Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





2. Ф.Скарына як пісьменнік



А ці можна наогул лічыць Скарыну пісьменнікам?

Скарына пераклаў і выдаў Свяшчэннае пісанне. Магчыма, яго праца з'яўляецца ўсяго толькі моўным помнікам і не мае нічога агульнага з літаратурай? На Беларусі яшчэ да Скарыны, акрамя летапісаў і розных юрыдычных помнікаў, амаль уся " літаратура" была пераважна перакладной. Больш таго, непасрэдна перапісанай з нейкіх старадаўніх крыніц. Як мы бачылі, у літаратуры на польскай мове гэтаксама мала аўтэнтычнага. Розныя віды перакладаў складаюць значную частку кніжнага запасу на нацыянальных мовах Захаду пазнейшых часоў. Такім чынам, і перакладам Скарыны належыць як бы сваё месца ў " літаратуры". Меркаванні сучасных гісторыкаў літаратуры аб праблеме раздзяляюцца. Калі ўкраінскія і беларускія даследчыкі пачынаюць, звычайна, Скарынам новы (сярэдні) час, то велікарусы абмяжоўваюцца толькі ўпамінаннем альбо часцей проста не называюць. Брукнер не хоча залічаць да ўсеагульнай літаратуры ні перыяд старажытнай украінскай пісьменнасці, акрамя " Слова пра паход Ігаравы", ні сярэдні беларуска-ўкраінскі і велікарускі перыяд. Скарыну ён таксама толькі называе. Вазняк, наадварот, стаіць за тое, каб той час і перакладныя творы разглядаліся як арыгінальныя, свае ўласныя.

У прадмове да першай сваёй кнігі – " Псалтыра" 1517 года – Скарына, гаворачы пра карысць гэтай кнігі ў навучанні дзяцей і аб вялікай яе каштоўнасці ўвогуле, робіць вывад: " И видечи таковые пожиткы в так малой книзе, я, Францишек... в лекарскых науках доктор, повълел есми Псалтырю тиснути рускыми словами... " На першы план выступае тут уласнае " я".

У пасляслоўі да кнігі сказана: " Скончалася... повълънием и працею избраннаго мужа в лъкарскых науках доктора... "

Пачынаючы з чацвёртай кнігі (" Ісус Сірахаў" ), пастаянна ўводзяцца словы: " Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька... " (43, 102).

Мяркуем, што няма патрэбы прыводзіць усе месцы, дзе выяўляецца самасвядомасць Скарыны. Гэтым пачуццем пранізаны амаль усе радкі прадмоў і пасляслоўяў. Усюды Скарына выступае як моцны аўтарытэт, які шмат ведае, а таму і робіць. Ён навучае ўсяму, што лічыць патрэбным, абапіраючыся на свае веды і навуку. Гэта своеасабліва выказанае " я" можиа адчуць паўсюдна. Не пазбягае ён і выхваляння, калі, напрыклад, прыводзячы словы і цэльія сказы з грэчаскай, лацінскай і стараяўрэйскай моў, адзначае, што гэтага не было ў яўрэйскай, таго ў лаціне, аднак ён палічыў патрэбным сказаць і тое, і другое.

Толькі ў некалькіх месцах Скарына як бы адыходзіць ад намечанага шляху. У прадмове да ўсёй Бібліі сказана: " О сих книгах всея Библии, подле малости розуму моего, розделы вократце положих. А в чем бых ся омылих, разумнейшие поправте, прошу вас для бога и посполитого доброго". А ў канцы XII часткі кн. " Прарок Данііл" напісана: " Аз теже, недостойный последовник их (г. зн. Ерайіма і інш. )... межи иными пророки светыми выложих и Данила... "

Але больш прыкладаў няма. Уладзіміраў, цытуючы першую вытрымку, адзначае, што " гэта... найлепшае сведчанне таго, што Скарына прызначаў сваю Біблію праваслаўным чытачам Паўднёва-Заходняй Русі XVI стагоддзя". Мы данага не бачым. Гэта хутчэй падобна на водгук духа Яна Гуса, які, як вядома, заўсёды прасіў навучаць яго, калі дзе мог памыляцца. Гэтаксама, як і яго паслядоўнікі. Другая вытрымка ўказвае на ўсеагульную павагу каталіцкага свету да Ераніма.

У гэтых адносінах, як бачым, паміж Скарынам і яго тагачаснымі паплечнікамі існавала велізарная розніца. Параўнаць яго нельга ні з прадстаўнікамі папярэдняй беларускай літаратуры, ні з тымі, хто прыйшоў у яе пасля Скарыны.

Можна сказаць, што на ўсёй творчасці Скарыны аж да прыезду ў Вільню ляжыць яркі і выразны адбітак яго асабовасці. Інспіруючых фактараў і ўзораў, якія б натхнялі Скарыну да працы, на роднай глебе не было. Прыдбаў гэту рысу Скарына толькі на Захадзе.

Скарына ў сваіх творах выяўляе нам тып гарачага патрыёта. I што характэрна. Яго патрыятызм праяўляецца не як любоў да радзімы, а як любоў да роднага народа, носьбіта " рускаго языка".

 Мы адзначалі ўжо ў працы, наколькі матэрыяльныя інтарэсы мелі перавагу пры выбары сферы дзейнасці. Прыводзілі мы таксама ўласныя словы Скарыны з прадмовы да кн. " Эсфір", што " не толико сами собе народихомся на свет", але і дзеля дабра свайму народу, якому і хоча паслужыць аўтар сваей працай. Яшчэ больш выразна акрэслена думка ў прадмове да кн. " Выхад" *: " Тако ж и мы, братия, не можем ли во великих послужити посполитому люду рускаго языка, сие малые книжки праци нашое приносимо им".

