Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Лiтаратура i крынiцы



Лiтаратура i крынiцы

1. Беларуская дакастрычнiцкая драматургiя. Мн., 1976.

2. Беларуская дакастрычнiцкая проза. Мн., 1965.

3. Беларуская лiтаратура ХIХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988.

4. Галубок У. Творы. Мн., 1983.

5. Киселев И. А. Русско-белорусский фразеологический словарь. Мн., 1991.

6. Лепешаў I. Фразеалагiчны слоўнiк беларускай мовы. У 2 т. Т. 1—2. Мн., 1993.

7. Леўчык Г. Доля i хлеб: Выбраныя творы. Мн., 1980.

8. Наша Нiва, 1906—1909.

9. Паўловiч А. Выбранае. Мн., 1975.

10. Русско-белорусский словарь. Мн., 1982.

11. Санько З. Малы руска-беларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем. Мн., 1991.

12. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии. Кон. ХIV в. — 1648 г.:

Сб. Док. и мат. В 3 т. Т. 1. Мн., 1988.

13. Станкевiч С. Русiфiкацыя беларускае мовы ў БССР. Мн., 1994.

14. Станкевiч Я. Беларуска-расiйскi (Вялiкалiтоўска-расiйскi) слоўнiк. Ню-Ёрк, [1990].

15. Стары Улас. Год беларуса: Вершы. Вершаваныя апавяданнi. Публiцыстыка. Мн., 1990.

16. Фразеалагiчны слоўнiк мовы твораў Я. Коласа. Пад рэд. А. Аксамiтава. Мн., 1993.

17. Фразеологический словарь русского языка. Под ред. А. И. Молоткова. М., 1986.

Б

баш на баш квiта за квiта
[Парабак: ] Ня гневайся, ойчаньку, бо такая мiжы намi стала ўгода: квiта за квiта, а дарма нiчога! К. Жэра.

без дыхания бяз духу
[Грышка: ] Яшчэ раз мне [стрэльба] паслужыць!.. будзе гад [мядзьведзь] бяз духу! Я. Лучына. Ляжыш, грыбе бяз духу, што парваўся, як муха. Д. Руднiцкi.

без задней мысли ня ў той думе; пэўны сабе
Паны яго [Зьмiцера] зналi, любiлi пакпiць, зрабiлi ўмiг змову яго абдурыць. А той ня ў той думе. А. Паўловiч.

без задних ног як пшанiцу (пяньку) прадаўшы
Iван захроп, як пшанiцу прадаўшы. Я. Колас.

без малого мала не, за малым, амаль, блiзка
Мала што не ад самага вясельля зь ёй [Мар’янкай] зрабiлася вялiкая перамена: прыцiхла, быццам у ваду апусьцiлася. Аляхновiч-Чэркас. Я ў хату шусьць! «Жонка, — кажу, — мядзьведзь за малым не задраў твайго Юзука! » Ф. Багушэвiч. Так ён [Рыгор] i хадзiў да Мацея блiзка з паўгода. Н. Iванова.

без царя в голове няма клёку ў галаве
У галоўцы няма клёку. А. Гарун.

биться об заклад iсьцi ў заклад, iсьцi аб заклад, закладвацца
Селянiн: Да як жа было маўчаць, хоць трэба было, бо я пайшоў у заклад. К. Марашэўскi. Чорт: Ня здолееш [маўчаць]! Селянiн: Аб заклад хадзi са мною. К. Марашэўскi. Гатоў аб заклад iсьцi, — мармытаў свайму прыяцелю доктар, — што гэты чалавек не далей, як сягоння ўначы, Богу душу аддасьць, — ня вытрымае. У. Галубок.

благим матом немым голасам
Братачка, — загаласiў немым голасам старшыня, — мая ж гэта работа, мая! А. Гурло.

Бог в помощь! памагай Бог! памажы Божа!
[Дзяк: ] Памажы Божа! П. Беларус.

Боже упаси крый (хавай, ухавай) Божа
Пан Лiзунскi бегаць стаў: «[…] Угневаўшысь ён можа мне тым самым адплацiць. О, крый Божа! » А. Паўловiч. I што ж, скажэце, памаглi [сабе плачам]? Хавай Божа! У. Галубок. Цяпер — ухавай Божа, есьлi жа такое паблажэньне аднясуць. Я. Кунцэвiч.

В

ваша взяла ваша праўда, ваш верх

в виде исключениявыняткам

в годах у веку
Пападдзя — кабетка ў веку, зваць яе Нянiла. А. Паўловiч.

в двасчёта раз-два, у два мiгi
Ён табе раз-два зробiць. Дамэйкi. У два мiгi абмэбляваў рэдакцыю. А. Уласаў.

в долгий ящик на сьвятое нiколi

в жизни (чьей-либо) на вяку
[Шмiд] саўсiм ня знаў вёскi i бадай першы раз на сваiм вяку ўбачыў мужыка. Дзядзька Пранук.

в заключение на астатак (канчатак)
Мучыла [жыцьцё] яго [сiрату] доўгiя ночы, цэлыя месяцы i на астатак […] накiнулася на апошнiя мiнуты. Ядвiгiн Ш. На канчатак скажу, што хацеў бы ў невялiкай брашурцы безiменна, пад псэўданiмам выдаць сатыры. Г. Леўчык.

взбрело в голову уроiлася ў галаву, прышло да галавы
Што мне ўроiлася ў галаву, якi тут зьвязак? М. Гарэцкi. Лесьнiкi […] лiчаць сябе за гаспадароў у вёсках i робяць, што да галавы прыйдзе, нiкога не баючыся. Наша Нiва, 1907, 21 снеж.

взять в толк дабраць розуму, дадумацца, даўмецца
Астраном нiяк ня мог дадумацца, як мог пазнаць просты мужык, што будзе дождж. У. Галубок.

взять себе за правило паставiць сабе за ўказ
I вось як памёр Янка, дык Гануля надта ўжо ўбiвалася па iм, галасiла i пры гэтым паставiла сабе за ўказ замуж больш не выходзiць. Аляхновiч-Чэркас.

видимое дело ясная рэч

в конце концов урэшце, урэшце-такi, на астатку, на астатак
Доўга цi не балявалi гэтак бацька з сынам, але ўрэшце мяса скончылi. Ват-ка. Пакуль бiлетных аглядалi, то ён i сядзеў, i еў, i тупаў, а ўрэшце-такi i да яго прыйшла калейка. Алiпенчык. Гапцуль на астатку глынуўшы мерку квасу, агладзiў бараду i […] разьлёгся на ложку. У. Галубок. На астатак, i з казакамi ўнутраная вайна непатрэбная для той унii праклятай была. А. Фiлiповiч.

вне себя непрытомны
Я, як непрытомны, выскачыў на двор, ды давай у адзiн голас выць: «Гвалт! » Ядвiгiн Ш. Хмары, як непрытомныя, паўзлi ўсё блiжэй i блiжэй к сонцу. У. Галубок.

внести лепту зрабiць унёсак

внести ясность зьясьнiць, высьвятлiць

в нетях у прочках; не стыкацца (дзе)
Ён у прочках
. В. Ластоўскi.

во весь дух што маючы духу, як мага
Госьць, не чакаўшы доўга, iрвануўся ў бок i, нягледзячы, што бяз дольнай апраткi, што маючы духу, заскакаў па дарозе. У. Галубок.

во время оноза часаў даўных, празь вякi
У Нямеччыне за часаў даўных, дзе край мудры, багаты i народ панаваты, трох зладзеяў было вельмi слаўных. Стары Улас. Колiсь празь вякi, у нашым краю, жыў багаты зямянiн. К. Каганец.

во все глазавочы вылупiўшы
Гляджу, вочы вылупiўшы, дый нiчога не разумею! — Ажно бачу: сунецца воз… Ядвiгiн Ш.

во все тяжкие на ўсе застаўкi

возводить напраслину напаставаць
Селянiн: Вот i цяпер ня ведаеш нiчога, толькi напастуеш на мяне. А я анi паўчалавечка ня бачыў i паўслоўка не казаў. К. Марашэўскi. Пар.: н а п а с ь ц ь ‘‘навала, перасьлед, бяда’’.

