Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Практычны модуль № 1.. Тэма: Стылістыка як філалагічная дысцыпліна. І. Тэарэтычная частка



Практычны модуль № 1.

Тэма: Стылістыка як філалагічная дысцыпліна

І. Тэарэтычная частка

1. Папярэднікі сучаснай стылістыкі – антычныя тэорыі мовы і стылю, антычныя, расійскія, беларускія і заходнееўрапейскія рыторыкі. Гісторыя стылістычных вучэнняў.

2. Змест і задачы стылістыкі. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры.

3. Сучасны стан стылістыкі як навукі. Найважнейшыя напрамкі ў сучасным мовазнаўстве і стылістыцы. Камунікатыўны аспект вывучэння мовы СМІ. Прагматычны аспект вывучэння мовы СМІ. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказванняў, іх інтэрпрэтацыя. Сацыяльныя і сацыяльна-псіхалагічныя функцыі маўленчых зносін пры дапамозе СМІ.

4. Сацыялінгвістычны аспект вывучэння мовы СМІ. Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы. Мова і культура. Мова і палітыка. Мова і ўлада. Праблемы моўнай палітыкі.

5. Стылістыка як навуковая і прыкладная дысцыпліна, якая вывучае: а) функцыянаванне слоў, словазлучэнняў, сказаў, абзацаў, празаічных строф (складаных сінтаксічных цэлых) і цэлых завершаных тэкстаў; б) функцыянальныя стылі, якія складаюць стылістычную структуру літаратурнай мовы; в) маўленне як увасабленне мовы, яго структура, тыпы і віды, маўленчыя адзінкі і жанравыя формы; г) ацэньвае моўныя варыянты; д) вызначае найбольш мэтазгоднае выкарыстанне сродкаў мовы ў адпаведнасці са зместам тэксту, яго жанрам і прызначэннем.

6. Стылістыка і сумежныя дысцыпліны: сучасная беларуская і руская мовы, функцыянальная стылістыка, лінгвістыка тэксту, літаратурнае рэдагаванне.

7. Паняцце нормы як адно з найважнейшых у стылістыцы маўлення. Абавязковасць моўных нормаў. Норма моўная і функцыянальна-стылёвая. Варыятыўнасць нормы. Парушэнне нормы як стылістычная памылка і свядомае адхіленне ад нормы як стылістычны прыём.

8. Роля стылістыкі ў павышэнні моўнай культуры журналістаў, у выхаванні моўнага густу грамадства, ва ўмацаванні маўленчых нормаў.

Слоўнічак: камунікатыўная задача; камунікатыўная роля; матыў зносін; маўленчая камунікацыя; маўленчая сітуацыя; маўленне; сацыяльная роля; сацыяльная сфера; мэта выказвання, мэта зносін.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.