Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





НАВУКОВЫСТЫЛЬ. МОЎНЫЯ СРОДКІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ.



НАВУКОВЫСТЫЛЬ. МОЎНЫЯ СРОДКІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ.

ПЛАН:

1. Месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы.

2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

1. Месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы.

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў.

Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі — агульнанавуковая, міжнавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і такая адасобленая частка лексічнага багацця, як спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці. Марфалогія навуковага стылю разнастайная, тут ужываюцца ўсе часціны мовы, акрамя выклічніка, але перавага аддаецца назоўніку, прыметніку, лічэбніку, дзеяслову.

 Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш. Уласнанавуковы стыль прызначаны для спецыялістаў, вучэбна-навуковы змяшчаецца ў падручніках, навучальных дапаможніках, навукова-публіцыстычны і навукова-папулярны адрасуюцца шырокаму колу чытачоў, навукова-тэхнічны прысвячаецца распрацоўкам, звязаным з тэхнічнымі рэсурсамі.

Сінтаксіс навуковага маўлення — гэта апавядальныя і пытальныя сказы, паколькі ідзе сцвярджэнне, паведамленне або ставіцца пытанне, напрыклад, у падручніку. Сказы навуковага тэксту звычайна складаныя, пераважаюць складаназалежныя, так як ідзе тлумачэнне, доказ. Прысутнічаюць такія злучнікі і злучальныя словы, як таму, што; для таго, каб; які; у тым ліку і інш. Сінтаксічныя канструкцыі аб’ёмныя, сказы развітыя, ускладнены аднароднымі членамі, дзеепрыметнымі зваротамі. Напрыклад: Магчыма агрэгатаванне бараны гнуткай вярчальнай з плугамі, пласкарэзамі, культыватарамі любых мадыфікацый, у тым ліку прапашнымі, дыскавымі баронамі, трактарамі цяглавага класа да 5. Аднародныя члены сказа вакарыстоўваюцца для класіфікацыі, сістэматызацыі прадметаў, уласцівасцей, з’яў.

Асобныя сінтаксічныя канструкцыі аб’ядноўваюцца ў цэласныя моўныя аб’екты або тыпы маўлення: апісанне, апавяданне і разважанне.

Апісанне ў навуковым тэксце прызначана ўказаць і пералічыць прыкметы, уласцівасці, асаблівасці, а таксама даць навукова абгрунтаванае ўяўленне аб важнейшых рысах даследуемага аб’екта. Звычайнымі прыкладамі апісання ў навуцы могуць быць азначэнні, тэхнічныя характарыстыкі, тэхнічныя пашпарты і г. д. Напрыклад, тэхнічная характарыстыка агрэгата можа ўключаць наступныя параметры: клас, прадукцыйнасць, рабочую хуткасць, шырыню захопу, частату вярчэння, габарытныя памеры, масу і інш. З аднаго боку, тут знаходзіцца пералічэнне характэрных, агульных, пастаянных рыс, а з другога, указваюцца непаўторныя, індывідуальныя, зменныя факты, напрыклад, тэхнічнае апісанне сельскагаспадарчай тэхнікі (плуга, бараны, камбайна). У тэхнічным апісанні падаюцца агульныя характарыстыкі, уласцівыя, скажам, усім камбайнам, разам з тым указваюцца і індывідуальныя, характэрныя толькі для дадзенай маркі.

Разважанне — асноўны тып навуковага маўлення, які служыць для тлумачэння з’яў, тэрмінаў, паняццяў, для доказнага выкладу абгрунтаванай думкі. У разважанні найбольш цесная сэнсавая сувязь паміж яго элементамі, сказамі, чым у іншых тыпах маўлення. Напрыклад: Практыка сведчыць, што надзейнасць тэхнікі ў большай ступені залежыць ад выканання правілаў яе абкаткі і тэхнічнага абслугоўвання ў самым пачатку эксплуатацыі, г. зн. у гарантыйны перыяд. Тэхнічнымі ўмовамі на трактар прадугледжана, што яго напрацоўка на адказ павінна быць не меней за 500 мота-г., а гарантыйны тэрмін роўны 12 месяцам. Гэта азначае, што пры гадавой занятасці 1000 мота-г. за ўказаны перыяд дапускаецца два адказы, якія ўзніклі па віне завода, ліквідаваць якія ён абавязаны ва ўстаноўлены тэрмін, без дадатковай аплаты і штрафных санкцый.

Разгортванне навуковага тэксту ў разважанні абапіраецца на вядомую лексіку, тэрміналогію, на тую частку матэрыялу, якая ўжо вывучана, засвоена або выкладалася раней ці з’яўляецца бясспрэчнай.

Змест навуковага тэксту раскрываецца ў двух асноўных ракурсах: непасрэдны змест (новы матэрыял; невядомая раней тэрміналогія, навейшыя погляды ці падыходы) і спасылкі на тую або іншую літаратуру, у кантэксце якой знаходзіцца дадзеная тэма (сумежныя дысцыпліны, іншыя аўтары, папярэднія звесткі).

