|
|||
На гэтым тыдні газета “Веснік Грамады вучняў” выйдзе яшчэ адзін раз.Стр 1 из 2Следующая ⇒
Газета Веснік Грамады вучняў 9 “А” Орган Агульнарэспубліканскага аб’яднання “Грамада вучняў 9 “А” класа СШ №55 г. Мінска” №23. Панядзелак, 05 сакавіка 2018 году На гэтым тыдні газета “Веснік Грамады вучняў” выйдзе яшчэ адзін раз.
ВІКТАРЫНЫ І КОНКУРСЫ Як і калі сярод грамадаўцаў (і не толькі) адбыліся некаторыя віктарыны і конкурсы. Старонка 2. Набліжаюцца выбары школьнага самакіравання. Старонка 2. Мерапрыемствы да 100-ых угодкаў стварэння БНР. Старонка 3. 2_______Веснік Грамады вучняў__ ВІКТАРЫНЫ І КОНКУРСЫ 02 сакавіка ў Мінску “ажывіўся” забаўляльны напрамак арганізацыі. Менавіта ў гэты дзень, у рамках Грамады вучняў, была зладжана віктарына “Да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі”, а пасля яе – дыктоўка на беларускай мове. У віктарыне ўдзельнічалі 4 чалавекі, а яе пераможцам апынуўся Павел Шамко. Яна ўтрымлівала ў сабе 15 пытанняў па гісторыі, сучаснасці і асобах Беларускай НР. Адразу пасля яе пачалася дыктоўка на беларускай мове. Яе тэкстам стаў тэкст ІІІ Устаўной граматы (яе першыя 4 абзацы). Але, нягледзячы на малы памер дыктоўкі, адзнакі за яе не перавісілі 6 балаў. Самую лепшую адзнаку ізноў атрымаў П. Шамко – 6 за граматнасць, 2 за пунктуацыю. Віншуем Паўла з перамогай у віктарыне! А ў суботу, 03 сакавіка, пачалося правядзенне віктарыны па вучэбным прадмеце “Матэматыка”. Першым ўдзельнікам і пераможцам у ёй апынуўся Яўген Валынчук.
|
|||
|