войти во вкус пачуць (пазнаць, паняць) смак
А Гапцуль тым часам, толькi яшчэ пачуўшы самы смак, спаражнiў яшчэ чатыры мiскi крупнiку. У. Галубок.

вот именно праўда што
[Старэйшая: ] У нас мацi-iгуменьня сурова жыцiе блюдзе […] — Ах, праўда што:
сурова, — вясёла засьмяяўся хлопец.
М. Гарэцкi.

в отместку у адплату
Дрэўцы […] вымiралi праз ласку дуба, жадаючы ў адплату i яму пагiбелi. У. Галубок.

в отсутствие(кого) без… (каго), бяз бытнасьцi (каго), за нябытнасьцю (каго), у нябытнасьцi (каго)
Мяшчане бяз бытнасьцi яго [пана Юрыя] — ураднiку яго тамашняму маюць давацi дроў […] як кляча павезьцi можаць. Акты 1554 г. У нябытнасьцi […] пана Чапiнскага […] Iгнатоўскi, бяз даньня жаднае прычыны, заступiўшы на дабравольнай дарозе таго дойлiду, зь сяла Цешулянцаў […] нялiтасьцiва зьбiў-змардаваў. Акты 1639 г.

воцарился мир стала замiрэньне
Ён стаў расказваць, як яны Балканы пераходзiлi […] як, перайшоўшы Адрыянопаль стала замiрэньне. К. Каганец.

во что бы то ни стало на гвалт
Помач няшчасным на гвалт была патрэбна. М. Багдановiч. Разумець гаспадарку вучыцелю нiчога ня шкодзiць, але […] трэба i другiх навук; для гэтага iм на гвалт патрэбна штолета зьбiрацца на курсы. Наша Нiва, 1909, 18 чэрв.

в полной уверенности пэўны сабе
Старшыня сьмела сеў, а сам пэўны сабе: «Буду лгаць». А. Паўловiч.

в присутствии(кого) пры… (кiм), пры бытнасьцi (каго)
Пры бытнасьцi […] пана Лiсоўскага […] абцяжлiве жалаваў […] айцец Антонi Сялява
. Акты 1633 г. Бутрым: Кажа [Мiкола]: ня хораша было мне, калецкаму рэгiстрату, гаварыць з табой — мужычком — пры людзёх вялiкай важнасьцi. У. Галубок.

в разгаре у самым руху
Кiрмаш быў у самым руху. У. Галубок.

в расцвете лет у квеце веку
Зьдзiвiсься, што не разумела шчасьця, скрытага ў маладой, на пачатку, або ў квеце веку, сьмерцi. К. Сваяк.

время от времени час ад часу, раз ад разу
Толькi час ад часу, седзячы на ейным [сястры] ложачку, Янка моўк. Лiшнi. Жонка баiцца да яе [белае дзяўчыны] загаварыць, толькi дзiвiцца на яе раз ад разу. К. Каганец.

в самом деле запраўды, напраўду

в своём уме у радзе, прытомны
Няма, браткi, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калi чалавек у галаве мае розум i навуку. Тады ён толькi можа быць у радзе, жыць у дастатках. К. Калiноўскi. Уздуцьцё [кароў] — гэта хвароба раптоўная, наглая, але не такая ўжо страшная, як аб ёй думаюць. Трэба толькi быць прытомным i ўмела ўзяцца да лекаў. Наша Нiва, 1909, 18 чэрв.

в свою очередь сваiм парадкам
Беларускаму дзiцяцi трэба куды болей дарма патрацiць часу на разгадку незразумелага ў мове, а на навуку сваiм парадкам трэба класьцi сiлы. Л. Гмырак.

всё и вся усё чыста
Аб чым толькi нi папытайся, усё чыста ён [дзядзька Антон] табе так раскажа, што цэла рэч у галаве ясьней неяк стане. «Дзядзька Антон». Язэпку ўсё чыста цiкавiла, а найбольш ён любiў сонейка. Г. Леўчык.

всё как естьцэлая праўда
Мы мужыкi, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькi слухайце нас! К. Калiноўскi.

в сердцах з злосьцi
[Iван] аж плюнуў нiбы з злосьцi. Стаў казаць [Iгнату]… «Пан Iгнат! Пакiнь ты спрэчку». А. Паўловiч.

в силах (быть)мець змогу
Народ, якi з самага пачатку свайго нацыянальнага жыцьця мае змогу вырабiць такую паэзiю, зможа i перамагчы ўсе перашкоды. С. Палуян.

в случае необходимости у разе патрэбы
Пасылайце жальбы на пiсьме, а ў разе патрэбы — наўмысных хадакоў. М. Гарэцкi. Па гэтых зарэзах, у разе патрэбы, мы можам у некалькi мiнут напiлаваць бэлек верхнiх i нiжнiх. Беларускi дзень, 1928, 1 студз.

вступить в возраст увайсьцi ў леты
Я ўвайшоў у леты i застаўся на службу ў той самы тэлеграф на чыгунцы. I. Пiлiпаў.

всю жизнь цэлы век
Так волi нам ужо i ня будзе: век цэлы плацi. К. Калiноўскi. Падумаўшы, наш Яська так сабе гавора: «Празь дзесяць рублёў на цэлы век гора? » Стары Улас. Так цэлы век свой хадзiлi яны [журавель i чапля] адзiн да аднаго ў сваты. Цётка.

втереться в доверие убiцца ў ласку

в том-то и загвоздкау гэтым тут i штука
[Антон: ] У гэтым тут i штука! Добра цар ведае, што ёсьць рэчы, што бязь iх чалавек не абыдзецца, хоча ён, цi ня хоча, i купiць-такi мусiць. «Дзядзька Антон».

в три шеиу карак

в ус не дует анi лыс
Толькi настаў дзень, доктар зiрк, цi жыў селянiн? А той i нi лыс: сьпiць сабе, задзёршы галаву. У. Галубок.

в фаворе на ласцы
[Мацi: ] Гэта ня дома; тут добра, добра, а й не на ласцы. У. Галубок.

в чём дело у чым рэч
Трэба, — казалi людзi, — к доктару зьвярнуцца, той зразу ўгадае; не распазнае — машыну навядзе i будзе ведаць у чым рэч. У. Галубок.

вызвать на очную ставкупаставiць вока на вока
Селянiн: Гэта ня жарты, калi iх вока на вока паставiць. К. Марашэўскi.

Г

готов сквозь землю провалитьсяхоць у зямлю лезь
Уходзiць у нашу кватэру нейкi мужык у кажуху, у лапцёх… Чорт ведае што такое!.. А тут, як на бяду, гасьцей поўная хата, дый яшчэ дзьве паненкi, — вучыцелькi з народнага вучылiшча. Проста хоць ты ў зямлю лезь!.. I. Пiлiпаў.

Д

давать себя знать1. давацца ў знакi, адчувацца
Каму, — як каму, але нам — хлебаробам гэткiя [марозныя] гады найбольш даюцца ў знакi. Наша Нiва, 1909, 6 жн.
2. (проявляться во времени) адгукацца
[Антук: ] Ага, [певень мяне хоць i] не скалечыў, а як пад старасьць, то i гэта адгукнецца. В. Ластоўскi.

дальше некудаяк досыць, як больш i ня трэба
Наплакалiся мы, нагаравалiся, як досыць. У. Галубок. Беларуская мова пакутуе, як больш i ня трэба. М. Зарэцкi.

дать знатьдаць ведамасьць
Аб […] свавольным пабурэньню ад рады месцкае […] мне, як войту тамашнему, ведамасьць дана для ўспакаеньня тых тумултаў. Акты 1606 г.

два сапога пара абое рабое
«Сукiн сын» i «psia mac’» — абое рабое, цi ж ня маюць нам даць што-кольвек другое? А. Гурыновiч.

делать нечегоняма рады
Адамка, — вярнуўшыся зьнекуль, кажа мне Ганулька, — няма рады […] Iдзем разам на службу. Ядвiгiн Ш.

