|
|||
ІІ. Развіццёвая частка. ІІІ. Практычная частка ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 ІІ. Развіццёвая частка Заданне 1. Прачытайце ў дадатку матэрыял Галіны Кажэўнікавай “Язык вражды: типология ошибок журналиста”. Знайдзіце свае прыклады маўленчай агрэсіі. Заданне 2. У дадатку змешчаны загалоўкі газеты “СБ”. Большасць з іх – мадальныя. Як Вы лічыце, з дапамогай якіх лексічных сродкаў актуалізуюць мадальнасць? ІІІ. Практычная частка Заданне 1. Вызначце стылістычную функцыю сінонімаў. 1. Забудзь, што ўсё адгаманіла, Адкукавала, адышло. (А. Куляшоў) 2. Вунь высокі, цыбаты чалавек так смешна, па-жураўлінаму раскінуў ногі і рукі, скачучы цераз полымя. (В. Іпатава) 3. Чую: здалечыні мяне клічуць, гукаюць клопаты і абавязкі, якім прызначаў я на сёння сустрэчу. (А. Разанаў) 4. І ад куль гінулі, і ад хвароб паміралі. (І. Чыгрынаў) 5. Спяць супляменнікі-крывічы І насцярожана дрэмлюць лукі. (М. Скобла) 6. А Белую Гліну тым часам нібы абыходзілі ўсе: надвячэрняя стоенасць, якая панавала ў прыродзе, стварала ўражанне ціхамірнасці і ўсталяванага спакою, якія, здавалася, не маглі парушыць ні гукі нядаўняга паветранага бою, ні шум пажару, што, нягледзячы на адлегласць, даносіўся сюды. (І. Чыгрынаў) 7. Каб існаваць у часе і прасторы, Шчыруй, планета, на жыцця сяўбе, А мне пакінь свае пакуты, гора. (С. Законнікаў) 8. Зноў маўчанне запанавала ў келлі, толькі трапятаў і пырхаў агеньчык свечкі. (В. Іпатава) 9. ... слухаў, як усё гэтак жа сумна, журботна пераліваўся, звінеў, галасіў і плакаў чысты, як сляза, голас. (Б. Сачанка) 10. Ісці ж шляцца, валэндацца па вуліцах чужога горада мяне не цягнула: было мутарна, прыкра бачыць сытых, самазадаволеных арыек і арыйцаў. (Б. Сачанка) Заданне 2. Вызначце тыпы амонімаў і ахарактарызуйце іх стылістычную ролю ў кантэксце. 1. “Нічога, Захар, -- перамелецца – мука будзе”. – “Або мук а , або м у ка”, -- уздыхае старшыня. (Я. Колас) 2. З чаго яны? З агню ці з вадкасці, што ў іх – ці золата, ці медзь? Хай знаўцы важаць тыя якасці, а я вазьму, што трэба мець. (М. Лужанін) 3. І ноч, і дзень, як год, даўгі, А я заўсёды вінаваты: Ні талеры і ні дукаты Не сплоцяць даўнія даўгі. (С. Грахоўскі) 4. Сёння ўжо на дварэ канчаецца люты. Кіслы, хлюпотны, занудліва люты. (Я. Брыль) 5. Добра Керзан піша ноты – Проста люба паглядзець, Ды няма ў нас ахвоты Па ягоных нотах пець. (К. Крапіва) 6. Столькі будзе караблёў запушчана, Што не хопіць пальцаў іх злічыць! Крыўдна, што сама Зямля запушчана, Трэба ратаваць яе, лячыць. (П. Панчанка) 7. Унізе сцелецца туман, як шэрыя папахі: здаецца, сотні партызан ідуць уброд па пахі. (С. Грахоўскі) 8. Тваіх ільноў не адсінее неба, Блакіт не адзвініць, як лёд тугі, А вачам дзядзькі Уладыслава трэба Не ведаць ані воблачка тугі. (Р. Барадулін) 9. Спрадвечнай тэмы пераказ Вусны: Не трэба слоў, Не трэба фраз, -- вусны ў вусны. (Р. Барадулін) 10. З-за клапот цяпер забыты казкі, зараз нам зусім не да прыгод… На галовах – баявыя каскі, кліча ўдаль няведамы паход. (М. Аўрамчык) Заданне 3. Знайдзіце памылковае ўжыванне слоў-паронімаў. Запішыце выпраўленыя сказы. 1. Часта прыходзіў дзядзька Міцкевіч – высокі, светлавусы, заўсёды лагодны і вельмі жартоўны чалавек. 