|
|||
НАБЛІЖАЮЦЦА ВЫБАРЫ ШКОЛЬНАГА САМАКІРАВАННЯ ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 НАБЛІЖАЮЦЦА ВЫБАРЫ ШКОЛЬНАГА САМАКІРАВАННЯ На гэтым тыдні, па словах намесніка дырэктара па выхаваўчай працы СШ №55 Марыны Станіславаўны Мястоўскай, павінны адбыцца выбары школьнага самакіравання ў школе. Нагадаем, што рашэннем ХІІ пленума Грамады вучняў 9 “А”, які адбыўся больш за месяц таму, ад нашай суполкі на гэтыя выбары былі вылучаны М. С. Жураў, Г. С. Бабровіч, В. В. Кунцэвіч, А. Я. Андрэенка, Я. А. Валынчук і А. У. Шлапакоў. Ужо вядома, што на гэтым тыдні Мікіта Жураў паспрабуе зладзіць свой перадвыбарчы выступ перад вучнямі школы. ВЫБАЧАЙЦЕ ЗА НЕКАРЭКТНАСЦЬ! У мінулым, 22-ім выпуску нашай газеты быў надрукаваны артыкул аб І Устаўной грамаце. У ім яна была названа “дакументам аб незалежнасці БНР”. Але гэта не так, бо ў гэтай Грамаце абвяшчаўся толькі пераход улады над тэрыторыяй Беларусі ў рукі Выканкаму Рады Усебеларускага з’езда. 3_______Веснік Грамады вучняў__
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДА 100-ГА ДНЯ ВОЛІ Набліжаецца Дзень Волі, 100-ы за ўсю гісторыю. Гэту значную падзею беларускай дзяржаўнасці (абвяшчэнне БНР) спрабуе святкаваць і Грамада вучняў. Сёння з гэтай нагоды павінна адбыцца чарговая акцыя “100 гадоў БНР”. Увогуле, кіраўніцтва арганізацыі плануе праводзіць віктарыны, святочныя фуршэты, акцыі і конкурсы, што будуць прысвечаны гэтай падзеі.
|
|||
|