дело сторона хата з краю

дело в томрэч (штука) ў тым
Уся штука ў тым, каб даведацца, чаго зямлi нехват. Наша Нiва, 1909, 5 сак.

день-деньскойяк доўг дзень
Як доўг дзень сяджу пры рабоце ў людзей, што крошку хлеба за час мой i мае сiлы мне даюць. В. Савiч-Заблоцкi.

день ото дняштодня
Затое штодня на прыпёку ўсё таець. Наша Нiва, 1909, 9 студз.

держать пари iсьцi ў заклад

для видимости для паказу, дзеля вока
Мост тут, вiдаць, быў дрэнны i памосьцiны паложаны толькi для паказу, дыквадой iх пазнасiла. Наша Нiва, 1909, 2 лiп.

для отвода глаз для непазнаку
Калi ж работнiк скалечаны не саўсiм, а працаваць, хоць слаба, трохi можа, то яму ня толькi не даюць нiчога за калецтва, але, крыху для непазнаку патрымаўшы, гоняць вон з фабрыкi. Наша Нiва, 1908, 7 лiст.

до зарезуна гвалт

до отвала хоць расьперажыся

другое дело iншая (iнакшая) рэч; куды ня тое
Вот як ён [цар] плацiць паном, што ў яго служаць! Мужык — зусiм iнакшая рэч, ведаем, як ён плацiць старым салдатам: 16 грошай у дзень. «Дзядзька Антон». Бацька яго быў простым селянiнам, «мужыком», значыць; а сын быў ужо куды ня тое. I. Пiлiпаў.

дышать на ладанзьбiрацца ў вырай
[Юрка: ] Я, брат, у вырай скора: досi тапталi мае ногi сырую зямлю. Я. Колас.

Е

ей-богу далiбог, дадушы
[Янка]: Як iшла [Альжбета] за Амiльяна замуж, дык, далiбог, я плакаў. С. Бiрыла. Хведар: Дадушы ж, ту ж забыўся. Чорт на гэта вот i памяць вышусьцiў. М. Цяцерскi.

ещё бы! 1. (иначе и быть не может) дзiва што! ото дзiва!
Але ж усю дачысьценька луку выкраiў. — Ото дзiва! Цяпер яна карцiць iм. Я. Колас. 2. (стоит ли сомневаться) чаму не!
Можна папрабаваць? — пытаю. — Чаму не, кажа прадавец, — толькi чы ўсядзiш? Ядвiгiн Ш. [Бацька: ] А добра цяпер пры агнi!.. [Сын: ] А ўжо ж, чаму не!.. К. Каганец.

З

задавать тон весьцi рэй
Рэй вяла сама панi Ружа з Тольвiнскiх. А. Абуховiч.

задним умом крепокразумны па часе

за исключением з выняткам

запутать след змылiць сьлед
Дык я пасылаю грошы не на яго iмя, а на ваша, каб змылiць сьлед. Г. Леўчык.

зарубить себе на носу запiсаць сабе на лобе, упрытомiць сабе, убiць сабе ў галаву
Запiшы ўсё гэта сабе на лбе i не памыкайся лезьцi туды, дзе лычкам завязана. П. Беларус. Саўка ясна ўпрытомiў сабе, што дзяды яго, бацька, дзядзькi жылi зусiм ня так, як трэба. I. Дабрынец. Трэба сабе добра ўбiць у галаву, што колькi сьвятаў прасьпiш, толькi буднiх дзён галодны зубамi будзеш ляскаць. Наша Нiва, 1909, 6 жн.

за свой счёт сваiм коштам
Бабiч сваiм коштам паслаў яго [Скарыну] вучыцца вышэйшых навук у Кракаўскую Акадэмiю. С. Палуян.

заслуживает внимания заслугоўвае на ўвагу
Здаецца, што ён [Барвiнскi] муж, заслугуючы на ўвагу асаблiвую. В. Савiч-Заблоцкi. А. Рыпiнскi займае пэўнае месца ў гiсторыi беларускай лiтаратуры 19-га стаг. i ўжо дзеля гэтага заслужыў на нашую ўвагу. Крынiца, 1994, 9.

зашибать деньгу аграбаць грошы

здравый смысл здаровы розум
Здаровы розум… пераможа i ўвесь народ стане разам з намi дамагацца правоў для сваёй мовы. Л. Гмырак.

И

и баста! i квiта (квiт)! i годзе!
Закусiўшы тут як трэба, пакумалiся i квiта. Ф. Багушэвiч. Там пасьць [скацiнку] Бог не казаў, i квiта. «Гутарка ў карчме». Было гэта, было гэта… Ну, было, i квiта! Я. Купала. Сюды-туды скрозь абходзiць [… бацька], няма [сына], ды i квiта! А. Паўловiч. Зачапiлася [кабылка], скачучы, путамi за корч, рынулася наўперад, хлёбнула вады — i квiт! П. Беларус. [Бацька: ] Эт, дурны ты, нельга iсьцi ў лес, i годзе! Г. Леўчык.

и дело с концом i па ўсiм, ды i годзе, дык i годзе
[Янук: ] Хвiля-другая — i па ўсiм, дык жа не! Мучаць i мучаць без канца. У. Галубок. [Мацi: ] Пакiнь, сынок, думкi, пакiнь, няхай ужо я, ведама мацi, а ты патужыў, патужыў — ды i годзе. У. Галубок. Памерла [бабулька], дык i годзе, так штодзень бывае. Стары Улас.

известное делознаная рэч, ведамая рэч
Знаная рэч на сьвеце, што калi зьбяруцца двое роўных, заўсёды, як каты, дзяруцца. Стары Улас. Бацька: Ведамая рэч, што так, дзеля спакою апошнюю злыбяду аддасi. У. Галубок.

изводить сердце ад‘ядаць сэрца
I, пакланiўшыся старому воўку, пайшоў ваўчок ад яго прэч, каб сабе сэрца не ад’ядаць, слухаючы яго нагаворы. К. Каганец.

изо всех сил як мага, з цэлай моцы, з цэлай сiлы, як мець сiлу, як сiла зможа
Я назад — ляту, як мага, дахаты па стрэльбу. Ядвiгiн Ш. Начлежнiкi, як мага, кiнулiся ў хату i з радасьцю наляглi на прыгатаваныя зь вечара месцы. У. Галубок. Бог найвышшы цяпер за нас, каб закон яго быў ужо вечны, нiхто ня сьмеў перамяняцi, а мы з цэлай моцы трымалiся яго. К. Калiноўскi. I бег [Язэпка] хуценька з цэлай сiлы — мяжою, мяжою да лесу. Г. Леўчык. Пляменьнiк жа наперад папёр як меў сiлу, хацеў, каб духоўнiк пасьвенцiў магiлу. Стары Улас. Братцы! — сказаў разбойнiк, прыляцеўшы да таварышоў, — уцякайце як сiла зможа — надта многа мерцьвякоў паўстала. Н. Iванова.

изо дня в деньдзень у дзень, дзень пры днi
Даўней гэтага не бывала, а цяпер дзень у дзень пачуеш: то на дарозе чалавека затаўклi, то на полi, то сам на сябе рукi налажыў. Стары Улас. [Грышка] чалавек быў працавiты, але без кiлiшка не абходзiўся дзень пры днi. А. Паўловiч.

из рук вон горш i ня трэба

и след простыл i сьлед прапаў
Раз-два — i сьлед [каня] прапаў… Бяда! Наша Нiва, 1906, 18 снеж.

испокон века зь вякоў, з давён, адвеку
Як зь вякоў […] мы перад тым служавалi, так i цяпер служыцi хочам. Акты 1532 г. I зямля тут твая, i народ, як сям’я: ён з табою зь вякоў адно цела i кроў. В. Каратынскi. Нядаўна з блiжэйшых нашых вёсак дзялiлiся два браты, i, як гэта з давён вядзецца, пры дзяльбе прадзёўб адзiн другому галаву. Стары Улас. Так ужо адвеку вядзецца, i сколькi мы з табой нi мелiм, але нiчога не пераменiм. П. Беларус.

