Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ІІ. Развіццёвая частка. Унутраныя абставіны зносін. ІІІ. Практычная частка



ІІ. Развіццёвая частка

1. Пабудуйце схему:

Віды маўленчай дзейнасці

2. Дапоўніце табліцу:

Этапы маўленчай дзейнасці Змест этапу
Матывацыйна-пабуджальны этап
Аналітыка-сінтэтычны этап
Выканаўчы этап

 

3. Якое месца ў маўленчай сітуацыі маюць унутраныя абставіны? Паразважайце, карыстаючыся табліцай. Што, на ваш погляд, можна назваць знешнімі абставінамі?

 

Унутраныя абставіны зносін

Матыў Маўленчыя намеры
Якую рэакцыя чакаю? Што хачу пачуць у адказ? З якой мэтай гавару?

3. Прааналізуйце табліцу “Маўленчая сітуацыя”. Прывядзіце прыклад маўленчай сітуацыі з улікам усіх пазіцый.

Маўленчая сітуацыя

ХТО

(адрасант)/ сацыяльная роля

КАМУ (адрасат)/ сацыяльная роля
АБ ЧЫМ (тэма)
ДЗЕ (месца)
КАЛІ (час)
ЧАМУ (матыў)
З ЯКОЙ МЭТАЙ (мэта)

4. Пісьмова патлумачце, як вы разумееце характар фактараў:

Фактары маўленчай сітуацыі Характар фактараў Тлумачэнне
Зносіны непасрэдныя, прамыя; апасродкаваныя;   гутарка, пісьмовае распараджэнне і інш.;   выступленне ў сродках масавай інформацыі;  
Зносіны кантактныя; дыстантныя;     у непасрэднай блізкасці;   здзяйсняемае на адлегласці;  
Колькасць удзельнікаў маналог;   дыялог;   палілог;    
Мэты зносін пазнавальныя;   рэгулятыўныя;   каштоўнасна-арыентацыйныя;   этыкетныя;   забаўляльныя;  
Характар зносін дзелавы, афіцыйны;   абыходкавы, неафіцыйны;  

ІІІ. Практычная частка

1. Расшыфруйце скарачэнні, якія прымяняюцца ў лексікаграфічных крыніцах: абл., ав., агульн., адз., анат., архіт., астр., афіц., бат., біял., буд., бухг., ваен., вет., выкл., выс. /высок., гандл.,  геад., геал., геагр., гідр., гіст., гл., горн., грам., жыв., заал., займ., зб. /збор., зневаж., канц., карт., кніжн., крав., кул., ласк., лаянк, лес, лінгв., літ., лог., мар., мат., мед., метэар., мін., міф., мн., муз., нар. -паэт., неадабр., нескл., пагардл., палігр., паліт., паляўн., памянш., памянш. -ласк., паэт., пед., перан., прастам., прыназ., пчал, радыё, разм., рыб., рэл., с. -г., сад., спарт., спец., стал., тэатр., тэкст., тэх., уст., фальк., фам., фарм., фіз., фізіял., філас., фін., фота, хім., царк., цясл., часц., чыг., шав., шахм., школ., эк., эл., этн., юр.

2. Падбярыце з якога-небудзь шырока вядомага твора тэкст маўлення каго-небудзь з персанажаў. Прымяніце да яго вядомую схему: Хто гаворыць? Каму? Пры якіх абставінах? Што гаворыць? З якой мэтай? Як выражае думку? Які вынік? На кожны пункт схемы можа быць дадзены лаканічны адказ ці адказ у выглядзе тэзісаў. Павінен атрымацца звязны тэкст. Паспрабуйце даць загаловак.

3. Прымяніце вышэй апісаную схему да 2-3 сітуацый з Вашага жыцця; напішыце тэзісы так, каб яны былі зразумелы вашаму чытачу.

4. Стварыце не менш за 5 маўленчых сітуацый, звязаных з Вашай прафесіяй, апішыце іх.

IV. Творчая частка

Напішыце творчую работу на адну з тэм: “Роля стылістыкі ў павышэнні моўнай культуры журналістаў”, “Як я разумею слова “стыль”? ”, “Роля стылістыкі ў выхаванні моўнага густу грамадства”, “Паняцце “норма” ў мове, у стылістыцы і ў маім жыцці”, “Роля стылістыкі ва ўмацаванні маўленчых нормаў”.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.