Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Юры ПАЦЮПА . Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў. Лiтаратура i крынiцы



  Юры ПАЦЮПА 

Кароткi расейска-беларускi слоўнiк фразэалягiзмаў i фразаў

Лiтаратура i крынiцы

Б

В

Г

Д

Е

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Х

Ч

Ш

Я

Слоўнiк сьцiгуе мэту чыста практычную: дапамагчы беларускiм аўтарам удасканалiць сваю мову. Бо мова зрасейваецца шпаркiм ходам, а яе носьбiты ўсё больш адрываюцца ад народнае традыцыi, зусiм страцiлася традыцыя старабеларуская. Аднак, мова ў часе становiць сабою жывы арганiзм, i каб гэты арганiзм запрацаваў, прыходзiцца зьбiраць яго з кавалкаў i фрагмэнтаў, расьцярушаных праз гады. Слоўнiк скiраваны ня толькi супраць пазычаньняў (пераважна з расейскае мовы), а й супраць непатрэбных наватвораў, якiя апошнiм часам запаланiлi друк i з грунту выяўляюцца тымi ж пазычаньнямi.

Практычнасьць i дзьвюхмоўнасьць слоўнiка выракавала тое, што аўтар не лiчыў патрэбным адрозьнiваць фразэалягiзмы i фразы. Многiя так званыя фразэалягiзмы аднае мовы перакладаюцца на iншую звычайнымi фразамi цi паасобнымi словамi, i наадварот. Матар’ял да слоўнiка браны зь лiтаратурнае мовы на вялiкiм адцiнку (ад ХVI i нават ХV стст. да пачатку ХХ ст. ) дзеля таго, каб паказаць устойлiвасьць i невыпадковасьць фактаў беларускае мовы. Зрэдку аўтар зьвяртаўся да пазьнейшых тэкстаў i блiзкiх яму гаворак в. Дамэйкi Лiдзкага раёну. Беларуская частка слоўнiка, як найважнейшая, распрацоўвалася падрабязьней за расейскую.

Нястача лiтаратурных прыкладаў назiраецца, галоўным чынам, у тых артыкулах, якiя пацьвярджаюцца iншымi слоўнiкамi. А завялiкая iх колькасьць паўстае там, дзе ёсьць патрэба пацьвердзiць невыпадковасьць уведзенае ў ужытак адзiнкi. Фразэалягiзмы i фразы, якiя ня маюць iстотных адрозьненьняў у расейскай i беларускай мовах, у слоўнiку не падаюцца.

Прыемнаю нечаканасьцю для аўтара слоўнiка было тое, што адшуканыя фрагмэнты беларускае фразэалёгii самыя сабою склалiся ў сыстэму, выявiўшы агульнасьць паэтыкi, агульнасьць сваiх часьцiнак. Такiм парадкам, iх запраўднасьць пацьвердзiлася ня толькi гiстарычна, але й сыстэмна.

Можна вылучыць выразы з апорнымi словамi век: да канца веку, зь вякоў, на вяку, на схiле веку, па век, у веку, у квеце веку, цэлы век; званьне: анi званьня, дазваньня, не засталося званьня, толькi званьне; знак: анi знаку, даць знак, давацца ў знакi, для непазнаку, знакам тым, мець знак, няма знаку, не засталося знаку, толькi знак; ласка: зласкi, зрабiць ласку, калi ласка, ласка за ласку, лучыць у няласку, на ласцы, убiцца ў ласку; парадак: па парадку, сваiм парадкам, такiм парадкам; рада: анi рады, даць рады, зрабiць раду, ня даць рады, няма рады, укладаць раду, у радзе, чынiць раду; раз: заразом, нешта раз, раз ад разу, раз-два, раз за разам, раз-пораз, раз у раз, у разе патрэбы, у такiм разе, штораз; рэч: дарэчы, знаная рэч, iншая рэч, насамрэч, не вялiкая рэч, не дарэчы, незлiчоная рэч, простая рэч, рэч у тым, у чым рэч; той (тая, тое): анi туды тое, анi ў той бок, куды ня тое, на тое i выйшла, не туды тое, ня ў той думе, пад тое, як той казаў; трэба: горш i ня трэба, лепей i ня трэба, як больш i ня трэба, як трэба.

Цi наадварот, расейскiя выразы не в себе, вне себя, не в своём уме i г. д. становяць сабой лексычную лакуну, якая ў беларускай мове закрываецца словам непрытомны.

Павольны плыў беларускае мовы спрычынiўся да таго, што беларускiя фразэалягiзмы куды карацейшыя за расейскiя, яны ня могуць дазволiць сабе вялiкае колькасьцi складнiкаў. З кампанэнтаў замежнага паходжаньня — пераважаюць лацiнiзмы i гэрманiзмы: i квiта, квiта за квiта, на гвалт, штука ў тым, увайсьцiся за штуку. Сустракаецца ўфразэалягiзмах i заняхаены савецкiмi граматыкамi гэрунд (дзеяслоў у форме назоўнiка): не дачаканьне тваё, не дажданьне тваё. Словы таксама выяўляюць стваральнае адзiнства: зазвычай, заразом, зароўна.

Пры ўкладаньнi слоўнiка аўтару досыць часта даводзiлася не пагаджацца з сваiмi папярэднiкамi.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.