и толькоi годзе

К

как бы не так не дачаканьне (тваё), не дажданьне (тваё)
[Сталючонак] бачыў на маёй атаве кабылу ўдавы Габрэлiхi. Эге, думаю сабе, не дачаканьне, злаўлю i я. Ядвiгiн Ш. Ха-ха-ха! — зарагатаў павук i паляцеў ужо на галаву мухi. — Зыкнеш? Ты зыкнеш? Не дачаканьне! Не дачаканьне тваё! Ядвiгiн Ш. Селянiн: Не дажданьне тваё, каб ты ведаў! Вот i цяпер ня ведаеш нiчога, толькi напастуеш на мяне. К. Марашэўскi. Не дажданьне ж, мудрагелi! — i нашая нiва вялiкiмi дударамi ўздаволь шчасьлiва! В. Дунiн-Марцiнкевiч.

как бы то ни было як бы нi было, што б нi было; так цi сяк, так цi гэтак
Якiм: Можа мы пад гэтай страхой жыць пасьля ня будзем, але як бы нi было, вас не пакiну. У. Галубок. Альжбета: Што б нi было, а трэба супакойваць сябе, што добра будзе. У. Галубок. Ён [А. Паўловiч] так цi сяк, але апрацоўвае беларускую мову. М. Багдановiч.

как говорится як той казаў, казаў той
Трэба нам будзе на будучыню цясьней зблiзiцца — дужэй пойдзе беларуская работа, бо, як той казаў, — «калi злучылiся разам бязногi i сьляпы, дык адзiн другому даваў тое, чаго сам ня меў». Г. Леўчык. Плач ня плач, той казаў, пугай абуха не пераб’еш, так i мы аплакалi лес, а па нас нiводзiн бес. У. Галубок.

как кур во щи як лiсiца ў саладуху

как нельзя лучше лепей i ня трэба
Добра штука ўдалася, — лепей i ня трэба: купец у торбе, ноч глухая i як сажа неба. А. Паўловiч.

как-нибудь образуется неяк будзе
Нехта ўспомнiў аб лекцыях. — Э-э! Неяк будзе!.. Настаўнiк зразумее. У. Галубок.

как ни в чём не бывало як бы i нiчога, як бы нiчога ня сталася
А той кудлаты Юда — як бы i нiчога: хвост толькi зноў крапчэй падцiсьне, морду ўнiз апусьцiць дый iзноў бяжыць далей. Ядвiгiн Ш. I пушча зноў стаiць панява i маўчыць, як бы нiчога ня сталася там. К. Каганец.

как правилозазвычай

как следует як мае быць, як трэба (патрэба); да ладу
Дай, думаю, схаджу да земскага — пажалюся […] Праўда, iсьцi прыйшлося далёка — вёрст васемнаццаць, але неяк зацягнулася i ўсё як мае быць расказала яму. Ядвiгiн Ш. Бiлiся яны [паўстанцы], як трэба, крывi не шкадавалi. Наша Нiва, 1906, 1 чэрв. Там ня поп, ня пастыр быў евангелiсцкi, але так, як патрэба — ды ксёндз каталiцкi. Стары Улас.

как-то раз нешта раз
[Банадысь: ] Паехаў Панас нешта раз з гаспадаром у дровы. М. Гарэцкi.

клевать носом акунёў лавiць (вудзiць)
Дрэмлюць хлопцы, ловяць акунёў, а хто, на стол галаву паклаўшы — смачна сьпiць. У. Галубок.

козёл отпущения ахвярны казёл

куда ни шло 1. (ладно уж) туды-сюды
Яшчэ астраном — туды-сюды, а доктар, як вiдаць, i рад бы зьесьцi, але быццам нешта шкодзiла. У. Галубок. Даxка туды-сюды, — а ты i з аглабель вон. П. Беларус.
2. (согласен)
няхай сабе

куры не клюют(денег)ня знаюць, як палiчыць (грошай)
[Лукаш: ] Цi мала ёсьць такiх, якiя грошай ня знаюць, як палiчыць.
Наша Нiва, 1906, 4 студз.

Л

лишиться ума звар’яцець

М

мал мала меньшеадзiн пад адным

мало-помалу трошкi-патрошкi
Трошкi-патрошкi завялiся ў Панаса ў машне i грошы. К. Лейка.

морочить голову дурыць галаву, чмуцiць
Трэба ўжо-ткi неяк жонку раз паслухаць, мо пакiне болей галаву дурыць. А. Паўловiч. А ён чагосьцi яшчэ чмуцiць i нахальныя пiсьмы пiша. Г. Леўчык.

Н

набить руку навытырыцца, спрактыкавацца
[Барадач: ] Тут ня ўслужыш, я ўжо спрактыкаваўся, было ўсяго. У. Галубок.

навострить уши наставiць вушы
Я наставiў вушы i слухаў так пiльна, што не прапусьцiў нi слова. П. Беларус.

на глазах на ваччу
Божа мой, — казала мацi, — хоць сынок i добры, але ўсё ж не на ваччу. У. Галубок.

на голодным пайке безь нiчым нiчога
[Лоўчы] пратрымаў нас да вечара безь нiчым нiчога, а пад вечар загадаў дроў нарубаць. Ф. Багушэвiч.

надрывать животики урываць бакi
Любiла паненка гэтага дурня, i ня раз [мы] сьмеху мелi зь яго — аж бакi ўрывалi. Ядвiгiн Ш.

надуць губы наставiць лупы

на закате дней на схiле веку

найти общий язык 1. (найти общую тему) разгаварыцца, разгаманiцца
Селянiн: Сьмярдзюх, пайшоў ты вон! Я безь цябе з гэтым панiчом разгаваруся. К. Марашэўскi. Мiравы судзьдзя быў у нашым участку немец i надта цяжка было зь iм разгаварыцца. Ядвiгiн Ш. Кажуць мужык дык анучка, вось не! — ён зь якiм хочаш панам разгаманiцца. У. Галубок.
2. (найти согласие)
зьмеркавацца
Здаецца, прыйшоў бы, пагаварыў бы, калi шкода — зьмеркавалiся б. Кожнаму шкода нямiла. А. Язьмен.

на корню на пнi

наложенный платеж накладная плата
Я паслаў Вам сьпiс кнiг, каб Вы выслалi мне накладною платаю. М. Арол.

намять бока наламаць (нагрэць) бакi, параўнаць плечы, выбiць
Стораж: Я яму [прыяцелю жонкi] бакi наламаў. У. Галубок. Нагляднiк: Мала таго, што тут [бедаку] бакi нагрэлi, яшчэ чэрцi ў чыстцы грэць будуць. У. Галубок. Цiхон хацеў чалавеку плечы параўнаць, але той кiнуўся ў плач, стаў прасiцца, што ён нiчога ня вiнен, i Цiхон раздумаўся. Я. Шпэт. Калi трэба было каго выбiць дзе на кiрмашы, — слыў Аўхiм. В. Ластоўскi.

на ноч глядяпроцi ночы

на отшибе (жить) на аднасельлi
Праўда i тое, што ў кожнай вёсцы, часьцей на аднасельлi, зладзеi знаходзяць прытулак. Наша Нiва, 1909, 10 вер.

на предмет (чего) узглядам (чаго)

на протяжении многих летпраз цэлыя гады
Вось i прыходзiцца праз цэлыя гады недаядаць, каб акуратне аддаваць у банк тыя выплаты i ня страцiць зямлi. Наша Нiва, 1907, 12 кастр.

на самом делеузапраўды, напраўду, насамрэч

на смарку на глум
Грошаў трэба многа, а дай Божа, каб не пайшлi на глум. К. Сваяк.

настоятельная необходимость пiльная патрэба, канечная патрэба
Таковых бы цяпер на ўсех рускiх землях вельмi пiльная патрэба. С. Будны. Бяда толькi, што Вiльня, як i ўвесь наш край, сьпiць мёртвым сном, i цяпер, бадай, ня вельмi шмат каму ёсьць канечная патрэба ў яе езьдзiць. А. Уласаў.

