![]()
|
|||||||
Мэта праекта. Асноўныя задачы праекта. Рэалізацыя праектаМэта праекта Стварэнне электроннага рэсурса “Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Мінскай вобласці” з размяшчэннем на сайце ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” і прадастаўленне карыстальнікам шырокага доступу да яго з дапамогай выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій.
Асноўныя задачы праекта 1. Стварэнне ініцыятыўнай группы з ліку супрацоўнікаў аддзела па зборы матэрыялаў для электроннага рэсурса; 2. Пошук і выяўленне выданняў, матэрыялаў (артыкулаў з кніг, зборнікаў і перыядычнага друку) па тэматыцы; 3. Забеспячэнне правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на аналіз і групаванне выяўленых матэрыялаў па крытэрыям: - па тэрытарыяльным прынцыпе (у алфавітным парадку раёнаў Мінскай вобласці, з вылучэннем г. Мінск і г. Жодзіна. ); - па персанальным прынцыпе (у алфавітным парадку прозвішчаў ураджэцаў); 4. Стварэнне электроннага рэсурса “Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Мінскай вобласці” з размяшчэннем на сайце бібліятэкі.
Рэалізацыя праекта 1. Пошук і выяўленне выданняў, матэрыялаў (артыкулаў з кніг, зборнікаў і перыядычнага друку) па тэматыцы ў кніжным фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і іх аналітычны роспіс; 2. Напісанне персанальных даведак, якія ўключаюць у сабе біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыі; 3. Распрацоўка, структурызацыя і стварэнне электронага рэсурса для размяшчэння ўсіх матэрыялаў, атрыманых у ходзе рэалізацыі праекта на платформе стварэння сайтаў wixsite. com; 4. Размяшчэнне рэсурса на сайце ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”.
|
|||||||
|