|
|||
2.Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю. ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш. ) складаюць стылістычна нейтральныя агульна- літаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж, вялікі, малы і інш. Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульна- навуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, апрацоўка, апе- рацыя і інш. ). Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу і метадалогіі той навукі, у якой яны прымяняюцца. Параўн., напрык- лад, значэнні слова аперацыя . Аперацыя (ад лац. operatio – дзеян- не) – 1) ‘закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная)’; ‘асобная за- кончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая)’; 2) ‘асоб- нае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-небудзь фінанса- вай, крэдытнай, прамысловай, гандлёвай, страхавой або іншых за- дач, напрыклад, банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя, хірургічная аперацыя; 3) ‘у вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы- най якога-небудзь дзеяння з зыходнымі велічынямі, напрыклад, арыфметычная аперацыя’ (БелЭн). Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу абумоўлівае выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў, якія складаюць самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў. Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны навукі, культу- ры, вытворчасці, абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне. Гэта цікава! Паводле падання, лац. Termin – імя рымскага бога, ахоў- ніка межаў, памежных слупоў, межавых знакаў; рымскі цар Нума Пампілій пабудаваў у Рыме храм Тэрміна і ў гонар бога ўвёў свята – тэрміналіі. Да межавага знака прыходзілі жыхары бліжэйшых вёсак, упрыгожвалі яго, пры- носілі ахвяры і весяліліся. Вось адкуль слова тэрмін _______абазначала «памежны знак, пагранічны камень», пазней – «канец, мяжа», яшчэ пазней – «тэрмін, перыяд», і, нарэшце, яго сталі выкарыстоўваць у сучасным значэнні. У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклату- ра – гэта сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў нава- кольнай рэчаіснасці, прадметаў серыйнай вытворчасці. Параўна- ем: апазнанне, ЛТП-147, ходка; брокер, «Атлант», кліка; фор- вард, «Целяханы-190», фізрук. Вузкаспецыяльныя тэрміны ўласцівы ўласна навуковаму пад- стылю; у тэкстах навукова-папулярнага характару (якія разлічаны на шырокае кола чытачоў) яны звычайна не выкарыстоўваюцца, а калі і ўжываюцца, то з абавязковым тлумачэннем. Напрыклад: юсціра- ваць, варант, падсед і інш. (Сярэдняя велічыня падседа (пера- мяшчэнне вагі тазасцёгнавага сустава ад азначанага станові- шча да пачатку разгінання) складае 18 см, вывядзенне з раўна- вагі – 13 см, вышыня развароту ад дывана (найменшая адлег- ласць восі плечавага сустава ад дывана перад разваротам) – 55 см). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна- моўных слоўніках. Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы. Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі навукі абумоўлі- вае той факт, што значны працэнт агульнанавуковай і тэрмінaлагічнай лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацін- скага ці грэчаскага паходжання) або тэрміны са звязанымі кампа- нентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання (напрыклад: апеля- цыя, дэвальвацыя, дэпартацыя, камерцыя, камбінацыя, акліма- тызацыя і інш. ). Выдзяляюць у навуковых тэкстах такі адметны пласт, як тэр- міны-сімвалы, формульныя абазначэнні, скарачэнні, абрэвіятуры, графікі, схемы, малюнкі і пад. Напрыклад: КПК – Крымінальна- працэсуальны кодэкс, Х-неэфектыўнасць, К (так абазначаецца ў эканоміцы мультыплікатар, першай літарай прозвішча Рычарда Кана), НАК – Нацыянальны Алімпійскі Камітэт і інш. Часам у навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца фразеалагіз- мы. У такіх выпадках яны выконваюць намінатыўную функцыю (у мастацкіх і нават публіцыстычных тэкстах фразеалагізмы выка- рыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць). Параўн.: рукі – хоць рэпу сей ‘вельмі брудныя’ і краевугольны камень ‘ас- нова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-н.; залаты дождж ‘вя- лікія грашовыя сумы, прыбыткі’; залаты фонд (чаго, чый) ‘самае лепшае, самае каштоўнае, самае значнае’, майстар дывана ‘ба- рэц, які дасягнуў найвышэйшага выніку’, другое дыханне ‘новыя сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і пад. )’ і інш. Як адзначаюць мовазнаўцы, «строгай мяжы паміж тэрмінала- гічным, навуковым і агульнаўжывальным пластамі лексікі няма. Яна можа мяняцца не толькі з рухам лексікі ў часе, але і залежаць ад галіны навукі, метадалагічнага падыходу»
|
|||
|