 Таксама ў раздзеле пра свецкія погляды мы адзначылі, што амаль у кожнай прадмове і пасляслоўі да слоў " богу ко чти" Скарына дадае " людем посполитым к научению", а часта -- " к пожитку". Гэта яскрава сведчыць на карысць таго, што ўсю сваю дзейнасць ён прысвяціў свайму народу.

 

У прадмове да " Псалтыра" Скарына тлумачыць, што робіць гэта " наболей с тое причины, иже мя милостивый бог с того языка на свет пустил".

Скарына імкнецца, каб яго кнігі былі зразумелымі народу. Калі ж адну кнігу з пражскіх выданняў (" Псалтыр" ) ён друкуе на царкоўнаславянскай мове, то хоча кампенсаваць гэта перакладам незразумелых слоў на палях кнігі (гл. прадмову да " Псалтыра" ). У іншых прадмовах ён тлумачыць і такія словы, як Юдзіф, Саламон і інш. Раўніва ставіцца Скарына да таго, каб не было што скарочана ў яго " руском" перакладзе ў параўнанні з перакладамі на іншыя мовы (больш шырокае тлумачэнне і прыклады гэтаму будуць прыведзены ў наступных раздзелах).

У гэтых адносінах вельмі паказальнай для Скарыны з'яўляецца адзначаная вышэй яго барацьба з дагматызмам.

Найболыл яскрава патрыятызм Скарыны выказаны ў прадмове да кн. " Юдзіф". Уводзячы вобраз Юдзіф як прыклад патрыятызму для мужчыны, ён патрабуе ад іх " всякого тружания и скарбов для посполитого доброго" і каб " для отчины своея не лютовали". А далей гаворыць: " Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають. Прото ж и сия вдовица Иудиф для места рожения своего выдала ест живот свой на небезпеченство. Но господь бог для доброго умыслу ся помог ей, яко непобедимого от людей побъдила".

Гарачы патрыятызм Скарыны і акцэнтаванне ім любові да свайго народа самым цесным чынам звязаны як з невыразным становішчам Вялікага княства Літоўскага ў дачыненні да Польшчы, так і становішчам у княстве беларускага народа (гэтаксама, як і часткі ўкраінскага). Праз князёў Ягелонскай дынастыі Літоўскае княства было з'яднана з каралеўствам Польскім асобнай уніяй. Пачатак быў пакладзены ў мястэчку Крэва ў 1385 годзе. Кожная з дзвюх дзяржаў, уваходзячы ў федэрацыю, кіравалася перш за ўсё сваімі ўласнымі мэтамі і выгодамі. Калі Літва ў федэрацыі кіравалася як быццам бы толькі інтарэсамі абароны супраць паступаючых нямецкіх рыцараў і ўзмацнення Масквы, то Польшча акрамя знешняй палітыкі яшчэ з са-мага пачатку выявіла імкненне расшырыць уплыў рымска-каталіцкай царквы і зрабіць Літву сваёй звычайнай правінцыяй. Кожная з дзяржаў захавала сваю асаблівую юрыдычную сістэму і ўнутраны распарадак. Аднак розныя мэты той у рэшце рэшт прывялі да канфліктаў між імі. У больш залежным становішчы апынулася Літва, паколькі ў ажыццяўленні галоўнай мэты Польшчы быў зацікаўлены ўвесь Захад. Таму гісторыя Літоўскай дзяржавы ад самай Крэўскай уніі ўяўляе сабой час гарачай і бесперапыннай барацьбы не толькі са знешнімі суседзямі, але і са сваім саюзнікам і ўсім, што ад яго зыходзіла. Гэта было бязлітаснае змаганне Літвы за самастойнасць, за асобную пагранічную зону, за раздзельныя парадкі, афіцыйную мову, правы, звычаі, якія былі ўжо ўсталяваны ўсёй папярэдняй культурай, што рознілася ад заходняй, і г. д. Да гэтага далучылася барацьба новых поглядаў, інспіраваных Захадам, са старымі на самыя разнастайныя з'явы. Але гэта была ўжо барацьба на глебе самой Літоўскай дзяржавы.

Як любоў да радзімы і роднага народу, гэтаксама выразна праяўляецца ў Скарыны і любоў да роднай мовы.

Пра гэта ўжо сведчыць уся агромністая праца, якая была з'явай надзвычайнай на беларускай глебе і падстаў для свайго ўзнікнення тут, як гаварылася ў раздзеле аб стымулах дзейнасці, не мела.

Назва ўсёй працы — " Библия руска".

Мы ўжо ўпаміналі аб прадмове з " Псалтыра", дзе Скарына гаварыў, што ён пачаў працу таму, што бог з той мовы яго на свет пусціў.

У прадмове да кн. " Прарок Данііл" ён паведамляе, што гэтай кнігі няма на яўрэйскай мове, а толькі на лацінскай і грэчаскай. Далей гаворыцца: " Аз теже... нароженый в руском языку с помощию божиею, яко повинені сын розмножати хвалу Христову и посполитое доброе, межи иными пророки светыми выложих и Данила, мужа жадостей и преславного пророка господъня на руский язык зуполне".

Тое ж сказана ў прадмове да кн. " Эсфір": " Аз теже, наследуя мужа светого, напред богу в троици единому ко чти и своему прироженому рускому языку к науце всего доброго поднялся праци тое... " і вышэй тамсама: " Потреба теже ведати, иже сия книга кратцей ест положена еврейским языком, нежели греческим а латинским... То пак, еже за тым положено ест до конца, знашол есми во книгах греческага и латинскаго писма выкладу посполитого".



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.