Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Практычны модуль № 10.. Тэма: Лексічная стылістыка. І. Тэарэтычная частка



Практычны модуль № 10.

Тэма: Лексічная стылістыка

І. Тэарэтычная частка

1. Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Граматычная аформленасць слова. Слова і кантэкст. Аб’ём і змест паняцця, выражанага словам. Функцыянальна-стылістычная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова.

2. Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай літаратурнай мовы. Лексіка навуковая і тэхнічная. Лексіка газетна-публіцыстычная. Лексіка дзелавой перапіскі і афіцыйных дакументаў. Лексіка бытавая, прастамоўная, дыялектная і экзатычная. Словы ўрачыстай лексікі і рытарычныя. Словы ласкавыя і пяшчотныя. Словы іранічныя, пагардлівыя і зневажальныя. Словы жартаўлівыя і фамільярныя. Словы неадабральныя, вульгарныя, грубыя і лаянкавыя. Формы суб’ектыўнай ацэнкі. Эўфемізмы і дысфемізмы.

3. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, перыфразаў, амонімаў, паронімаў і антонімаў.

4. Сінонімы як сродак удакладнення паняцця. Скрытае і адкрытае выкарыстанне сінонімаў. Ідэаграфічныя і стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Прыёмы выбару і ацэнкі сінонімаў. Градацыя, паўтарэнне слоў, ампліфікацыя як стылістычныя прыёмы. Стылістычныя функцыі сінонімаў.

5. Прынцыпы і прыёмы замены слоў перыфразамі.

6. Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах. Каламбур. Прыёмы ліквідацыі двухсэнсоўнасці пры няўдалым выкарыстанні амонімаў, шматзначных слоў і паронімаў.

7. Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.

8. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.

9. Ацэнка і сфера выкарыстання неалагізмаў. Неалагізмы лексічныя і семантычныя. Неалагізмы агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія. Аказіянальныя словы.

10. Архаізмы і гістарызмы. Іх выкарыстанне ў розных стылях і жанрах маўлення.

11. Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Дыялектызмы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Тэрміны і прафесіяналізмы. Жарганізмы і аргатызмы.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.