|
|||
Лекцыя 1 УВОДЗIНЫСтр 1 из 2Следующая ⇒ Дзiцячая лiтаратура - тэксты, прызначаныя да праслухоўвання дзецям ад нараджэння да 18г. Звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. Таму, як падкрэсліваў В. Вітка, кожны дзіцячы пісьменнік ў душы павінен быць педагогам. Дзіцячая літаратура- гэта · творы, напiсаныя спецыяльна для дзяцей; · створаныя самiмi дзецьмi; · творы, што перайшлi з дарослага чытання ў дзiцячае. Лiтаратура для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную. Мастацкая адлюстроўвае жыццё праз мастацкiя вобразы, ў ёй адлюстроўваецца прыдуманы свет. Пазнавальная лiтаратура найперш арыентуецца на асветнiцкія задачы. Прынцыпы дз. лiт-ры: 1. актуальнасць кнiгі для дзiцяцi ў гэтым перыядзе; 2 даступнасць кнiгі для дзiцяцi; 3 вырашэнне выхаваўча-пазнавальных задач. Важнае значэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю. Дзіцячая літаратура займае пачэснае месца ў агульнай сістэме духоўнага і мастацкага выхавання дашкольнікаў. Літаратурныя творы для выхаванцаў пашыраюць кругагляд дзіцяці, адкрываюць яму навакольны свет, дапамагаюць знайсці сваё месца ў гэтым свеце. У працэсе слухання літаратурных твораў у выхаванцаў назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго рытмічнасць, мілагучнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні. К. І. Чукоўскі сцвярджаў, што маленькія дзеці з вялікім задавальненнем імкнуцца да рытмічных словазлучэнняў, мілагучных вершаў, апавядальных казак, бадзёрага скандзіравання лічылак і заклічак. Разам з выхаваннем мастацкасці і духоўнасці літаратурныя творы з'яўляюцца асноўным сродкам засваення дзецьмі роднай мовы. Знаёмства выхаванцаў з кнігай суправаджаецца глыбокім пранікнавеннем у духоўныя вытокі роднай мовы. Жадаючы зразумець твор, дзіця адначасова пытаецца зразумець і словы, з якіх гэты твор складаецца, усвядоміць іх структуру. Роля і значэнне мастацкай літаратуры яшчэ больш павялічваецца ў сітуацыі блізкародаснага білінгвізму. Яна з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў навучання першапачатковым навыкам разумення беларускай мовы, паступовага папаўнення і замацавання слоўнікавага запасу, а таксама ўзнаўлення пачутага на роднай мове. У дашкольнай установе існуюць розныя формы работы з кнігай, якія ўваходзяць у пэўныя блокі выхавання і навучання. Якая б форма работы па азнаямленні з літаратурным творам не была выбрана, яго ўплыў на маленькага чалавека будзе адчувальным толькі ў тым выпадку, калі ён уявіць сабе гэты твор як сапраўднае мастацтва. Для авалодання выхаванцамі мастацтвам успрымання літаратурных твораў і больш глыбокага спасціжэння іх зместу існуе цэлы шэраг спосабаў узаемазвязанай дзейнасці педагога і выхаванцаў, пры гэтым абавязкова ўлічваецца ўзрост выхаванцаў, іх вопыт, жанр твора. Зараджэнне бел-ай дзiцячай лiт-ры – працяглы i складаны працэс, цесна паяднаны з фальклорнымi традыцыямi, развiццём i станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, такiмi культурна-гiстарычнымi працэсамi, як узнiкненне пiсьменнасцi, прыняцце хрысцiянства, зараджэнне i развiццё кнiгадрукавання. З iмем С. Полацкага звязаны першыя старонкi беларускай дзiцячай паэзii ( «Псалтыр рыфматворная», «Месяцаслоў», «Вертоград многоцветный»). Лiтаратура 2 паловы 17 – 18ст. мела пераходны характар. Нараджалiся новыя жанры – гумарыстычная i парадыйна-сатырычная паэзiя, iнтэрмедыя, камедыя. У 18ст. пачынаюць з´ яўляцца такiя драматычныя творы, як школьная драма-маралiтэ, iнтэрмедыя, камедыя i батлейка. Набiрае моц беларускамоўная бурлескная i парадыйная паэзiя. У беларускай лiтаратуры 19ст. наступае новы этап развiцця лiт-ры. Пiсьменнiкi гэтага перыяда – Паўлюк Багрым, Ян Баршчэўскi, Чачот, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч, Багушэвiч, Гурыновiч, Янка Лучына. Беларускае мастацкае слова 19ст. дало першыя парасткi для маленькiх. Дзiцячая лiтаратура яшчэ не сфармiравалася, i ў кола дзiцячага чытаення трпалялi не толькi творы мэтанакiравана напiсаныя для дзяцей, а i тэксты «дарослыя».
|
|||
|