Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Н. У. Антонава,



 

Тэматычны кантроль

ІII чвэрць

Літаратурнае чытанне

(для школ з рускай мовай навучання)

 

ІІ клас

Варыянт 1

 

1. Выберы патрэбнае слова, каб дапоўніць урывак верша.

Што падорыць маме Зоя,

Не пытайцеся – сакрэт.

Заўтра, заўтра раніцою

Мама ўбачыць свой ____________.

 пакет

 партфель

 партрэт

 

2. Ва ўрыўку з верша знайдзіце і падкрэсліце слова, якое абазначае, да каго звяртаецца аўтар.

Гляньце, дзеткі, у аконца,

Ды пара ўжо ўставаць.

Як прыгожа там бясконца.

Сорам, дзеткі, позна спаць! (М. Чарот)

3. Хто з названых герояў ратавалі рыбу ў рацэ ў расказе М. Янчанкі “Плыві, рыбка”?

 Мама і Зоя.

 Дзядуля з Лёнькам.

 Бацька з Янкам.

4. Адзначце творы пра прыроду:

 В. Вольскі “Паводка”.

 З. Верас “Прыйшла вясна”.

 В. Хомчанка “Тры каскі”.

5. Прачытайце ўрывак з твора З. Верас “Прыйшла вясна”. Знайдзіце і падкрэсліце слова, ужытае ў пераносным сэнсе.

Палі зазелянеюць. Як толькі сыдзе снег з лясных узгоркаў, глянуць на нас з-пад кустоў ляшчыны сіненькія вочкі пралесак. Помніш, колькі іх было летась?

 

Варыянт 2

1. Пра якую каску марыў хлопчык Андрэйка з расказа В. Хомчанкі “Тры каскі”?

 Пра каску касманаўта.

 Пра каску будаўніка.

 Пра каску салдата.

2. Падбяры другую частку прымаўкі. Злучы стрэлкамі.

                                                      вясну сустракай

Убачыў грака

                                                      жыта сей

3. У якім творы расказваецца пра сабаку Жульку?

 К. Ушынскі “Пчолкі і вясна”.

 В. Вольскі “Паводка”.

 А. Вольскі “Безбілетная падарожніца”.

4. Ва ўрыўку з верша Я Коласа “Песня аб вясне” знайдзіце і падкрэсліце, з чым параўноўваюцца ручаёк і сонца.

Звоніць, скача, як дзіцятка,

Гэты жэўжык-ручаёк,

На яго, бы тая матка,

Сонца кідае свой зрок.

5. На якую тэму творы “Вясна ідзе” В. Кастручына, “Прыйшла вясна” З. Верас, “Песня аб вясне” Я. Коласа?

 Дапамога жывёлам.

 Веснавыя прыметы.

 Веснавыя святы.

 

ІІІ клас

Варыянт 1

1. Пра каго гаворыцца ў творы З. Верас “Чараўніца”?

 Пра чараўніцу.

 Пра зіму.

 Пра жанчыну.

2. З якога твора дзеючыя асобы: старая яліна-казачніца, каліна-прыгажуня, вецер-бяздомнік?

 З. Верас “Чараўніца”.

 А. Асіпенка “Прыгожая лісіца”.

 А. Васілевіч “Калінавая рукавічка”.

 

3. Да якога твора падыдзе прыказка “Садок садзіць – жыццё харашыць”:

 А. Дзеружынскі “Пралеска”.

 Р. Ігнаценка “Пасадзіце рабінку”.

 А. Асіпенка “Прыгожая лісіца”.

 

4. Ва ўрыўку з верша Я. Коласа “Зіма” падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні.

Надышлі марозы,

Рэчкі закавалі,

Белыя бярозы

Шэранем убралі.

 

5. Чаму паляўнічы з твора “Прыгожая лісіца”А. Асіпенкі не стрэліў у лісіцу?

 Яна была такая прыгожая, што паляўнічы пашкадаваў яе.

 Паляўнічы не мог прыцэліцца, бо сонца свяціла ў вочы.

 Паляўнічы забыўся на стрэльбу.

 

Варыянт 2

1. Пра якую пару года гаворыцца ў вершы М. Багдановіча?

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

 пра зіму              пра восень         пра вясну

 

2. Якіх птушак У. Ягоўдзік называе “найпершымі пасланцамі вясны”?

 галубоў

 жаваранкаў

 шпакоў

 

3. Да якога твора падыдзе прыказка “Родная зямелька як зморанаму пасцелька”?