2. У гэтым вершы пераважаюць словы са станоўчымі характарамі. 3. Пачуццё чалавечнай годнасці – першая іскрынка, якая запальвае ў душы дзіцяці агеньчык творчасці. 4. Пры дапамозе слова пісьменнік стварае карціны прыроды і быту, раскрывае характары людзей, паказваючы самыя складаныя душэўныя перажыткі. 5. Міхал працуе ляснічым у князя Радзівіла. 6. Потым быў – пасля вёскі – горад… З цэрквамі ды касцёлам, што час ад часу ажыўлялі над кронамі і дахамі спрадвечным перазвонам. 7. На карце наша вёска не адзначана нават маленькай кропелькай. 8. Мы жывём у гады буйнога ўзросту самасвядомасці. 9. Турсевіч прымкнуў к рэактыўнай партыі. 10. А людзі тут здольныя, нейкія асобныя. Заданне 4. Ахарактарызуйце стылістычную ролю антонімаў. 1. За акном было было белае і чорнае: снег і галіны дрэў. (У. Караткевіч) 2. І ўсе гэтыя дні і ночы я жыў ім, нават калі не бачыў яго. (У. Караткевіч) 3. А ўрэшце, у жыцці і смерці наш гаспадар – бог. (У. Караткевіч) 4. Косці старыя, але душа маладая. (Прык. ) 5. –Побач ці далёка – я заўсёды буду помніць цябе і сачыць за табой. Ледзь толькі табе будзе вось так і нікога не будзе побач – я прыйду. Я даю табе слова, першы мой і апошні. (У. Караткевіч) 6. “Сёння – праўда, заўтра – хлусня”, -- сказаў дзед. (У. Караткевіч) 7. Не ведаю: ці доўгі, ці кароткі застаўся мне прамежак для быцця, але хацеў бы адысці, як продкі, -- спакойна, лёгка, з верай у працяг. (С. Законнікаў) 8. Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая. (Прык. ) 9. Ды лёс не варта вінаваціць, што сірацее чарада, што волю не бярог, траціў… Тваё жыццё, твая бяда. (С. Законнікаў) 10. Спружыніла змяя – і ўдарыла маланка! І ўпалі вобдым! І ў клубок адзін, счапіўшыся, скруцілі жыццё і смерць, агонь і змрок, скруцілі ўсё – і атруцілі, змяшалі з цемрай, замуцілі дабра выток і зла выток. (У. Някляеў) Заданне 5. Запішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы, растлумачце іх значэнне. Ахарактарызуйце стылістычную ролю гэтых слоў у кантэксце. 1. Яго вялікія цяжкія рукі не толькі плуг, касу трымалі ёмка, але сякеру, долата, габэлак і іншыя майстроўскія прылады. (С. Законнікаў) 2. Магчымасць надарылася, аднак, не дужа хутка, ды праз тыдні два ўсё ж вырваўся, узяў у гаспадара, дзе кватараваў, ягоны веласіпед, ровар па-тутэйшаму, і рвануў во па гэтай шашы. (В. Быкаў) 3. Вясковыя бабы, дзогаючы пачэпанымі пяткамі па сцежках, ужо ўгіналіся пад каромысламі, насілі ваду. (І. Чыгрынаў) 4. – Я з унучкай ішла ў магазін, дала “дзінь добры”, ён прамаўчаў. (А. Кудравец) 5. – Дык няма бяльзіну, -- сказала яна такім голасам, быццам да гэтага толькі марочыла галовы. (І. Чыгрынаў) 6. Зазыба пачуў галасы – гаманілі на бёрнах, што ляжалі на ўскоцінах за стайняй. (І. Чыгрынаў) 7. Дайшоў Саўка ўжо да краю поплава і новы пракос мне насустрач пачаў. Параўняліся мы, вынялі з-за халяваў мянташкі, пачалі косы гастрыць. (У. Арлоў) 8. – Авой, божачкі вы мае, то ўжо і ты з барадой? І што ето за такая мода ў вас, маладых? Вазьмі і сёння ж пастрыжыса. (І. Капыловіч) 9. – А дзе яна, тая рэвалюца, ніхто не ведае. (М. Лобан) 10. – А ты што, неабуцька, босы пад нагамі блытаешся! (Я. Сіпакоў) Заданне 6. Вызначце спецыяльныя словы. Растлумачце іх, карыстаючыся