняцця: падрыхтоўчага, непасрэднага, замацоўваючага. Прыёмы падрыхтоўкі публікі рознага ўзросту да ўспрыняцця тэатралізаванага відовішча. Спантаннасць успрыняцця масавага свята, узнікаючыя ў сувязі з гэтым эстэтычныя і педагагічныя праблемы. Узаемасувязь асветніцкіх і рэкрэацыйных элементаў у структуры свята. Патрэба ў аналізе пабачаннага як крытэтый культуры гледача. Прыёмы абмеркавання тэатральнага/тэатралізаванага відовішча з гледачамі розных катэгорый. Творчыя заданні як прадуктыўны сродак аналізу успрыняцця эстэтычных каштоўнасцяў.
Тэма 10. Узроставыя асаблівасці ўспрыняцця, разумення мастацтва і тэатральна-сцэнічнай творчасці Асноўныя характарыстікі якасці ўспрыняцця гледачамі тэатральнага відовішча: аб’ём і аб’екты увагі. Вастрыня ўспрыняцця і асаблівасці ацэнкі асобных элементаў тэатральнай выразнасці, разуменне ўмоўнасці, гумару і інш. Роля аб’ёма і якасці эстэтычнага вопыту ў фарміраванні адэкватнага ўспрыняцця. Псіхолага-педагагічныя дэтэрмінанты ўзроставых асаблівасцяў сцэнічнай творчасці. Выкарыстанне сучасных метадаў правядзення вучэбна-творчых заняткаў з выканаўцымі рознага ўзросту. Педагагічнае кіраўніцтва творчым узаемадзеяннем выхаванцаў ў рознаўзроставым калектыве.
Тэма 11. Арганізацыя мастацка-творчых аглядаў, фестываляў, конкурсаў як педагагічны працэс
Поліфункцыянальнасць творчых форумаў, іх месца ў сучасным культурным жыцці краіны. Фестывалі і конкурсы як сродак папулярызацыі мастацтва і эстэтычнага выхавання публікі. Шляхі павышэння прафесійнага ўзроўню удзельнікаў творчых спаборніцтваў. Сродкі стымулявання ўдзельнікаў да працягу і ўдасканалення творчай дзейнасці. Мастацка-творчыя агляды, фестывалі, конкурсы як падстава да стварэння прасторы прафесійных зносін.
Тэма 12. Прафесійнае майстэрства выкладчыка творчых спецдысцыплін
Мэта, задачы, функцыі выкладчыка спецдысцыплін і іх адрозненне ад аналагічных аспектаў творчай дзейнасці рэжысёра. Педагагічнае майстэрства выкладчыка спецдысцыплін: - гуманістычная скіраванасць дзейнасці тэатральнага педагога; - валоданне тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, уменнямі і навыкамі; - педагагічныя здольнасці выкладчыка-майстра; - валоданне сучаснымі тэхналогіямі выкладчыцкай і выхаваўчай дзейнасці. Шляхі фарміравання і удасканалення педагагічнага майстэрства выкладчыкаў спецдысцыплін. Навукова-даследчая работа як умова павышэння агульнага ўзроўню педагагічнага майстэрства выкладчыкаў спецдысцыплін.