 В. Вітка “Чатыры пажаданні”.

 Я. Колас “Усход сонца”.

 П. Броўка “Будзь верны”.

 

4. Ва ўрыўку з верша Я. Коласа “Зіма” падкрэсліце словы, ужытыя ў пераносным значэнні.

Пад пялёнкай белай

Травы і лісточкі.

Рэчка анямела,

Змоўклі ручаёчкі.

 

5. Якая галоўная думка ў творы П. Місько “Добры чалавек”?

 Усякая птушка сваё гняздо бароніць.

 Дабро – яно жывучае.

 Хто працуе, таму і шанцуе.

 

Н. У. Антонава,

метадыст вышэйшай катэгорыі

аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА

 

 

IV клас

 

Варыянт 1

 

1.     Знайдзіце творы пра жывёл. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А. “На новае лета”.

Б. “На рэчцы”.

В. “Крыўда”.

 

2.     Пра якога героя верша гэтыя радкі? Абвядзіце літару з правільным адказам.

Часам шкада яго

Ў жорны, на мліва,

Гэта маленькае

Дзіўнае дзіва.

А. Пра надвор’е.

Б. Пра зерне.

 

3.     У якім урыўку гаворыцца пра лёд як пра жывую істоту. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А.   І чуць апошні лёд зламаўся,

З зямлі клубок вады падняўся…

Б.   Лядок закашляў, заіскрыўся,

На срэбра-друзачкі пабіўся…

 

4.     Падкрэсліце словы, з дапамогай якіх даецца апісанне сонца.

Сонца таксама выглядае не так, як з Зямлі. Яно нязвычна вялізнае, вельмі зыркае, ажно белае. У час заходу сонца робіцца чырвоным, яно сплюшчваецца ў палоску. І ўзыходзіць вельмі прыгожа. У тым месцы, дзе яно павінна выкаціцца з-за гарызонту, успыхвае колерны акаём, які пераліваецца, як вясёлка.

 

5.     У якіх творах “жывуць” добрыя, клапатлівыя людзі. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А. “Зерне” Сяргея Дзяргая.

Б. “Жарабяткі” Алега Лойкі.

В. “На касмічным караблі” Пятра Клімука.

 

Варыянт 2

 

1.     Знайдзіце твор пра бабулю. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А. “Памяць”.

Б. “На касмічным караблі”.

В. “Поле”.

 

2.     Пра якіх герояў верша гэтыя радкі? Абвядзіце літару з правільным адказам.

Як тут устаяць

Хоць трошкі,

Маючы чатыры ножкі.

І калі зялёны луг

І трава

Нібыта пух.

А. Пра пліску.

Б. Пра жарабятак.

 

3.     У якім урыўку гаворыцца пра зерне як пра жывую істоту. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А.   Колькі ў ім моцы,                        Б.        Сёння бадзёра

У маленечкім зерні,                                 Настроена зерне:

Кволым на погляд,                                  Што вінаваты ‑

Нібыта мізэрным.                                    Людзям яно верне.

 

4.     Падкрэсліце словы, з дапамогай якіх даецца апісанне Зямлі.

З касмічнай вышыні добра відаць, Зямля круглая. Такое можна ўбачыць толькі з космасу! І выглядае яна блакітнай.

Вельмі ўраджвае тое, што Зямля з космасу выглядае не такой ужо і вялікай.

 

5.     У якіх творах “жывуць” добрыя, клапатлівыя людзі. Абвядзіце літару з правільным адказам.

А. “Наша лавачка” Васіля Хомчанкі.

Б. “Пажар” Алены Васілевіч.

В. “Зайчаняткі” паводле Марыі Кавалеўскай.

 

Г. А. Галяш, метадыст вышэйшай катэгорыі

аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі НІА

 

Тэматычны кантроль

IV чвэрць

Літаратурнае чытанне

(для школ з рускай мовай навучання)

 

ІІ клас

Варыянт 1

1. Пазначце жывёл-герояў казкі А. Якімовіча “Вось дык суседзі! ”

 зайка                                         воўк

 зубр                                           мядзведзь

 рыба                                          чапля

2. Прачытайце размову двух персанажаў і здагадайцеся, хто гэта?

– А дзе возьмеш ты мядовую кашку?

– На сябе вязу.

– У чым?

– У вазку, у палазку і за пазушкай.

 стары і яблыні              пчала і муха                  ліса і чарапаха

3. Ва ўрыўку з верша А. Астрэйкі “Дзень добры, лета” знайдзіце і падкрэсліце словы, якія апісваюць нежывую істоту як жывую.