слоўнікамі. Ахарактарызуйце стылістычную ролю гэтых слоў. 1. Эквівалентам нейкім іншым праўду ў гэтым свеце нельга замяніць. (С. Законнікаў) 2. Ледзьве перастаўляюць ногі людзі, ледзьве круцяцца колы машыны, ледзьве плыве жалобная мелодыя: пахавальны марш у адрозненне ад іншых жанраў напісаны ў тэмпе адажыо. (А. Вярцінскі) 3. І таму, скажам, матэматычцы яе біном Ньютана ў сто разоў даражэй за ўсю паэтыку Пушкіна або чалавеказнаўства Талстога. (В. Быкаў) 4. Структура часу, як і структура ДНК, уяўляе двайную спіраль: адна вядзе ў будучыню, другая – у мінулае, адна – уверх, другая – уніз. (А. Разанаў) 5. Гэта быў адзін з яго метадаў хутчэй паднімаць хворых на ногі –найцудоўнейшае лякарства, якое, на вялікі жаль, не ў пашане ў нашых вучоных медыкаў, лякарства, без якога мала памагаюць усялякія уратрапіны і дзіурацім з папаверыні, нават і тады, калі іх змяшаць разам, абліць магнезіумам і прысыпаць зверху лакрычным парашком. (К. Чорны) 6. Ва ўсім вінавата вайна, у арганізме ў вас не хапае вітамінаў, і мо таму ў дзіцяці экзэма. (І. Капыловіч) 7. А моваведу адасабляць ягоныя дзеепрыслоўныя звароты – мера ўсяе годнасці вучня. (В. Быкаў) 8. Аднойчы сасніўся Арлоўскаму такі дзівосны пульт, ад якога ішлі электронныя імпульсы аж да самага ягонага камбайна. (А. Кулакоўскі) 9. Помню незразумелы для мяне Гэты плюсквамперфектум, Бо ў мяне не было яшчэ Даўномінулага часу. (М. Танк) 10. Віктар схапіў у свае рукі брандспойт і струмень вады накіраваў на людзей. (М. Лобан) Заданне 7. Запішыце сказы. Падкрэсліце прастамоўныя і жаргонныя словы, растлумачце іх значэнне. Ахарактарызуйце стылістычную ролю гэтых слоў у кантэксце. 1. Мяне ўжо звераватыя лахудры, як печкура, не возьмуць на кручок. (С. Законнікаў) 2. –… Гэтых кожная сытая храпа лічыць за нязлоўленых злодзеяў і злачынцаў. (У. Караткевіч) 3. Яна заўсёды мяне во так, етая гарлянка, бытта ліхаманка, выпетрывае ўсяго. (І. Чыгрынаў) 4. Хлеб прыслалі ў вёску, там галодных шмат. Пруся я з мяшэчкам – “Асадзі назад! ” (Я. Колас) 5. – Цацкацца можа буду з табой? (І. Мележ) 6. “ДТ” старэнькі – капрызун закляты, хоць і ламаўся, ды араў, як чорт. (С. Законнікаў) 7. Я падумаў адзін дзень і другі і рашыў, што вам сапраўды пападзе за тыя шмоткі, якія я панёс на сабе. – Але ў другі раз ледзьве не скончылася мая палясоўшчына, -- падхапіўся ляснік. – Гады два назад завязаў гэту справу. (У. Паўлаў) 8. Ён катэр мараходны для прагулак па блату ў порце талінскім дастаў. (С. Законнікаў) 9. Цяпер на скрыжаванні новым, на свежаку крутых падзей мінулае дае аснову, каб верай падтрымаць людзей. (С. Законнікаў) 10. Машыну трэба даць, Кузьма Радзівонавіч, “казла” свайго. (Я. Ермаловіч) Заданне 8. Выпішыце ўстарэлыя словы – асобна архаізмы і гістарызмы, растлумачце іх значэнне і стылістычную ролю. 1. Коні будуць адпачываць уначы, а ўдзень людзі будуць спыняць іх на трохгадзінны адпачынак, паіць і задаваць аброк. (У. Караткевіч) 2. За гэты кавалак ён па-ранейшаму плаціў аброк або адбываў паншчыну. (У. Караткевіч) 3. – Дзесяць сажняў… Не паспееш перазарадзіць. (У. Караткевіч) 4. …На паясах – грабянцы, крэсівы і дошчачкі, якія ўжываюць, калі чэшуць галаву. (У. Караткевіч) 5. Прыдняпроўе заўсёды вызначалася адносна