не ахти не завiдна (-ы), не самавiта (-ы)
Урадзiла сёлета не завiдна; бульба найгорш: i малая i пагнiла. Наша Доля, 1906, 27 вер. Вясна хароша для паэта, цi, як там кажуць — песьняра. Для хлебароба ж будзе гэта несамавiтая пара. Стары Улас.

не в духе не ў гуморы

не велика бедатакой бяды
Вечная засень глушыла маладыя ўсходы. Ды такой бяды: ён [дуб] меў толькi адну думку, каб як-небудзь зьнiштожыць ненавiсных суседзяў. У. Галубок.

не в ладу ня ў згодзе

не в лоб, так по лбу ня кiям, дык палкай
Выкуп нiбы даравалi, а за тое […] у другiм […] падбавiлi, i выходзiць: ня кiям, дык палкай! Наша Доля, 1907, 27 вер.

не впервой не першыня
Дома яго [Рыгора] не шукалi. «Зьнiк — найдзецца. Не першыня», — казалi бацькi. У. Галубок. Не першына: калi шанцуе, то i Халiмон танцуе, а iншаму: куды нi кiнь, усюды клiн. Ядвiгiн Ш.

не в своём уме ня ў радзе, звар’яцелы; непрытомны

не в себе непрытомны

не все дома клёпкi не стае

не в силах нязмога, ня дам рады, няма змогi (рады)
Бачыць матка, што нязмога, сын не застаецца, дае рэшты й шчэ з працэнтам i да бойкi прэцца. А. Паўловiч. Я i за вушы [сьвiньню], я i за хвост, а яна ўсё глыбей едзе [ў балота]. Бачу: адзiн ня дам рады. Ядвiгiн Ш. [Лявон: ] Калi цябе прыцiсьне горкая доля, калi табе будзе вельмi цяжка жыць, што i змогi ня будзе вытрымаць, ня жалься нiкому. Ядвiгiн Ш. Ждаць моўчкi больш ужо нязмога. К. Калiноўскi.

не в состоянии (быть) не патрапiць, ня мець змогi, нядуж
[Цiмох: ] Жакеты шыць мы не патрапiм, бо мы абодва ш‘ем мяшкi. А. Паўловiч.

не в строку ня ў лад
А я так яму рад, што не зусiм у лад, пад громку яго дуду у жалейку павяду. Альбом А. Вярыгi-Дарэўскага.

не к месту не дарэчы

нелёгкая меня дёрнула надало мне лiха, чорт мяне падбiў
I надало мне лiхачка зачапiць яе. Што тут было! Дамэйкi.

не отрывая глаз не зьмiгнуўшы вокам
I стаяў бы, здаецца, чалавек i глядзеў бы на гэту пекнасьць прыроды, на яе зьяўленьня, хоць бы ня пiўшы i ня еўшы, цэлыя днi i ночы не зьмiгнуўшы нiкуды вокам!.. Ц. Гартны.

не по вкусу не пад нораў
Хлопцы сабралiся, мысьлямi зышлiся, камусь гэта не пад нораў прыйшлось: i iх пахапалi, розна разагналi. К. Каганец.

не под силу нязмога

не по карману не да падняцьця

не по себе нiякавата

не промах вуда
Праўда, хлопец — вуда: ведама, сусьветная дворная штука, — на язык, дык, пэўна, нашага б Мурзу аббрахаў. Аляхновiч-Чэркас.

не ровён час чаго добрага
Сьпiна [ў злодзея] нi сабе паглядзець, нi людзям паказаць, бо, чаго добрага, дачуюцца. У. Галубок.

несметное количество незьлiчоная рэч, незьлiчоная моц
[Падданыя пана Антонiя] дзерава дубiны i бярэзiны на кольле годнага […], хворасту незьлiчоную рэч рознымi часы парубалi. Акты 1603 г. Вянкоў найдаражэйшых з устужкамi розных колераў звалена на той гроб незьлiчоная моц. I. Пiлiпаў.

нести ахинею несьцi нiсянецiцу, малоць лухту, трэлiць
[Воўк: ] Пакiнуць [нораў]? Во здурэла баба! Якую […] нiсянецiцу нясе! М. Косiч.

нет, как нет як няма, так няма
Сабралi стральцоў, палiцыю, нагналi народу, пайшлi розыскi, а Данiлы, як няма, так няма. К. Каганец.

нет и в помине анi (няма) знаку, анi (няма) званьня
Ужо добра вечарэла — сонца анi знаку; над зямлёй плыў блеск, як скурка пячонага раку. А. Паўловiч. Андрэй Аўсянiк паказваў перада мною, возным, i стараною шляхтаю ручнiцу пташую ўсю аббiту, ложа пашчпана ў штукi, а замку i знаку не было, адна рура застала. Акты 1603 г. Манаполькi, расьпiўныя — усё лiха, усё зло! I тракцiры, i пiўныя — каб iх духу не было. Стары Улас.

не трудное дело невялiкая рэч
Селянiн: Гэта ж невялiкая рэч — пераз гадзiну маўчаць. К. Марашэўскi.

не тут-то было не туды тое, дзе там; (бесполезно) няма рады
[Беларус: ] «Ня хочама, значацца, вашага болей знаць сяброўства! » Але не туды тое: лапцi анi слухаць, анi думаць ня хочуць. Я. Лабатрос. Лукашыха як ня чуе [суседкi], як пасьлеплi вочы, перарваць сваю размову нiзашто ня хоча. Дзе там! Чорта! Надта моцна плёткамi занята. А. Паўловiч.

нечего сказать няма што
[Астраном: ] Добра то добра, няма што; але мы лепш у садку высьпiмся. У. Галубок.

не чета не раўня
Дзед яшчэ i ня пробаваў, а ўжо кажа: «Зразу чуваць, што бульба не раўня маёй». У. Галубок.

ни бельмеса нi кляпа
А сам анi кляпа не панiмаю. П. Беларус.

ни в какую 1. (нет желания) анi блiзка, анi руш, анi ў той бок, анi туды тое
Поп нi блiзка: Годзе клянчыць, ты ня знаеш меры. А. Паўловiч. Сьпярша гулякi анi блiзка, але нешта пашаптаўшыся, — згадзiлiся. У. Галубок. Мар’янка анi блiзка: i слухаць нiкога ня хоча. Аляхновiч-Чэркас. Раве скацiна, аж на сьцяну лезе, а з хлява анi руш. Ядвiгiн Ш. Мы ўжо ўсё ладзiм ды падладжваем, а можа ён [Хведар] апамятаецца […] але ён анi ў той бок. Аляхновiч-Чэркас. На мяне населi — жанiся. Я анi туды тое, за дзеўкамi цягацца я любiў. Л. Гмырак.
2. (нет возможности) анi рады, анi зь якога боку
Там вецер, як дасьць, дык бяз лодкi анi рады! К. Каганец. Усякiх лекаў, зёлак, мазi пераспрабавалi; цёрлi, дзёрлi, скрэблi, рвалi, мазалi i клалi — анi рады. А. Паўловiч. Палажыць грошы, — казаў ён [падарожны], — было дужа лёгка, а назад узяць — анi зь якога боку. П. Беларус.

ни жив ни мёртв бяз духу, нi на тым сьвеце нi на гэтым
[Цiкавы], хоць быў i сьмелай натуры, зусiм бяз духу у хату панёсься, мароз пачуўшы на скуры. Стары Улас. Бег [злодзей], ня помнiў куды, азiрнуўся толькi тады, як бяз духу прыпёрся ўжо к нечай пярэплацi. У. Галубок. А я, брат, анi дзю-дзю… Стаю нi на тым сьвеце нi на гэтым, — нiчога ня вiджу, нiчога ня знаю, толькi i чую, як дзядзька, цi яшчэ там хто: трах! Трах!.. П. Беларус.

ни за что ни про што бяз дай прычыны (рацыi)
Празь дзён два цi тры […] Панас бяз дай рацыi прагнаў i парабка Лявона. К. Лейка.