Смяецца, радуецца лета,

Пяюць шпакі і салаўі.

Шуміць пшаніцаю палетак,

І вабяць да сябе гаі.

4. Да чаго заклікае чытачоў Віталь Вольскі ў апавяданні “Птушкі ў чэрвені”?

 Ладзіць кармушкі.

 Будаваць птушкам хаткі.

 Не даваць нікому разбураць гнёзды і крыўдзіць птушанят.

5. Якімі словамі можна ахарактарызаваць Уладзіка, які дапамагаў маме ў вершы М Хведаровіча “Уладзік”?

 клапатлівы

 дасціпны

 чулы

 самастойны

Варыянт 2

1. Хто навучыў Надзейку прышываць гузікі (твор В. Хомчанкі “Гузік”)?

 маці

 бабуля

 цётачка Ганна

2. Прачытайце ўрывак і пазначце твор і яго аўтара.

Клапатлівыя бацькі безупынна носяць у гнёзды чарвякоў, вусеняў, слімакоў, матылькоў, мушак. Нялёгка ім накарміць дзяцей.

 “Пчала і муха” А. Якімовіч.

 “Птушкі ў чэрвені” В. Вольскі.

3. Чым з’яўляюцца названыя творы? Злучы стрэлкамі.

А. Якімовіч “Вось дык суседзі! ”           апавяданне

В. Хомчанка “Гузік”?                                         верш

Я. Колас “У полі”                                   казка

4. Ва ўрыўку з верша Я. Коласа “У полі” падкрэсліце словы, якія паказваюць прыгажосць і замілаванне роднай прыродай.

У гушчары кустоў зялёных

Многа розных пташак,

Кветак белых і чырвоных,

Мошачак, мурашак…

5. Якая прыказка падыходзіць да твора А. Якімовіча “Пчала і муха”?

 У гультая дзень доўгі.

 Адзін працуе цэлы дзень, другі глядзіць, дзе лепшы цень.

 Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш.

ІІІ клас

 

Варыянт 1

1. Пазначце герояў апавядання І. Вярыгі “Сустрэча”.

 Будзень і Свята.

 Хлопчык і кацянё.

 Хлопчык Саўка і сабака Тузік.

 

2. Да якога твора падыдзе прыказка “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”?

 Э. Валасевіч “Хлопчык і кацянё”.

 М. Янчанка “А таму! ”

 К. Каліна “Касманаўт”.

 

3. Пазначце верш літарай В, апавяданне – літарай А, казку – літарай К.

 В. Сухамлінскі “Сівая валасінка”.

 П. Прануза “Маміны рукі”.

 Р. Бензярук “Будзень і свята”.

 

4. Чаму хлопчыка, героя твора К. Каліны “Касманаўт”, назвалі касманаўтам?

 Таму што ён цярпліва трымаўся, пакуль яму здымалі чыгун з галавы.

 Таму што з чыгуном на галаве ён быў падобны на касманаўта.

 Таму што хлопчык марыў стаць касманаўтам.

 

5. Да якога твора адносіцца прыказка “Хто доўга гуляе, той багацця не мае”?

 Р. Бензярук “Будзень і свята”.

 М. Янчанкі “А таму! ”

 М. Дукса “Ці так чытала? ”

 

Варыянт 2

1. Які ўчынак зрабіў хлопчык – герой байкі Э. Валасевіча “Хлопчык і кацянё”?

 Падабраў кацяня на вуліцы.

 Выратаваў з вады.

 Абараніў ад хуліганаў.

 

2. Пра каго расказваецца ў творы К. Каліны “Касманаўт”?

 Пра касманаўта.

 Пра хлопчыка, які марыў стаць касманаўтам.

 Пра хлопчыка, які выпадкова надзеў на галаву чыгун і не мог яго зняць.

 

3. Пазначце верш літарай В, а апавяданне – літарай А.

 Р. Бензярук “Будзень і свята”.

 М. Дукса “Ці так чытала? ”

 

4. Чаму ў творы М. Янчанкі “А таму! ” сябры другі раз не ўзялі Ромку ў лес?

 Таму што ён маленькі.

 Таму што ў першы раз ён набраў грыбоў больш за сяброў.

 таму што ён падмануў сяброў.

 

5. Якія рысы характару чалавека ўхваляе Э. Валасевіч у байцы “Хлопчык і кацянё”?

 Працавітасць і самааднасць.

 Акуратнасць і дасціпнасць.

 Адважнасць і чуллівасць.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.