мякчэйшым характарам прыгону…Звычаёвае права казала толькі аб уладанні зямлёй і праз яе чалавекам, а не так, як у цэнтральных губернях, целам і душой падданых… (У. Караткевіч) 6. – Гэта каб за цябе бацька “пакормнае” і “дзядзькавое” атрымаў. (У. Караткевіч) 7. Ледзьве я, бацькі мае любыя і брат малодшы Глеб, у той бітве жывот свой уратаваў, але пасечаны быў. (У. Арлоў) 8. Я трымаў у руках канфірмацыі расстрэлаў. (У. Караткевіч) 9. Тут не было ніводнага чалавека, пры боку і ў руках якога не было б зброі… лукі з двух змацаваных рагоў шэрага ляснога быка, пішчалі, мячы сярэдняй даўжыні і кароткія корды, турэцкія ялмані са сталлю, ятаганы, падобныя на сярпы… (У. Караткевіч) 10. Гэтыя ўмяцінкі я прыкмеціў на першай балонцы “Апакаліпсіса”. (У. Караткевіч) Заданне 9. Спішыце сказы, падкрэсліце наватворы, у дужках пазначце: агульнамоўны неалагізм – н., аказіяналізм – а. Ахарактарызуйце іх стылістычную функцыю. 1. Сяджу ўсю ноч каля прыёмніка, За гузік шар зямны кручу. То свіст, то твіст, то пра біёніку… (П. Панчанка) 2. Па ордэру выдадзены мікрарай, які называецца мікрараён. (Р. Барадулін) 3. А цёмны лес русаліўся аб долі. (З. Бядуля) 4. Акрамя таго, для дэнамінацыі неабходна стабільнае становішча з інфляцыяй і дэвальвацыяй на працягу больш доўгага часу, чым год або два. (Народная газета) 5. Яны сягоння, начлежнікі вольныя, Не спыняюцца… ў далі прыгожыя Іх дарогі квяціста-раздольныя! (П. Трус) 6. У рэпліках – Парады, Звады. Ушчэнт карчуюцца літляды! (Р. Барадулін) 7. Ён калісьці чытаў нейкае апавяданне, як цярпелі пры гэтых перадзелах маламожныя сяляне. (М. Гарэцкі) 8. Ды як жа суніцы? Вы гляньце на колер: Яны ж чырваніцы. (К. Камейша) 9. Пасадзі пад акном маім, бацька, рабіну і клёна. Век над лёсам дачкі калыхацца санцалюбным іх кронам. (Н. Мяцяш) 10. Расцвіталі яны Ў агняцвеце вясны, расцвіталі чароўныя ружы. (П. Трус) Заданне 10. Знайсці запазычаныя словы, растлумачыць сэнс і ахарактарызаваць іх стылістычную функцыю. 1. Факты дыфармацыі сапраўды мелі месца дванаццаць год назад… (У. Караткевіч) 2. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў… (У. Караткевіч) 3. Сам не жадаючы таго, ён сваёй запіскай наклікаў нездавальненне крайніх абскурантыстаў і кансерватараў. (У. Караткевіч) 4. У яго, маўляў, гарэм не горай, як у турэцкага падзішаха. (У. Арлоў) 5. Месье Рывар аберуч бярэцца за сваю шыкоўную бараду і цягне яе ўніз. (У. Арлоў) 6. Не разумеў я спярша, што яны там гергеталі, аж раптам скрывілася гэтая немачка, нібыта ад благога паветра, і, чую, ужо на лаціне балбоча: маргарытас антэ поркас. Гэта значыць перлы перад свіннямі сыпаць. (У. Арлоў) 7. Нон бэнэ про тота лібэртас, -- кажу, -- вэндытур аўра. Не прадавайце, значыць, волі ні за якое золата. (У. Арлоў) 8. – Падумай, -- кажа, -- Карпач. Або перапішаш, або ўсіх – на той свет. Тэрцыум нон датур – калі такі ты ў нас вучоны, што і лаціну ведаеш. Ідзі. Ноч табе на роздум. (У. Арлоў) 9. Па дарозе ў порт група сенегальцаў сустрэла мяне прывітаннем: “Па, асалям алейхум! ” Я ахвотна адказаў: “Алейхум асалям! ” (В. Вольскі) 10. Портафэраё ззяе ілюмінацыяй. (У. Арлоў) IV. Творчая частка Напішыце эсэ. Прааналізуйце лексіку. Вызначце стылістычную ролю ключавых слоў.
|
|||
|