Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Паэтыка малых фальклорных жанраў беларускага дзiцячага фальклору



Лекцыя 2

Паэтыка малых фальклорных жанраў беларускага дзiцячага фальклору

Вусная народная творчасць – гэта першааснова любой нацынальнай лiтаратуры. Менавіта яна закладае асновы светаразумення чалавека. Дзіцячы фальклор з’яўляецца сведчаннем клопатаў народа аб выхаванні маладога пакалення. ПеРршыя творы фальклору ў 19ст. Фальклорныя творы збiралi, запiсвалi i выдавалi многiя аўтары: Ян Чачот, Ян Баршчэўскi, Еўдакiм Раманавiч Раманаў, Павел Васiлевiч i iнш.

Асаблiвасцi фальклору:

- вусная форма бытавання;

- адсутнасць аўтара;

- наяўнасць варыянтаў.

Да дзiцячага фальклору адносяцца творы створаныя спецыяльна для дзяцей; творы, якія з цягам часу перайшлі ў разрад дзіцячых.

Ι снуе некалькi класiфiкацый:

1. У залежнасцi ад узросту (Карскі Яфiм) творы дзеляцца на 2 групы:

-творы для дзяцей пад апекаю дарослых;

- творы для дзяцей, якiя ўмеюць самастойна забаўляцца. 2. У залежнасцi ад функцый (Васiленка)

Творы дзеляцца на 3 групы:

- творы, якiя прызначаны супакоiць дзяцей (калыханкi);

- творы, што выкарыстоўваюцца пры гульнi;

- творы, што цiкавяць дзяцей сваiм паэтычным зместам.

3. У залежнасцi ад стваральнiкаў (Анiкiн, Яфiмава)

- творы, што створаны для дзяцей

- творы, што створаны самiмi дзецьмi

- творы, што перайшлi з дарослага ў дзiцячы фальклор.

Паэтыка:

Калыханкi – знаёмяць дзяцей з навакольным светам, адзіін з самых старажытных жанраў. Калыханкі захавалі рэшкі старажытных уяўленняў нашых продкаў: пра гэта сведчаць старажытныя вобразы (сон. Дрымота, бай, варкота). Менавіта калыханкі першымі знаёмяць дзяцей з навакольным светам. Даволі часта галоўнай дзючай асобай з’яўляеУцца кот (гусі, бычок, гуленькі). Падкрэсліваюцца клапатлівыя адносіны ката да дзіця. Калыханкi простыя па кампазiцыi, у iх заўсёды выразны рытм, рыфма, вылучаюцца сваёй мілагучнасцю. Характэрна гукаперайманне, ужыванне вялiкай колькасці слоў з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi.

Забаўлянкі – вершаваныя творы, якiмi суправаджаюцца першыя рухi дзiцяцi. Уласціва імправізавая форма, але існуюць і з замацаваным тэкстам. Дзiцячыя песнi - цікавяць дзяцей перш за ўсё сваім мастацкім зместам. Сярод іх вылучаюць песні якія, перайшлi да дзяцей ад дарослых, часцей за ўсё выглядаюць часткамі абрадавыхпесень.

Для дзiцячых песень уласцівы – гiпербала (перавелiчэнне) апiсальнасць (адлюстроўваюць тыя цi iншыя асаблiвасцi), кумулятыўны сюжэт (песня будуецца ў форме пытанняў i адказаў), гукаперайманне, навучальнасць, дастаткова шмат дакучных песень (апошнi радок патрабуе паутарэння ўсяго тэксту).

Песнi-заклiчкi –звароты да з´ яў (сонцу, дажджу), да жывёл. Суправаджаюць многiя дзеяннi дзяцей (за грыбамi, пасвiць жывёл), прыгаворы да iкаўкi.

Дражнiлкi – дзецi прыдумваюць самi, невялiкiя прыгаворы, у якiх высмейваюцца нейкiя асаблiвасцi хаорактару.

Лiчылкi – гэта вершаваныя творы, дапамагаюць вызначыць вядучага, чарговасць у гульнi. Лiчылкi перайшлi да дзяцей ад дарослых.

Загадкi – невялікая мініацюра, якая ў форме іншасказання падае вобразнае апісанне прадмета ці з’явы. Выдзяляюць 10 груп загадак. Загадкi развіваюць лагачнае мысленне, уменне разумець іншасказанне, развіваюць разумовыя здольнасці, спрыяюць развiццю вобразнага мыслення, iнтэлектуальнай вынаходлiвасцi дзiцяцi.

Гульнi – разнастайныя у фальклоры гульнi грунтуюцца на такой з´ яве, як карагод. У любой гульнi есць пэўны магiчны пачатак.

 Казка – гэта мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнаеапавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкi маюць традыцыйную будову – зачын, кульмнацыя дзеяння, канцоўка, для іх характэрна ужыванне трохразовых паўтораў, сталых эпітэтаў.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.