ни зги (не видно) як у жменi (цёмна), хоць калi (прапары) вока
Цяпер купец мусiць з грашыма ў кiшэнi сам iсьцi пяць мiль дадому, а ноч — як у жменi. А. Паўловiч. Я зноў-такi за бочку ўзяўся. А так цёмна — хоць коль вочка. Калi гляну: то ж ня бочка, а каза стаiць з рагами! Ф. Багушэвiч. Ноч глухая; цёмна гэтак, што хоць вока прапары. А. Паўловiч.

никоим образом анiяк; жадным правам
Часта ў адну дзяржаву ўваходзяць такiя краi, каторыя маюць саўсiм розныя патрэбы, i ўсiм iм заводзiць адну гаспадарку анiяк ня можна. Наша Нiва, 1907, 13 крас. Як нi дабiвалiся пазнаць фамiлiю Янука, жадным правам не ўдалося, так i лiчыўся невядомы, 23 гадоў. У. Галубок.

ничего подобного анi думаць
Юрка канец з канцом чуць-чуць зьвяжа. I каб то сям’ёй праз лад ужо абсыпаўся, цi там гультаём такiм ужо ўдаўся, або, ня тут кажучы, да чортава зельля ласым быў, — анi думаць. Ядвiгiн Ш.

ничего себе нiшто сабе
А i з твары парабак нiшто сабе быў: чысьцюсенькi, чырвоненькi, вiдаць, што працай ня зьбiўшыся. Аляхновiч-Чэркас. Стаў Зьмiцер з маладою жонкаю самотна правiць сваёю гаспадаркаю. Жылося яму нiшто сабе. К. Лейка. Праўда, потам ды кроўю вылезла нам панская ласка, бо пацанiў пан усё дужа дорага, але Бог пажалеў: нiшто сабе падрадзiла. П. Беларус.

О

обильная ругань густая лаянка
«Сялянская нiва»[…] апрача густое лаянкi не давала […] чытачом нiякае духовае стравы i культурнага разьвiцьця. Беларускi дзень, 1928, 1 студз.

обращать внимание зважаць, уважаць, мець увагу; дбаць
Шугануў дым, цёмны едкi дым, грыз вочы, душыў у горле, але Тамашыха не зважала на гэта. Ядвiгiн Ш. На багацьце i на род Мар‘янка саўсiм не ўважала. Аляхновiч-Чэркас. У нас кожны гаспадар глядзiць адно за тым, што належыць да яго самога, а што супольнае — на гэта ўвагi ня мае. Наша Нiва, 1906, 26 кастр. [Дубы] ў часе навальнiцы ня дбалi на страх. У. Галубок.

одним миром мазаны аднаго плоту кол, адзiн чорт маляваў
Шатан: Аднаго ж то плоту кол, мiласьцiвы пане. Д. Руднiцкi.

оказаць любезность зрабiць (учынiць) ласку

оставить в покое даць спакой
Можа, думаю, як дам ёй [жывёлiне] спакой, сама як выберацца. Ядвiгiн Ш.

откуда ни возьмись нi адсюль нi адтуль
У самай поўначы нi адсюль нi адтуль узьняўся вецер ды калi ўрэзаў дождж […], дык нашы начлежнiкi, як мага, кiнулiся ў хату. У. Галубок.

отпусти душу на покаяние дай спакой

отсутствующий взгляд непрытомны позiрк

очертя голову на скрут галавы

П

перевести дух адсапцiся, зьмянiць дух
Чуеш, Праксэда, любка мая, старшыной буду! — адсопшыся крыху, пачаў гаманiць [Цыпрусь]. Я. Шпэт. Парэцкi пан Еры — пахватны да слоў — язык меў выпраўны, бясконца малоў: пачне, дык, здаецца, кантычку чытае, лапоча, лапоча, чуць дух той зьмяняе. А. Паўловiч.

по внешнему виду з пагляду
Згадаць з пагляду гэтага [што бракуе] ня можна. Трэба рабiць пробы на кавалачку поля. Наша Нiва, 1909, 5 сак.

по всем швам на ўсе застаўкi

погрузиться в размышления дацца ў думу
Васiль, узьняўшы галаву, вачыма ўставiўся на жонку […], а далей прамармытаў: «Чаму ж!? » Ды зноў даўся ў думу. К. Каганец.

по гроб дней да канца веку, па век
Хоць бы не зьнямець мне i да канца веку! Ф. Багушэвiч. [Бартак] не павiнен змушаць яе [Бартачыху] да цяжкай работы, а няхай за тыя трыста рублёў дзеўку па век найме. Ф. Багушэвiч.

под корень да (суровага) пня; уплень
У том гаю яго [Мялешк] i дзерава на будаваньне годнага […], грабавага, альховага […] многа да пня суровага падданыя гвалтам парубалi. Акты 1589 г. Уплень вораг вынiшчыў народ. В. Ластоўскi. Пар.: п л ё н ‘парастак, корань’.

по истечении па выйсьцi
А па выйсьцю […] дваццацi чатырох год пан Шалупа сам, а па жывоце яго жонка, дзецi […] сына майго, Паўла Стасевiча, ня маюць ку службе сваёй прымушацi. Акты 1618 г.

пока суд да дело пакуль не пакуль
Селянiн: Мала што кроўю не пацею, аж пакуль не пакуль хлеба кавалак зараблю. К. Марашэўскi.

по крайней мере зрэшты, прынамсi

по милости з ласкі, праз ласку
Селянiн: А гэта ўсё зь яго [Бога] ласкi. К. Марашэўскi. Цярплiва пераносiлi крыўду заглохшыя дрэўцы i час ад часу вымiралi праз ласку дуба. У. Галубок.

по наущению з намовы
Падданыя мае […], ня ведацi для каторае прычыны, або з намовы людзкое чылi па сваёй дабраволi […] на работу ня йдуць. Акты 1589 г.

по образу и подобию на падобнасьць
Чалавек створаны на падобнасьць Божую. К. Сваяк.

попасть в опалу лучыць (трапiць) у няласку

по плечу да падняцьця
Гiстарычнае вывучэньне беларускае лiтаратуры […] рабiлася проста не да падняцьця. Ант. Адамовiч.

по причине з прычыны
Тыя рокi з пэўных прычын не дайшлi. Акты 1632 г. З гэтай прычыны ў нас пачаўся суд i цягнецца ўжо каля 4-х гадоў. Архiў «Нашае Нiвы» 1906—1915 гг. Машыны, аднак, нiхто не купляе з прычыны iх абсалютнай «старажытнасьцi». Свабода, 1995, 22 лют.

пораженный в правах выняты з-пад права
Быў гэта, мабыць, чалавек незвычайны, калi будучы банiтам, вынятым з-пад права, праз 20 гадоў трымаў у гразе амаль цэлы павет. А. Абуховiч.

по случаю з прыпадку, выпадкам
Цяжкi быў чалавек Сасок: за сваю шкоду хоць з прыпадку зробленую, нiкому не даруе. Ф. Багушевiч. Гэты няслаўны гэрой… нейкiм дзiўным выпадкам усплыў быў напаверх. М. Зарэцкi.

по собственному желанию з добрай ахвоты, сваёй ахвотай
З году ў год трудней i трудней з добрай ахвоты дабiцца выселак, вылезьцi з шахаўнiцы. Наша Нiва, 1906, 24 снеж. Паны сваёй ахвотай дарог ня правяць саўсiм. Наша Нiва 1906, 26 кастр.

по совести сумленна, пад сумленьнем
Селянiн: Пад сумленьнем толькi кажы ж, вашэць, што аддасi. К. Марашэўскi.

по сторонам на бакi
Хоць бы зайчыка падвудзiць, — азiраючыся на бакi, мысьлiў ён [паляўнiчы]. У. Галубок.

потерять из виду выпусьцiць з-пад вока (з пагляду)

потерять расположение страцiць ласку

по усмотрению паводле ўважаньня, з домыслу
Тыя ўсе падданыя […] князя Самуэля Агiнскага […] з домыслу свайго […] паўцякалi. Акты 1627 г.