Літаратура Асноўная 1. Аляхновіч А. М. Беларуская традыцыйная музычная спадчына/А. М. Аляхновіч. -Мінск: Беларусь, 2000. – 384 с. 2. Аляхновіч А. М. Народная песня ў школе/А. М. Аляхновіч. -Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. – 198 с. 3. Аль Д. Н. Основы драматургии/Д. Н. Аль. – СПб.: СП. УКИ, 2005. – 280 с. 4. Болбас В. С. Этычная педагогіка беларусаў/В. С. Болбас. -Мінск: Беларус. навука, 2004. – 175 с. 5. Вишнякова Н. Ф. Основы педагогического мастерства/Н. В. Вишнякова. -Минск: Университетское, 2000. – 246 с. 6. Грамовіч І. М. Методыка работы з фальклорным гуртам: курс лекцый/І. М. Грамовіч, Л. В. Снапкова. -Мінск: Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. – 139 с. 7. Грымаць А. А. Народная педагогіка беларусаў/ А. А. Грымаць, Л. М. Варанецкая, У. В. Пашкевіч. -Мінск: Ул. М. Скакун, 1999. – 256 с. 8. Гуд П. А. Святы, якія заўжды з намі: гульнявыя праграмы “Ад Каляд да Пакроваў”/П. А. Гуд. -Мінск: Красіка-Прынт, 2000. – 224 с. 9. Генкин Д. М. Массовые праздники/Д. М. Генкин. -М.: Просвещение, 1975. – 140 с. 10. Гринер В. А. Ритм в искусстве актёра/В. А. Гринер. -М.: Просвещение, 1996. – 135 с. 11. Ершов П. П. Режиссура как практическая психология/П. П. Ершов. -М.: Искусство, 1972. – 352 с. 12. Захава Б. Е. Мастерство актёра и режиссера/Б. Е. Захава. -4-е изд. испр. и доп. -М.: Просвещение, 1978. – 334 с. 13. Земляробчы калядар (абрады і звычаі)/Скл. А. І. Гурскі, А. С. Ліс. -Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 405 с. 14. Кнебель М. О. Поэзия педагогики. О действенном анализе пьесы и роли / М. О. Кнебель. – М.: ГИТИС, 2005. — 576 с. 15. Кристи Г. В. Воспитание актёры школы Станиславского/Г. В. Кристи. -2-е изд. -М.: Искусство, 1978. – 430 с. 16. Кох И. Э. Основы сценического движения/И. Э. Кох. -М.: Просвещение, 1975. – 512 с. 17. Козлянинова И. П. Сценическая речь: учеб. пособие для театр. и культ. -просвет. учеб. заведений и ин-тов культуры/И. П. Козлянинова. -М.: Просвещение, 1976. – 336с. 18. Малахова И. А. Развитие креативности личности в социокультурной сфере: педагогический аспект/И. А. Малахова. -Минск: Белорус. гос. ун-т культуры и искусств, 2006. – 327 с. 19. Марков О. И. Сценарно-режиссёрские основы художественно-педагогической деятельности клуба/О. И. Марков. -М.: Просвещение, 1988. - 158 с. 20. Морозова Г. В. Пластическое воспитание актёра/Г. В. Морозова. -М.: Терра Спорт, 1998. – 239 с. 21. Рубб А. А. Тайна режиссерского замысла/А. А. Рубб. -М.: МАПОМТПП, 1999. – 100с. 22. Чечётин А. И. Искусство театрализованных представлений/А. И. Чечётин. -М.: Сов. Россия, 1988. – 136 с. 23. Шароев И. Г. Режиссура эстрады и массовых представлений / И. Г. Шароев – М.: ГИТИС, 1992. – 480 с. 24. Эфрос А. Профессия: режиссёр/А. Эфрос. -М.: Парнас, 1993. – 368 с.
Дадатковая
1. Агляд асноўнай літаратуры па музычным фальклоры Беларусі/уклад. А. М. Аляхновіч. -Мінск: Мінскі ін-т культуры, 1990. – 18 с. 2. Аляхновіч А. М. Беларускі музычны фалклор/А. М. Аляхновіч [і інш. ]. -Мінск: Універсітэцкае, 2000. – 336 с. 3. Аляхновіч А. М. Фальклор у выхаванні школьнікаў/А. М. Аляхновіч. -Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. – 198 с. 4. Аляхновіч А. М. Народная песня ў мастацкай самадзейнасці/А. М. Аляхновіч. –Мінск: Універсітэцкае, 1991. – 112 с. 5. Анализ и интрепретация произведения искусства: учеб. пособие/П. А. Яковлева, Е. Б. Мозговая, Т. П. Чаговец и др.; под ред. Н. А. Яковлевой. -М.: Высш. шк., 2005. – 551 с.: ил. 6. Баравік Р. І. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў/Р. І. Баравік. -Мінск: Бел. ун-т культуры, 2000. – 143 с. 7. Беларуская народная музыка/уклад. А. М. Аляхновіч. -Мінск: Мінскі ін-т культуры, 1992. – 20 с. 8. Беларускі дзіцячы фальклор/уклад. А. М. Аляхновіч [і інш. ]-Мінск: Беларусь, 1994. – 272 с. 9. Бруссер А. М. Основы дикции (практикум) А. М. Бруссер. -М., 2005. – 100с. 10. Веснавыя святы/ уклад. А. М. Аляхновіч, А. Ю. Лозка. -Мінск: Беларусь, 2000. -160 с. 11. Викторов А. В. Начинаем эстрадный концерт/А. В. Викторов. -М.: Знание, 1974. - 47 с. 12. Владимирова З. М. О. Кнебель / З. В. Владимирова – М.: «Искусство», 1991. 286 с. 13. Гончаров А. Мои театральные пристрастия. Кн. 1. Поиски выразительности/ А. Гончаров. -М.: Искусство, 1997. – 334 с. 14. Гончаров А. Мои театральные пристрастия. Кн. 2. Выразительность в поиске/А. Гончаров. – М.: Искусство, 1997. - 205 с. 15. Добрев Ч. Мир драмы/Ч. Добрев. -М.: Искусство, 1983. – 325 с. 16. Ершов П. Технология актёрского искусства / Л. Ершов. -М.: ВТО, 1959. – 308с. 17. Ершова, А. П. Режиссура урока, общения и поведения учителя / А. П. Ершова, В. М. Букатов. – М.: Флинта, 2010. – 344 с. 18. Завадский Ю. А. Об искусстве театра/Ю. А. Завадский. -М.: ВТО, 1965. -348 с. 19. Захава Б. Современники / Б. Е. Захава – М.: «Искусство», 1969. – 391 с. 20. Иллюстрированная история мирового театра / Под ред. Д. Р. Брауна. – М., 1999. - 582 с. : ил. 21. Каляда А. А. Сцэнічная мова/А. А. Каляда. -Мінск: Вышэйш. шк., 1989. -270 с. 22. Колчеев Ю. В., Театрализованные игры в школе / Ю. В. Колчеев, Н. М. Колчеева – М.: Школьная пресса, 2000. – 96 с. 23. Конаржевский Ю. А. Анализ урока / Ю. А. Конаржевский. – М.: Обр. центр «Педагогический поиск», 2003. – 336 с. 24. Костюк Е. Б. Плопулярные музыкальные направления и жанры XX века: джаз, мюзикл, рок-музыка, рок-опера/Е. Б. Костюк. -СПб.: СПбУП, 2008. -196 с. 25. Мароз В. П. Асаблівасці рэжысуры дзіцячага свята ў школе. – Мн., 1997. 26. Немирович-Данченко В. И. О творчестве актера: Хрестоматия. / Вл. И. Немирович-Данченко. - М. : Искусство, 1984. - 623 с. 27. Севостьянов А. И. Общая и театральная психология: учеб. пособие для студентов вузов/А. И. Севостьянов. -СПб.: КАРО, 2007. -256 с. 28. Система эстетического воспитания школьников/ Под ред. С. А. Герасимова. – М.: Педагогика, 1983. – 264 с. 29. Соловьева И. Н., К. С. Станиславский / И. Н. Соловьева, В. В. Шитова – М.: «Искусство», 1985. - 169 с., ил. 30. Станиславский К. С. Моя жизнь в искусстве / К. С. Станиславский. – М.: Искусство, 1983. – 424 с. 31. Станиславский К. С. Моя жизнь в искусстве/К. С. Станиславский. -М.: Вагриус, 2000. -448 с. 32. Станиславский К. С. Работа актера над собой / К. С. Станиславский. – М.: Искусство, 1985. – 479 с.. 33. Таиров А. Я. Записки режиссёра. Статьи. Беседы. Речи. Письма. /А. Я. Таиров. -М.: ВТО, 1970. -602 с. 34. Театр, где играют дети / Под ред. А. Б. Никитиной. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2001. – 288 с. 35. Товстоногов Г. А. Зеркало сцены/Г. А. Товстоногов. -Л.: Искусство, 1980. – Кн. 1: О профессии режиссёра. - 303 с.: ил. 36. Толстых А. В. Искусство понимать искусство / А. В. Толстых – М.: Педагогика, 1990. – 160 с. : ил. 37. Хализев В. Драма как род искусства/В. Хализев. -М.: Искусство, 1978. -240 с. 38. Чехов М. А. Литературное наследие. В 2х т. – М.: Искусство, 1986. – Т. 2.: Об искусстве актера. – 588 с. 39. Чурилова Э. Г. Методика и организация театрализованной деятельности дошкольников и младших школьников: Программа и репертуар / Э. Г. Чурилова – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2001. – 159 с. 40. Шангина Е. Ф. Выявление и развитие актерских и режиссерских способностей / Е. Ф. Шангина – М., 1993. – 160 с. 41. Энциклопедический словарь юного зрителя. – М.: Педагогика, 1989. – 418 с. 42. Эфрос А. Репетиция-любовь моя/А. Эфрос. -М.: Парнас, 1993. – 318 с.
|
|||||||||||||||||||
|