ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна»
2020 г.
Назва праекта
| “Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Мінскай вобласці”
|
Аўтар праекта
| Барахоўская Марыя Аляксандраўна – загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”
|
Выканаўцы ці сувыканаўцы праекта
| Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”, супрацоўнікі аддзела аўтыматызацыі бібліятэчных працэсаў ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”.
|
Мэта праекта
| 1. Стварэнне электроннага рэсурса.
2. Захаванне памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
|
Задачы праекта
| 1. Пошук і выяўленне выданняў, матэрыялаў (артыкулаў з кніг, зборнікаў і перыядычнага друку) па тэматыцы;
2. Забеспячэнне правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на аналіз і групаванне выяўленых матэрыялаў па крытэрыям;
3. Стварэнне электроннага рэсурса “Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Мінскай вобласці” з размяшчэннем на сайце бібліятэкі.
4. Увекавечанне памяці аб земляках, удзельніках вайны.
|
Аўдыторыя праекта
| Рэальныя і патэнцыйныя карыстальнікі бібліятэкі
|
Тэрміны рэалізацыі праекта
| 2019-2020 гг.
|
Крытэрыі адзнакі эффектыўнасці і чаканыя канчатковыя вынікі праекта
| 1. Стварэнне электроннага рэсурса “Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Мінскай вобласці” з размяшчэннем на сайце ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”
|
Сістэма кіравання рэалізацыі праекта, механізм здзяйснення кантролю праекта
| Рэалізацыю праекта здзяйсняе загадчыца аддзела краязнаўчай літаратуры.
Кантроль за выконваннем праекта здзяйсняе дырэктар ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”
|