прежде всего уперад, перад усiм, насамперад, насамперш
Але ўперад трэба ўзяцца за дзела. Стары Улас. [Злодзей: ] Табе ведаць сягоньня патрэба насамперад вось тое, за жыцьцё за сьвятое, з душой зь целам ты пойдзеш да неба. Стары Улас. Да Мядзьведзь-лесу трэба было ехаць вярстоў восем з гакам, — насамперш грэбляю да Нёману, а там ляснымi дарожкамi ўглыб лесу. Дзядзька Пранук.

прежде срока без пары; да часу
[Барадач: ] З нас усякi так: у брудах радзiўся, у брудах еў, у брудах памёр, мужыкi ня людзi, так i чэзнуць без пары. У. Галубок.

преступить закон выступiць з права
[Ён] з права земскага выступiў, а над права сягнуў, як увярху пiсана. Судзебнiк 1468 г.

привести в смятение збунтаваць, пабунтаваць
Упалы сьвет магiльным воклiчам падхапiла бязладная мысль збунтаванай душы. Цётка. Маскаль спынiў манiфэст Касьцюшкi, каб не пабунтаваў усiх мужыкоў. К. Калiноўскi.

при желании пад ахвоту
Я б часам пад ахвоту на гэта мог бы крыху i грошай сабраць. Г. Леўчык.

прийти в голову успасьцi на думку (на помысел)
Нiкому i на думку не ўспадзе сьцьвярджаць, што Ц. Гартны адлюстраваў работнiцкую працу больш буйных прадпрыемстваў. К. Кундзiна. Тады дзед гэны, зараз тут маеш, успаў на помысел меншы, таму гаворыць: «Цi ж ты ня знаеш? Я ж буду пан ваш тутэйшы». Стары Улас.

прийти в движение разрухацца
Абачыўшы, што народ разрухаўся, палiцыя, забраўшы Латоша […] пакiравалася на вёску Будзеўкi. Наша Доля, 1906, 15 вер.

прийти в себя апрытомець

приказать долго жить аддаць Богу душу

принимать участие браць удзел

при этом заразом, пад тое
Тыя злачынцы […] зьбеглi i заразом не маглi быцi знайдзены, пойманы i водле выступу iх скараны. Акты 1569 г. [Зьбегаў] пан ваявода […] выдаць хочаць […] i заразом становiць. Акты 1632 г. Тая, сына каб пакрыцi, доўга не чакае, кажа: «Вунь ён, » — i пад тое пальцам ткнула ў шыбу. А. Паўловiч. Зьмiцер пытае […], а сам жа пад тое глязiць пану ў вочы. А. Паўловiч.

пробьёт час гадзiна ўдарыць, часiна стукне
Селянiн: Чорт яго дзяры! Пайду толькi я ў хату, пакуль тая гадзiна ўдарыць. К. Марашэўскi. Селянiн: Чы ня бiла ўжо гадзiна? К. Марашэўскi. Даўно жданы дзень падышоў, i толькi стукнула тая часiна, як усе яны [сябры] пазаймалi кожны сваё мейсца. У. Галубок.

провалиться сквозь землю правалiцца скрозь доньне
[Мужыкi] усё поле, усе кусты паабшукалi, а ягнёнак быццам скрозь доньне правалiўся. Л. Гвозд.

про себя сам сабе

путь держать кiравацца

Р

равным образом зароўна
Камiтэт, як зароўна i ўсё беларускае царкоўнае грамадзянства […] зьвярталiся да Выш. Дух. Уладаў з просьбай аздараўленьня анармальнага становiшча Прав. Царквы ў Зах. Беларусi. Беларуская крынiца, 1933, 8 кастр.

раскинуть умом пакапаць у галаве

родимое пятно радзiмы знак
На правай лапатцы ў дзiцяцi, знакам тым у мяне, чырвоны крыжык — радзiмы знак. Цётка.

С

само собой дзiва што, ня дзiва, няма дзiва
Вобмацкам ходзяць сьляпыя — ня дзiва. Ф. Багушэвiч. Усяго 52 гады таму назад скасаваны ў нас прыгон […] то дзiва няма, што прыгоннай спадчыны ня ўсе пазбылiся дагэтуль. Л. Гмырак.

сам по себе сам сабой
Сам сабой [мужык] дурным зрабiўся. Ф. Багушэвiч. Злачынцы самi сабою парубы дзелалi. Судзебнiк 1468 г.

свести на нет абярнуть унявеч
[Падданыя] дзерава альховага i дубовага на жэрдзь азяродную, на кольле i на аглоблi згожага свавольне, гвалтоўне парубалi i тыя лясы, гаi, заросьлi яго спустошылi i ўнявеч абярнулi. Акты 1625 г. [Унiт] цэрквы пячатаваў, адбiраў i нiшчыў, унявеч абарачаў. А. Фiлiповiч.

сделать знак даць знак
[Князь] разам стаў i знак даў, — баярына клiкнуў. К. Каганец.

с глазу на глаз сам на сам

седая старина сiвая даўнiна

смести с лица земли зьвесьцi зь сьвету, абярнуць унявеч

смотреть в оба пiльнавацца
Пiльнуйся! А то дзе папоцемку ў яму ўб’есься. Дамэйкi.

совет держать чынiць раду, укладаць раду
[Царок] тады з Забалотным рады чынiць стане. В. Дунiн-Марцiнкевiч. [Мужыкi], калi так падгулялi, раду сабе ўкладалi. Я. Баршчэўскi.

сойти на нет абярнуцца ўнявеч

сойти с рук увайсьцiся за штуку; мiнуцца
Але гэтым разам, здаецца, не павiнна ўвайсьцiся за штуку, бо злавiлi аднаго малайца. Стары Улас. [Альжбета: ] Помнi, бязбожнiк, што дарма табе гэта не мiнецца; успомнiш тады, што сука табе брахала, а не Альжбета казала. С. Бiрыла.

сойти с ума выпасьцi з розуму, зьбiцца з розуму, зьехаць з глузду, сысьцi з мазгоў, выйсьцi з галавы
Дальбог, дзядзьку, я здурыўся i з розуму чыста зьбiўся. «Гутарка двух суседаў». Цi не з мазгоў сышоў ён хiба? Стары Улас. Селянiн: А цяпер, як сярмяжка зьдзярэцца, хоць ты з галавы выйдзi, неадкуль узяць. К. Марашэўскi.

спустя рукава абы збыць
Тут [у чыстцы] яны [паны] робяць усё, абы збыць, i там iм гэтак работа iдзе. Ф. Багушэвiч.

ставить вопрос ребром ставiць пытаньне рубам

ставить целью браць за мэту
У iм [творы] я бяру за мэту — сарваць маскi, разьвеяць туман рамантычнае iдэалiзацыi. М. Зарэцкi.

стало интересно (кому) цiкавасьць узяла (каго)
Цiкавасьць нас узяла, кiнулiся мы за людзьмi.
Званар.

стукнуло в голову уроiлася ў галаву, прыйшло да галавы

судить да рядить меркавацца, меркаваць, талкаваць
[Купец i Саўка] мiж сабою раддзяцца, мяркуюць, [аж чуваць] здалёку хтось азваўся. А. Паўловiч. Мы, як пачулi, што i мужык можа быць вольны, так пачалi пытацца ў людзей разумнейшых i талкаваць памiж сабою. К. Калiноўскi.

с уклоном з наваратам
Калi паслухаць, як гаворыць абруселы, або спольшчаны ўкраiнец з наваратам на «паньску» мову, дык можна дзiвiцца. М. Гарэцкi.

сходить с ума (по ком) упадваць (за кiм)
А iншыя i вельмi ўпадвалi [за Мар’янкай], нават мучылiся, дабiваючыся ад яе згоды.
Аляхновiч-Чэркас.

с царём в голове галава ня сiта
Сiлай ён хоць i слабейшы, але розумам ён хiтрэйшы; галоўка яго ня сiта; сiльны розумам воўк павалiць вялiкага, але дурнога вала. Наша Нiва, 1906, 10 лiст.