Тлумачэнне як варыянт разважання можа адбывацца дэдуктыўным, індукцыйным або змешаным шляхам. Дэдуктыўны метад падразумявае даследаванне, пры якім асобныя факты пазнаюцца на аснове ведання агульнага палажэння. Супрацьлеглым з’яўляецца індукцыйны, пры якім агульныя вывады робяцца на аснове адзінкавых фактаў. Змешаны метад заснаваны на частковым выкарыстанні дэдукцыі і індукцыі.

Апавяданне паслядоўна перадае дзеянні, звязвае асобныя падзеі, выражае храналогію з’яў. Апавяданне як тып маўлення ўласціва гутарковаму, мастацкаму стылям, у навуковы ўводзіцца часткова, як асобны элемент агульнай падачы думкі. Напрыклад, апавяданнем можа выкладацца гісторыя навуковага адкрыцця.

Пералічаныя тыпы маўлення павінны ўжывацца ў цеснай узаемасувязі ў функцыянальных стылях. Іх умелае спалучэнне ў адпаведных прапорцыях дазваляе пабудаваць лагічны і доказны змест.

У тэксты навуковага стылю ўключаюцца вербальныя і невербальныя сродкі. Вербальныя — гэта такія асобныя моўныя адзінкі, як літары і словы. Невербальныя — дадатковыя сістэмныя элементы: знакі прыпынку, сімвалы, лічбы, графікі, чарцяжы, табліцы і г. д. У некаторых навуковых працах вербальныя сродкі з’яўляюцца асноўным спосабам інфармацыйнага афармлення думак: філасофія, гісторыя, мова. Для іншых жа дысцыплін уласціва цеснае перапляценне вербальных і невербальных: эканоміка, хімія, фізіка. Амаль самастойна невербальныя сродкі сустракаюцца, напрыклад, у чарчэнні, інжынернай графіцы і інш., дзе асноўная інфармацыя закладзена ў чарцяжы, графічным адлюстраванні рэчаіснасці.

Навуковы тэкст — гэта вынік маўленчай або мысліцельнай дзейнасці асобы, які фіксуецца пісьмова ці выкладаецца вусна. Усе структурныя элементы навуковага тэксту (абзацы, параграфы, тэмы, раздзелы) павінны аб’ядноўвацца ў адзінае цэлае не толькі агульнай назвай, загалоўкам, але і стылявым адзінствам, мэтанакіраванасцю разгортвання доказнага зместу.

Асноўная форма існавання такога тэксту — пісьмовая, маналагічная. Але рэалізавацца навуковая праца можа і вусна, напрыклад, у дакладзе, выступленні і інш.

Рэферат — гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды. У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце

выкладу на дзве разнавіднасці: інфарматыўныя (рэфераты-канспек-

ты) і індыкатыўныя (апісальныя, указальныя – рэфераты-рэзюмэ).

Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную

інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх

таксама ўказваюцца мэта і задачы даследавання, звесткі пра ме-

тодыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі пра-

цы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш.

Індыкатыўныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць

прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называ-

юць рэфератыўнай анатацыяй). Яны толькі «падказваюць» чытачу,

патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. У такіх

рэфератах называюцца асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэ-

ферыруемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, парагра-

фаў, прыводзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрмі-

ны, якія грунтуюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай

працы) [5].

Схема інфарматыўнага рэферата (рэферата-канспекта):

1) уступ (загалоўкавая частка);

2) апісанне (уласна рэфератыўная частка);

3) заключная частка.

Ва ўступе даецца бібліяграфічнае апісанне (яно афармляецца

ў адпаведнасці з ДАСТам).

Уласна рэфератыўная частка ўключае ў сябе змест асноўных

пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, манаграфіі і інш. (пры-

чым выклад пазіцыі аўтара ідзе аб’ектыўна, без суб’ектыўнай ацэнкі

рэферэнтам выкладаемага); пазначаюцца вынікі даследаванняў;

таксама ўказваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача. Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д. Схема анатацыі:

1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

2) назва твора;

3) месца выдання, выдавецтва, год;

4) аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

5) кароткі змест (пералік асноўных пaлажэнняў тэксту-крыніцы);

6) пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

7) выкарыстанне ў тэксце літаратуры;

8) чытацкае назначэнне.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковы стыль па сваіх функцыянальных і моўных якасцях набліжаецца да афіцыйна-справавога, бо іх аб’ядноўвае пераважна пісьмовая маналагічная форма існавання, сцісласць і неэмацыянальнасць у перадачы зместу. Узаемазвязаныя стылі выкарыстоўваюць значную колькасць абстрактнай і тэрміналагічнай лексікі, пазбягаюць слоў пераноснага значэння, змяшчаюць сказы з прамым парадкам слоў, аднароднымі і адасобленымі членамі.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.