Т

так сказать казаў бы; як той казаў
Расплылося панства той мейства маё — казаў бы, як i дым, бязь сьледу. В. Савiч-Заблоцкi.

так оно и получилось на тое i выйшла, так i стала
Знаў я добра Юзiка i ведаў, што не даруе ён гэтага жарту. На тое ж i выйшла. Дзядзька Пранук. Так i стала. Кожны думаў, кожнаму здалося. А. Паўловiч.

терзать сердце ад’ядаць сэрца

то и дело 1. (постоянно) абы час, раз у раз
Тады, абы час, плёўся Дзянiс пагаманiць з Кацярынай. У. Галубок. Раз у раз [людзi] ў цэркву ходзяць. «Два д‘яўлы».
2. (с перерывами) раз-пораз, раз у раз
Я i давай ёй [нявестцы] тыкаць [фiгi] раз-пораз. Ядвiгiн Ш. Сядзiць Прахор на лаўцы пры рэчцы з калакоткай у руках, раз у раз даючы знаць стукам зьвяглiвай дошкi, што ня сьпiць. У. Галубок.

то и знай 1. абы час, раз у раз; 2. раз-пораз, раз у раз

только видимость толькi знак
Глянуць на нас [апенек], сьмеху варта, камель, як лазiна i шапка, — зжалься Божа, —толькi знак той! — А ў яго [баравiка] галава з салятырку i нага, як выварацень. У. Галубок.

трогать душу чапляць душу
Складная i жаласьлiвая нота песьняў яго [гусьляра] чапляла душы людзей жывых. I. Пiлiпаў.

У

убить время 1. (провести) сьцерцi час
[Падарожныя], каб час сьцерцi, павялi размову. А. Паўловiч.
2. (потратить) змарнаваць час
А паляўнiчы запал, цiкавыя прыгоды […] Дык чаго марнаваць час на нейкiя там клюбы? Х. Шынклер.

удовлетворить желание спагнаць ахвоту
Хочаш? Выпi наперад, спаганi ахвоту! А. Гарун.

уклоняться от закона зьнiкаць ад права
Усi тыя людзi […] зь сяла Задобрыцкага на лясы i пушчы […], зьнiкаючы ад праў, разьбеглiся. Акты 1569 г.

ума не приложу розуму не дабяру, рады даць не магу

ум за разум зашёл завярнула глузды
Як павесiў [Iгнат каўбасы] — дык забыўся: глузды завярнула. А. Паўловiч.

у чёрта на куличках блiзкi сьвет, за сьветам
Я пайшоў блiзкi сьвет, куды й сам не дайду. А. Пяткевiч.

Х

хватить через край перабраць меру, далёка заехаць

хлеб насущный хлеб штодзённы
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня. Божым шляхам: Малiтаўнiк для беларусаў.

хоть бы хны анi гадкi, не шманае
А мне так здаецца, што ёй [бярозе] анi гадкi: што было — ня помне, ня ўзнае, што будзе. Ф. Багушэвiч. Але наш дзядзька не шманае: тытун у люльку накладае. Я. Колас. Але Iгнацы не шманае, за пляшкай бутлю каркаваў. А. Паўловiч.

хоть бы что анi дбае
Месяц сьвецiць, хмаркi мчацца, сам я прыпяваю, зоркi сьвецяць ды iскрацца, еду анi дбаю. Стары Улас. Але Зьмiцер анi дбае, як зап’ецца, дык гуляе. А. Паўловiч.

хоть завались хоць расьперажыся
Добрая служба ў Мацея Смалюка: грошы вялiкiя браў ён — хоць расьперажыся. М. Петрукоў.

хоть куда як мае быць

хоть шаром покати хоць запалi; анi званьня (чаго)
Як нi дабiвалася Наста ў кнiгароў абразка, хоць запалi — не было анiводнага. У. Галубок. Наклаў стагоў, людзям — люба, у хаце ж сена — анi званьня. Ф. Багушэвiч.

Ч

час от часу штораз, раз за разам
За прыгоркам, штораз звужаючы свае шырокiя кругi над кустамi, лянiва i цяжка апусьцiўся ля дарогi груган. У. Галубок. I хоць у Прахора грошы было на закуп харчоў сколькi трэба, але купiць штораз цяжэй было. В. Ластоўскi. Па ўхабiстай крывой дарозе, апусьцiўшы закураныя, як ком гразi, галовы, ледзь-ледзь цягнецца пара коней, запрэжаная ў цяжкi воз; раз за разам падганяе iх наймiт. У. Галубок.

через силу з прымусу
Дрэўца дзе напаткаеш, i тое каравенькае. Ведама, расьце з прымусу. У. Галубок.

черта с два! трасцу! чорта! дзе там!
[Iгнат] каўбасы з тою жэрдкай падцягнуў высока. «Трасцу! — кажа. – Не дастанеш, хоць як вытрашч вока». А. Паўловiч. Лукашыха [суседку] як не чуе, як пасьлеплi вочы, перарваць сваю размову нiзашто ня хоча. Дзе там! Чорта! Надта моцна плёткамi занята. А. Паўловiч.

честь честью 1. (всё хорошо) да ладу
[Доктар] бабу без адкладу шле ў аптэку, ёй тлумача, каб зрабiць усё да ладу. А. Паўловiч.
2. (в надлежащем порядке) па парадку, як мае быць
Дзянiс: А вось, паночку, па парадачку, перш прадмову: абы нарадзiўся мужык, зараз сьледам голад, холад, хваробы. У. Галубок. Пасьцежная гутарка [тая], якая iдзе па парадку, разумнай сьцягой. В. Ластоўскi. Справiў Лявон вясельле, як мае быць: каб у сэрцы дзiцячым на доўгiя гады добрая памятка асталася i каб перад людзьмi сораму не было. Ядвiгiн Ш.

чин чином1. (всё хорошо) да ладу
2. (в надлежащем порядке) па парадку, як мае быць

чтоб пусто было (кому) каб безгалоўе (каго, на каго)
[Якаў: ] Я ўжо думаў: яны [ракi] зблудзяць, каб на iх безгалоўе.
А. Паўловiч.

что есть силы чым дужы, як мага, як магу
Кiнуўся гаспадар у хату, разбудзiў жонку i сына, сам узяў вялiкi крыж, а iм даў па малому i чым дужы ў лес. К. Каганец. [Цыган] выбраў большы кубел, як мага, прэ перад сабою. А. Паўловiч. [Я] гарну зернятка як магу да агульнай нашай беларускай скрынi. Г. Леўчык.

что за беда такой бяды
[Сымон: ] Пэўне будуць бацькi грызьцi: мяне то ўжо даўно грызуць. Такой бяды. У. Галубок.

что за дело што за наўда
Дзiўная [Гануля]… Чаго ёй прысьпела? Што ёй за наўда: ну жывуць бабы i жывуць. М. Зарэцкi.

что надо як мае быць
Даўно чаканая пара падышла; неба паласкавела, павесялела, сонца як мае быць прыпякло, наляцела птушак, лес зарунеў, быдла, рыкаючы весела, пабегла ў поле, i Пранусь, як непрытомны, пагайсаў сьледам. У. Галубок.

чуть свет як сьвет, як Бог даў сьвет
А як сьвет, жонка i тут, ужо кажаць, што i дроў нада насеч. К. Марашэўскi. Як толькi Бог даў сьвет, адзеўся Прахор i пайшоў к Лукашу. Алiпенчык.

Ш

шутка ли ня жарт
[Юзiк: ] Ня жарт, якая птушка хiтрая: яна не мужыцкi розум мае. Дзядзька Пранук.

Я

язык отнялся мову заняло
Пярун аглушыў трох мужчын i адну бабу; мужчыны ў скорасьцi адышлi. А баба яшчэ хварэе: ёй заняло мову. Стары Улас.

ясное дело ясная рэч
Рэч тут ясная, што гэтыя ўправы знарок так пароблены, каб падвесьцi iх пад каманду багатых ды чыноўнiкаў. Наша Нiва, 1907, 13 крас.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.